euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Ігар Кізім. “Беларускі фронт”: ці здолее Трамп памірыць Зяленскага з Лукашэнкам
    Падзеі 2020 года, як і падзеі 24 лютага 2022 года, Ігар Кізім сустрэў на пасадзе кіраўніка ўкраінскай дыпламатычнай місіі ў Беларусі. І пасля пачатку расійскай агрэсіі, саўдзельнікам якой стаў лукашэнкаўскі рэжым, Кізім працягваў працаваць надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам Украіны ў Беларусі. Калі ж дыпламатычныя стасункі паміж нашымі краінамі былі практычна спыненыя, дыпламат быў прызначаны амбасадарам па асаблівых даручэннях па Беларусі МЗС Украіны — наладжваў стасункі паміж беларускімі дэмсіламі і супольнасцю і ўкраінскім бокам.
    Ці змянілася стаўленне ва Украіне адносна перспектыў наладзіць адносіны з Лукашэнкам і яго рэжымам пасля пачатку ініцыяванага Трампам перамоўнага працэсу па замірэнні з Расіяй? Якія перспектывы выдачы Лукашэнку ордара судом у Гаазе і пры чым тут кантакты паміж Вашынгтонам і Мінскам? Што стаіць за рыторыкай Зяленскага адносна беларускай тэматыкі і ці вераць у Кіеве ў міралюбства Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі, экс-амбасадар па асаблівых даручэннях па Беларусі МЗС Украіны Ігар Кізім
    59 min
  • Арцём Брухан. “Чахарда ў органах улады ”: як Лукашэнка бароніцца ад сваіх чыноўнікаў
    Чарговым разам Лукашэнка ўзяўся “ператрахваць” сваю вертыкаль. Усё ніяк не вызначыцца, якім чынам зрабіць так, каб гарантавана абараніцца ад “палацавага перавароту”. То стварае спецыяльную камісію пад кіраўніцтвам Качанавай, якая мае займацца кастынгам патэнцыйных прызначэнцаў на кіраўнічыя парады, то абяцае пашырэнне паўнамоцтваў чыноўнікам “на месцах”. Толькі чамусьці як ні спрабуюць круціць, усё адно атрымліваецца сістэма кіравання як у камуністаў. Ужо нават партбілет, абавязковы для пабудовы кар’еры, ёсць — пра сяброўства ў “Белай Русі”…
    Як змяніліся практыкі адбору кандыдатаў на найвышэйшыя пасады ў лукашэнкаўскай сістэме кіравання і чаго чакаць ад новага ўрада? Як рэагуе Мінск на ініцыятывы з Вашынгтона і якія надзеі чыноўнікі ўскладаюць на сяброўства з ЗША? Ці здольныя дэмсілы змяніць стратэгію ў адпаведнасці з сённяшнімі трэндамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінета, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік фракцыі “Спіс Латушкі і Руху “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе Арцём Брухан
    52 min
  • Аляксандр Кныровіч. Справядлівая сістэма цэнаўтварэння Лукашэнкі — гэта пра што?
    У пятніцу Лукашэнка праводзіць нараду з чыноўнікамі, дзе абмяркоўвае новую справядлівую сістэму цэнаўтварэння. Кажа, што цяпер мусіць выконвацца баланс усіх інтарэсаў, і што ён заўсёды будзе сачыць за цэнамі, "бо гэта жыццё людзей".
    Што за справядлівую сістэму прапануе Лукашэнка? Чаму "рэвалюцыя" 22-га года, калі ўрад увёў кантроль на коштамі, не прынесла плёну? Ці дапаможа спыніць вайну падпісанае Трампам і Зяленскім пагадненне па рэдказямельных металах? Чаму Пазняк топіць за Трампа?
    Пра гэта ды іншые ў 13:15 па Мінску размаўляем з блогерам Аляксандрам Кныровічам.
    36 min
  • Яўген Магда. Ці гатовая Украіна да міру любой цаной і якой будзе гэтая цана
    7Ініцыятывы Трампа па спыненні вайны ва Украіне выклікаюць як надзею, так і абурэнне — і метадамі, якімі прэзідэнт ЗША спрабуе дасягнуць гэтай мэты, і рахункамі, якія ён пры гэтым выстаўляе Украіне. Адметна, што не агучваюцца саступкі, якія патрабуюцца ад Расіі. І тут рэч нават не ў міфічных сотнях мільярдаў, якія прагне атрымаць Трамп, а ў тым, што гэтыя “мірныя ўгоды” могуць утрымліваць выключна расійскі інтарэс. Дый роля і месца Лукашэнкі ва ўсім гэтым застаюцца не зусім зразумелымі.
    Як украінскае грамадства рэагуе на ініцыятывы Трампа і тыя патрабаванні, якія выстаўляюцца Украіне? Якой можа быць роля (і месца) Мінска ў гэтых мірных працэсах і ці гатовы Кіеў “перагарнуць старонку” ў адносінах з Лукашэнкам? Чым небяспечныя выбары падчас вайны і чаго чакаць ад перамоў Вашынтона з Мінскам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
    48 min
  • Аляксандр Фрыдман. “На Берлін!” адмяняецца: а што з гумовымі ракетамі “На Вашынгтон”
    Адначасова Трамп вядзе перамовы з Расіяй наконт “міру ва Украіне”, дамаўляецца з Украінай пра здабычу карысных выкапняў, і нібыта вядуцца яго прадстаўнікамі перамовы з Лукашэнкам. У тым ліку каб “адцягнуць Лукашэнку ад Пуціна”. У той жа час еўрапейскія палітыкі кажуць пра неабходнасць адцягвання самога Трампа ад Масквы. А магчыма, і пра неабходнасць “адцягвання” ўсёй Еўропы ад ЗША з мэтай захавання яе суверэнітэту. Прынамсі, так бачыць сітуацыю будучы канцлер Германіі Мерц.
    Што паказаў вынік парламенцкіх выбараў у Германіі і якой знешняй палітыкі чакаць ад новага ўрада? Як рэагуе Еўропа на ініцыятывы з Вашынгтона наконт мірнага пагаднення з Расіяй і ці здольная Еўропа на гэтым фоне больш актыўна дапамагаць Кіеву? Якія пагрозы нясе Беларусі і яе незалежнасці дамова аб бяспецы, падпісаная з Расіяй? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    52 min
  • Аляксей Дзікавіцкі. Адказваем на пытанні пра стрымінгавую платформу Belarus Tomorrow
    Стрымінгавая платформа Belarus Tomorrow запусцілася амаль год таму. Яна аб'ядноўвае незалежных беларускіх вытворцаў відэа, і за гэты час з трох партнёраў вырасла да 18. Гэта альтэрнатыва дзяржаўнай прапагандзе ў тэлевізарах беларусаў.
    Што гэта за праект, на якую аўдыторыю разлічаны і як да яго далучыцца? Што ён уключае акрамя вяшчання са спадарожніка? Якое мае быць тэлебачанне ў дэмакратычнай Беларусі будучыні і хто за яго мусіць плаціць, каб яно было незалежным?
    На гэтыя і іншыя пытанні адказваюць кіраўнік праекта Аляксей Дзікавіцкі і галоўны рэдактар Павел Свярдлоў.
    42 min
  • Хрысціна Дарапей: нацыянальная ідэя ўсіх генерацый беларусаў — "Жыве Беларусь!"
    27 лютага ў эфіры Еўрарадыё — актывістка беларускага аб’яднання ў Германіі Razam, арт-менеджарка, сузаснавальніца і каардынатарка фестывалю Minsk x Minga (Мюнхен, Германія), супрацоўніца Універсітэта Пасау (The University of Passau) Хрысціна Дарапей.
    Беларускі нацыяналізм, беларускія нацыяналісты адрозныя тым, што яны не сцвярджаюць, што беларуская нацыя нібыта лепшая ў нечым за іншыя. Беларускі нацыяналізм — гэта змаганне за сваё, гэта адстойванне магчымасцяў жыць так, як ты хочаш. І ў тым кантэксце, у якім ты хочаш. Фактычна, беларускае адстойванне сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці — гэта абарона сябе ад праваімперскіх амбіцый суседзяў, перакананая Хрысціна Дарапей.
    Пра тое, чым адрозны беларускі нацыяналізм, чаму для беларусаў так важна, каб іх пакінулі ў спакоі, і пра тое, ці цікавая беларусам іх беларускасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Хрысцінай Дарапей.
    1 hr 1 min
  • Аліса Рыжычэнка. Гандлёвыя войны: ад тарыфаў на тавары ЕС да абвалу фондавых рынкаў ЗША
    Пачынаючы з канца 2020 года Беларусь, дзякуючы мудрым дзеянням Лукашэнкі і яго карных органаў найперш, увайшла ў новую эру жыцця пад санкцыямі. Іх уводзілі і за рэпрэсіі супраць беларускага народа (няшмат), за згон самалёта, за міграцыйны крызіс і — найбольшыя — за саўдзел у расійскай вайне супраць Украіны. Не, вядома, што санкцыі не працуюць — Лукашэнка з яго прапагандай хлусіць жа не будуць, праўда? Але часам эканоміка пра гэта не ведае і рэагуе не так, як расказваюць на БТ. Пра сітуацыю на рынку працы, да прыкладу, які ў выніку вымушанай міграцыі страціў сотні тысяч кваліфікаваных працаўнікоў.
    Што насамрэч адбываецца на рынку працы і ці ўспрымаюць чыноўнікі гэтую сітуацыю як крызісную? Як на эканоміку Беларусі паўплывала жыццё пад санкцыямі і як дапамаглі расійскія ваенныя заказы? Што адбываецца з курсам долара і ці зменіцца стаўленне Лукашэнкі да прадпрымальнікаў? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
    56 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners