euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Наталля Васілевіч. Ці можна “праваслаўнага атэіста” напалохаць Божым пакараннем
    Падчас акцый, прымеркаваных да Дня Волі, былі заўважаныя плакаты, аўтары якіх спрабавалі дагрукацца да Лукашэнкі і яго паплечнікаў, нагадваючы пра непазбежнасць Божага пакарання за здзейсненыя злачынствы. Вось толькі такога кшталту папярэджанні Лукашэнку ад вернікаў гучаць даўно, але рэпрэсіі як супраць беларусаў агулам, так і супраць святароў у прыватнасці не спыняюцца як мінімум з 2020 года. І гэта калі не ўлічваць факта, што Лукашэнка падтрымаў агрэсію Расіі супраць Украіны і пры ім пераследуюць тых, што выказваецца супраць гэтай вайны.
    Як звязаныя воля і вера і ці дазволена “рабам Божым” імкнуцца да свабоды і змагацца з уладай? Чаму рэжым не спыняе рэпрэсій супраць святароў і якую ролю царква адыгрывае ў справе захавання рэжыму пры ўладзе? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч.
    56 min
  • Аляксандр Фрыдман. Ці гатовая Еўропа да нападу Расіі ў 2025 годзе і што чакае Беларусь
    У нямецкім выданні BILD выйшаў артыкул, аўтар якога даводзіць, што ваенны напад Расіі на Еўрасаюз адбудзецца ўжо ў… 2025 годзе. І пачне сваю агрэсію Пуцін з нападу на Літву. У канцы артыкула аўтар, ваенны гісторык, робіць сумную выснову: на момант пачатку расійскай агрэсіі ні Еўрасаюз, ні Германія не будуць гатовыя гэтаму нападу супрацьстаяць і дапамагчы Літве спыніць акупантаў не змогуць. Адметна, што і тут без Беларусі, а дакладней без Лукашэнкі, не абыдзецца, бо напад будзе здзейснены найперш з тэрыторыі нашай краіны. З маўклівай згоды лукашэнкаўскага рэжыму і, найхутчэй, пад прыкрыццём вучэнняў “Захад-2025”.
    Ці варта ставіцца сур’ёзна да прагнозаў аўтара артыкула ў BILD і як на яго адрэагавалі ў Германіі і Літве? Якое значэнне надае рэжым дню 25 сакавіка, прызначаючы “інаўгурацыю” на гэтую дату, і чаму Лукашэнка так ненавідзіць гэтае свята? Ці гатовы Захад змяніць сваё стаўленне да рэжыму і ці верыць Еўропа Пуціну і яго добрым намерам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
    59 min
  • Наста Базар. Не баяцца прасіць ці "ісці на завод ласося"?
    Фемактывістка і гендарная экспертка Наста Базар папрасіла аб дапамозе — яна збірае грошы, каб аплаціць за месяц здымую кватэру ў Варшаве.
    "Наперадзе ёсць планы, праца і перспектывы, але закрыць фінансавую дзірку магчымасці няма.
    Настолькі, што над намі вісіць выклік на высяленне з арэнднай кватэры плюс не закрытыя базавыя патрэбы як дарослых, так і дзяцей. Таму без чаканняў, але з надзеяй, сёння прашу ў вас фінансавай дапамогі. Колькі магчыма, буду удзячна любой суме", — напісала Наста ў фэйсбуку.
    І панеслася. Насту пачалі абвінавачваць у тым, што яна асмелілася на такую дзёрзкасць, і ў тым, што жыве не па сродках.
    Размаўляем з актывісткай пра ўразлівыя групы ў эміграцыі і пра тое, чаму прасіць аб дапамозе — гэта нармальна.
    42 min
  • Юрый Дракахруст. “Інаўгурацыя” vs Дзень Волі: ці атрымаецца ў рэжыму “перабіць павестку”
    “Інаўгурацыю” Лукашэнкі прызначылі на 25 сакавіка. Хутчэй за ўсё, зрабілі гэта наўмысна, спрабуючы “перабіць” сваім мерапрыемствам тыя дзясяткі святкаванняў Дня Волі, якія ладзяць беларусы па ўсім свеце. Адначасова лукашэнкаўскі Следчы камітэт чарговым разам агучыў пагрозы ў бок тых, хто за мяжой возьме ўдзел у святкаванні Дня Волі. Але як бы беларусы альбо заходнія палітыкі ні ставіліся да гэтай “інаўгурацыі”, пытанне пра перафарматаванне дэмсіл і змену стратэгіі гучыць усё грамчэй.
    Ці атрымаецца ў Лукашэнкі “адабраць” у беларусаў Дзень Волі і што мяняе для дэмсіл гэтая “інаўгурацыя”? Ці варта дэмсілам усур’ёз заняцца зменамі ў сваёй стратэгіі і ці гатовы Захад змяніць сваё стаўленне да рэжыму? Чаго чакаць ад перамоў па спыненні вайны ва Украіне і ці гатовы Еўрасаюз да супрацьстаяння з Расіяй? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст.
    39 min
  • Роза Турарбекава. Пакуль Трамп “верыць” Пуціну, Польшча і Літва мінуюць мяжу з Беларуссю
    У той час, як Расія праводзіць масавыя атакі дронамі ўкраінскіх гарадоў, у Вашынгтоне працягваюць бачыць у расійскага кіраўніцтва жаданне спыніць вайну, а паміж Дональдам Трампам і Уладзімірам Пуціным працягваецца нейкая незразумелая “хімія”: з малітвамі за здароўе, падарункамі ды іншымі мілаваннямі ды перамовамі ў гасціннай Саудаўскай Аравіі. Перамовы ж ЗША з Мінскам як нечакана пачаліся, так чакана, выглядае на тое, скончыліся. У той жа час Лукашэнка прызначыў сваю “інаўгурацыю”. Абраўшы для гэтага 25 сакавіка, калі беларусы адзначаюць Дзень Волі.
    Ці выпадкова Лукашэнка прызначыў сваю “інаўгурацыю” на Дзень Волі і ці атрымаецца ў яго перафарматаваць гэты дзень у свядомасці беларусаў на сваю карысць? Што адбываецца паміж Трампам і Пуціным і адкуль у новага кіраўніцтва ЗША столькі піетэту да крамлёўскага рэжыму? Як абстрэлы гарадоў Украіны ўплываюць на вынік перамоў у Саудаўскай Аравіі і ці застаюцца ў Лукашэнкі шансы прыняць перамовы ў Беларусі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    54 min
  • Надзея Нортан і Аляксандр Чарнуха. “Гвалт” у ЗША: як беларусы Амерыкі сустракалі “міністра сепультуры”
    Амерыканскі тур “міністра сепультуры” Аляксандра Чарнухі з прэзентацыяй “Гвалту” (так называецца яго новая кніга, калі хто не ведаў) скончыўся. 8 гарадоў на абодвух берагах гэтай краіны з сустрэчамі, размовамі, чытаннямі і абмеркаваннямі. Прычым размовы былі не толькі пра новую кнігу Аляксандра, але і пра беларускую культуру ўвогуле, пра яе дзень сённяшні, яе стан і пра беларусаў агулам.
    Ці складана было арганізаваць такі тур і ці запатрабаваная беларуская павестка і беларуская літаратура сярод беларусаў ЗША? Ці застаюцца амерыканскія беларусы ў беларускай павестцы і навошта ім гэта трэба? Што апроч прэзентацыі новай кнігі Чарнухі абмяркоўвалі на сустрэчах і што цікавае здаралася падчас падарожжа? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць экспертка па беларускай дыяспары, лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сябра борда Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы (АБА) Надзея Нортан і пісьменнік, аўтар і вядоўца ютуб-канала “Міністэрства сепультуры” Аляксандр Чарнуха.
    43 min
  • Франак Вячорка. Навошта Трампу Лукашэнка і ці замаўляў Офіс фільм пра эміграцыю
    Заявы прадстаўнікоў Офіса Святланы Ціханоўскай пра тое, што кантакты заходніх палітыкаў з Мінскам калі і не ўзгадняюцца з беларускімі дэмсіламі, то як мінімум адбываюцца кансультацыі на тэму перамоваў і адносна сітуацыі ў краіне, шмат каго выклікалі недавер. Найперш у тых, хто выступае за пашырэнне кантактаў з лукашэнкаўскім рэжымам дзеля вызвалення палітвязняў. У той час як Офіс і Аб’яднаны пераходны кабінет працягваюць настойваць на ўзмацненні ціску на рэжым. Дый ёсць сумневы, што ў новага прэзідэнта ЗША ёсць хоць нейкая цікавасць да тэмы беларускіх палітвязняў і тым больш беларусіх дэмсіл і іх меркавання наконт перамоў з Лукашэнкам ці ціску на яго…
    Ці сапраўды кантакты паміж Мінскам і Вашынгтонам працягваюцца і чаму рэжым перастаў вызваляць палітвязняў? Чым Трампу мог быць цікавы Лукашэнка і навошта яму клапаціцца пра вызваленне палітвязняў? Як змяняецца стаўленне ў Еўропе да прапаноў пачаць размаўляць з Мінскам і хто можа прадстаўляць беларускія інтарэсы падчас перамоў па Украіне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франкам Вячоркам.
    57 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners