euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Каміль Клысіньскі. “Хочаш міру”: ці гатовая Еўропа супрацьстаяць пагрозе з Усходу
    Вайна ва Украіне пагоршыла эканамічны стан грамадзян ЕС, стварыла міграцыйны ціск на сацыяльныя сістэмы шэрагу еўрапейскіх краін і ўвогуле прынесла шмат дыскамфорту ў стабільнае мірнае жыццё еўрапейцаў. Таму жаданне міру зразумелае. Вось толькі той мір, які прапаноўвае Трамп і на які можа пагадзіцца Пуцін, прымушае Еўропу ўзбройвацца, узмацняць свае ўсходнія межы і гаварыць пра пагрозу нападу на краіны NATO. А ў дадатак яшчэ і пагрозы з боку ЗША незалежнасці Грэнландыі і нават Канады…
    Ці магчымае дасягненне мірных дамоўленасцяў у выніку перамоваў паміж ЗША, Расіяй і Украінай і ў якім фармаце? Якія пагрозы краінам Еўропы можа несці такое “замірэнне” з Расіяй і якое значэнне для Беларусі маюць перамовы па Украіне? Ці гатовая Еўропа кансалідавацца і ці сапраўды існуе пагроза нападу Расіі на краіны NATO? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі.
    29 min
  • Аляксандр Фрыдман. Ці атрымаецца ў Трампа ўгаварыць Пуціна сапраўды спыніць вайну
    Пакуль Дональд Трамп спрабуе пераканаць Уладзіміра Пуціна, якому, як вядома прэзідэнту ЗША, насамрэч хочацца спыніць кровапраліцце, расійскія войскі працягваюць абстрэльваць гарады і мірных людзей Украіны, а з Крамля гучаць размовы пра неабходнасць “не спынення агню, а трывалага міра”. Паралельна ЗША распачалі ваенную аперацыю супраць хусітаў і… сваіх жа СМІ “Голас Амерыкі” і “Радыё Свабода”.
    Ці варта спадзявацца, што ў выніку тэлефоннай размовы Трамп здолее пераканаць Пуціна спыніць агрэсію супраць Украіны і што дасць такі мір? Ці дапамогуць авіяўдары па хусітах спыніць іх атакі на караблі ў Чырвоным моры і пры чым тут Іран? Якія пагрозы нясе спыненне працы “Голаса Амерыкі” і “Радыё Свабоды” і ці здольныя блогеры замяніць традыцыйныя СМІ? Калі чакаць пачатку перамоў Мінска з Токіа і грамадзянін якой краіны стане новым закладнікам лукашэнкаўскага рэжыму? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
    54 min
  • Дзень Волі ў Варшаве
    Ёсць даты, якія беларусы адзначаюць, дзе б яны ні знаходзіліся і ў якой бы складанай сітуацыі ні былі. І ці не галоўная сярод такіх датаў — безумоўна, Дзень Волі. Рэжым Лукашэнкі ніколі не ставіўся прыязна да гэтай даты, не лічыў 25 сакавіка сваім днём, але беларусы ў тым ці іншым фармаце заўжды яго адзначалі. І працягваюць адзначаць, знаходзячыся ці ў вымушанай эміграцыі, ці пад ціскам рэпрэсій унутры краіны. Праўда, у розных фарматах.
    Чаму беларусы, знаходзячыся ў эміграцыі, не павінныя адмаўляцца ад святкавання Дня Волі і якое значэнне мае сёння для нас гэты дзень? Ці бяспечна далучацца да святкавання нават знаходзячыся за мяжой і якіх мер бяспекі варта прытрымлівацца? Якія складанасці паўсталі перад арганізатарамі святкавання і што прадугледжваецца апроч шэсця і мітынгу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўнікі аргкамітэта святкавання Дня Волі ў Варшаве, сябра Беларускай асацыяцыі палітвязняў Алег Кулеша і в. а. прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Павел Баркоўскі.
    49 min
  • Яўген Красулін. “Пасінелыя пальцы”: як “дэмакратычна абраны” становіцца дыктатарам
    Прыкладаў таго, як у выніку дэмакратычных выбараў да ўлады прыходзіць чалавек, што ў выніку становіцца дыктатарам, а грамадства, якое за яго галасавала, страчвае свабоду, у гісторыі дастаткова. Вось толькі мы чарговым разам назіраем, што гісторыя нікога і нічому не вучыць і людзі ўпарта працягваюць наступаць на адны і тыя ж граблі. Самае крыўднае, што гэта датычыць і дзяржаў са, здавалася б, устойлівымі дэмакратычнымі традыцыямі.
    Што прымушае грамадствы рызыкаваць дэмакратычнымі каштоўнасцямі і нават свабодай, свядома абіраючы палітыкаў з аўтарытарнымі схільнасцямі? Ці магчыма супрацьстаяць ператварэнню дэмакратыі ў дыктатуру і як пры такім супраціўленні самім не стаць дыктатарамі? Ці гатовыя Амерыка і свет супрацьстаяць пагрозе аўтарытарызму і пры чым тут трэці тэрмін Трампа? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным.
    50 min
  • Роза Турарбекава. Подых вайны: ад бамбёжкі хусітаў да імкнення замірыцца з Масквой
    Навіны пра фактычнае спыненне працы такіх гігантаў, як “Голас Амерыкі” і Радыё Свабода, прыйшлі з Белага дома амаль адначасова з загадам нанесці авіяўдары па аб’ектах хусітаў. Рашэнне наконт згаданых СМІ стала адным з дзеянняў, якія ажыццяўляе Дональд Трамп, перафарматоўваючы ўнутраную структуру ЗША, і якое выклікае ў беларусаў шмат непрыемных асацыяцыяў з падзеямі ў Беларусі пасля 1994 года. А тут яшчэ і спробы заігрывання Белага дома з Крамлём, няпэўнасць наконт падтрымкі Украіны, напружанасць у адносінах паміж Вашынгтонам і Бруселем. Праўда, пэўныя палітыкі раяць беларусам і асабліва ўкраінцам замоўкнуць і не крытыкаваць дзеянні “лапідарнага генія”.
    Ці дапамогуць авіяўдары па хусітах спыніць іх атакі на караблі ў Чырвоным моры і пры чым тут Іран? Якія пагрозы нясе спыненне працы “Голасу Амерыкі” і Радыё Свабода і ці здольныя блогеры замяніць традыцыйныя СМІ? Ці звязаныя падзеі ў Сербіі і Венгрыі з вайной ва Украіне і пра што сведчаць пратэсты ў гэтых краінах?
    53 min
  • Іван Краўцоў. Ці раіцца Трамп па “беларускім пытанні” з Ціханоўскай і як часта
    Нечаканы візіт у Мінск намесніка памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША па Усходняй Еўропе Крыса Сміта і вызваленне трох палітвязняў у выніку гэтага візіту ўзрушыла беларускае грамадства. Зноў узняліся пытанні мэтазгоднасці ціску на рэжым і змены стратэгіі дэмсіламі. Як і пытанні ўключанасці тых дэмсіл у працэсы вызвалення палітвязняў і перамоў з лукашэнкаўскім рэжымам. Калі верыць прадстаўнікам Офіса Ціханоўскай, тая “ўключанасць” ёсць, Вашынгтон з Офісам па пытаннях перамоў з Лукашэнкам “раіцца”. Але гэта, як і тое, як ідуць перамовы пра мір ва Украіне (падчас якіх, як вядома, нельга “пра Беларусь без Беларусі”), выклікае сумнеў у наяўнасці камунікацыі паміж беларускімі дэмсіламі і адміністрацыяй Трампа.
    Ці ёсць у дэмсіл шанец быць далучанымі да перамоўных працэсаў ЗША з лукашэнкаўскім рэжымам і ў якім фармаце? Што не так са стратэгіяй дэмсіл, і калі “ўсё не так”, на думку асабліва апантаных крытыкаў Офіса і АПК, то ці не час дэмсілам спыніць усю дзейнасць? Якія пагрозы незалежнасці Беларусі нясуць санкцыі і якое значэнне для Беларусі маюць перамовы па Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра штаба Віктара Бабарыкі, адказны сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў.
    50 min
  • Лявон Вольскі. “Крамбамбуля” вяртаецца, і гаворка не пра алкаголь, а пра музычны праект
    У сітуацыі, калі пад пытаннем выжыванне беларускай культуры ў вымушанай эміграцыі, у якой апынуліся беларускія творцы, поўныя залы на іх канцэртах, туры па Еўропе і новыя песні выглядаюць амаль як гераізм. Што ў такім выпадку казаць пра буйныя супольныя музычныя праекты кшталту "Народнага альбома" ці "Крамбамбулі"! Але выявілася, што для беларусаў няма нічога немагчымага, і доказ гэтага — вяртанне "Крамбамбулі" на сцэну.
    Ці складана было наважыцца на такі амбітны праект, як адраджэнне “Крамбамбулі”, і якія галоўныя складанасці паўсталі на шляху? Хто з былых удзельнікаў праекта далучыўя да адноўленай "Крамбамбулі" і якія новыя імёны з’явяцца ў складзе праекта? Ці будуць новыя песні, як складалася праграма канцэрта ў Вільні і чаму менавіта там вырашылі адыграць першы канцэрт?
    46 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners