euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • “Пералёт-трава”: як не з’ехаць з глузду ў эміграцыі і застацца беларусам
    Беларусы працягваюць асэнсоўваць той досвед, якім іх узнагародзіў лёс. І той шлях, які ім давялося прайсці за апошнія 5 гадоў. Гэта і падзеі 2020 года, і вымушаная іміграцыя (а для некага яна сталася падвойнай ці нават патройнай), вайна ва Украіне, спроба знайсці сябе і сваё месца ў новай краіне. І пры ўсім гэтым — жаданне не знікнуць як беларус/беларуска ў іншай рэчаіснасці. Пра ўсё гэта (а таксама пра сны) — новая кніга літаратара і праваабаронцы Сержука Сыса. Кніга, якой яшчэ няма, але якая ўжо ёсць.
    Пра што новая кніга аўтара і ці сапраўды яна здольная дапамагчы не з’ехаць з глузду ў вымушанай эміграцыі? Ці рэальна напісаць партрэт нашай сённяшняй непрадказальнай рэчаіснасці і чаму так важнае каханне? Як звязаныя праваабарончая дзейнасць аўтара і літаратура і ці існуе яшчэ беларуская салідарнасць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае паэт, публіцыст, перакладчык і праваабаронца Сяржук Сыс
    38 min
  • Як знікненне Мельнікавай можа адбіцца на працы КР і НАУ
    Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай нарабіла шмат шуму. Нехта пачаў казаць пра знікненне разам з нейкімі грашыма, кагосьці турбуе інфармацыя, якой яна валодае, іншых хвалююць таямніцы з жыцця дэмсіл, якія, магчыма, Анжаліка ведае. Але найважнейшае ва ўсёй гэтай сітуацыі — гэта, безумоўна, тое, дзе Мельнікава і дзве яе дачкі сёння і ці ўсё з імі ў парадку.
    Пра што сведчыць сітуацыя са знікненнем Анжалікі Мельнікавай і рэакцыя грамадскасці на гэтае знікненне? Ці сапраўды інфармацыя, якой яна валодала як спікерка КР і сяброўка каманды НАУ, можа нанесці ўдар па гэтых структурах? Якія апошнія звесткі пра лёс Анжалікі і яе дачок? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка
    39 min
  • Як звязаныя “Кіберпартызаны”, фонд Białoruś Liberty, Мельнікава і КР
    Зніклая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава мела не толькі ўсю інфармацыю пра дзейнасць гэтай арганізацыі, але і была кіраўніцай фонду Białoruś Liberty. Гэтая фундацыя цікавая тым, што менавіта праз яе збіралі данаты на сваю дзейнасць "Кіберпартызаны". І менавіта на рахункі гэтага фонду Мельнікава мусіла атрымаць грошы, якія донары пералічылі на падтрымку дзейнасці Каардынацыйнай рады. А калі ўлічыць, што Мельнікава была не апошнім чалавекам у Народным антыкрызісным упраўленні, то ўзнікаюць асцярогі што да таго, які аб’ём інфармацыі яна мае…
    Якім чынам фундацыя пад кіраўніцтвам Мельнікавай пачала супрацу з "Кіберпартызанамі" і ці праходзіла будучая спікерка КР адпаведную праверку? Ці была ў яе інфармацыя, якая можа нашкодзіць "Кіберпартызанам" ці тым, хто з імі супрацоўнічаў? Як абараніць сябе ад вярбоўкі, а сваю структуру — ад завербаваных супрацоўнікаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца "Кіберпартызан" і палка імя Каліноўскага Юльяна Шаметавец
    21 min
  • Як беларусам за мяжой абараніцца ад пераследу лукашэнкаўскім рэжымам
    Сітуацыя са знікненнем спікеркі Каардынацыйнай рады чарговым разам узняла перад беларусамі, вымушанымі ў выніку пераследу з боку лукашэнкаўскага рэжыму выехаць за мяжу, пытанні бяспекі. Гэта тычыцца і варыянтаў з легалізацыяй у краіне знаходжання, і базы Інтэрпала, куды вас могуць уключыць на запыт з Беларусі, і выбару краіны для адпачынку…
    Ці варта беларусам, якія дагэтуль не пайшлі такім шляхам, падавацца на міжнародную абарону і ці дапаможа гэта абараніцца ад лукашэнкаўскіх спецслужб? Як пазбегнуць уключэння ў базу вышуку Інтэрпала і ці гарантуе гэта адмову ў выдачы вас у Беларусь? У якія краіны беларусам бяспечна ехаць у адпачынак і як з пункту гледжання юрыста выглядае сітуацыя са знікненнем Мельнікавай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае адвакат, спецыяліст у галіне міжнародна-прававога супрацоўніцтва па крымінальных справах, доктар сацыяльных навук, кіраўнік адвакацкага бюро "Legal status" Алесь Міхалевіч
    45 min
  • Дабро з кулакамі: ці здольныя дэмсілы змагацца не толькі паміж сабой
    Дэмакратычныя сілы паступова, але няўмольна ператвараюцца з апанента ўлады і, магчыма, уяўнага, але рэвалюцыянера-барацьбіта, у разважліва-інфантыльных прадстаўнікоў класічнай НДА. Для якіх вулічная барацьба, рэвалюцыйнае падполле, сілавы сцэнар — гэта нешта чужое, тэрміны, якія не маюць нічога агульнага з абранымі мірнымі метадамі супрацьстаяння рэжыму. Але вайна ва Украіне і дзеянні лукашэнкаўскай і пуцінскай агентуры за мяжой даводзяць, што дабро мусіць быць з кулакамі і ўмець пастаяць за сябе. І за свае ідэалы.
    Ці сапраўды дэмсілы цалкам ператварыліся (ці на шляху да гэтага) у класічныя НДА, для якіх існуе выключна мірны метад барацьбы з рэжымам? Чым небяспечнае гэтае ператварэнне і ці варта ўвогуле разглядаць сцэнар сілавога вызвалення Беларусі? Ці ёсць у Каардынацыйнай рады шанец працягнуць сваё існаванне і як дамагчыся ўзмацнення дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік камісіі Каардынацыйнай рады па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы, былы баец палка імя Кастуся Каліноўскага Аляксандр “Кусь” Клачко
    48 min
  • Пуцін раззлаваў Трампа, а прарасійскія актывісты — Лукашэнку: што адбываецца?
    Дзіўнае супадзенне: і Трамп, і Пуцін гавораць пра неабходнасць правесці прэзідэнцкія выбары ва Украіне. Пуцін настойвае на гэтым разам з неабходнасцю ўвядзення “знешняга кіравання Украінай”, не забываючыся на свае патрабаванні пра “дэмілітарызацыю” гэтай краіны, “дэнацыфікацыю” і нешта там яшчэ, што найперш варта было б правесці ў самой Расіі, з яе імперскімі памкненнямі. Трамп, які не так даўно таксама казаў пра выбары ва Украіне, цяпер абураецца выказваннямі Пуціна на гэты конт і пагражае санкцыямі на расійскую нафту. Разышліся дарогі і ў прарасійскага рэжыму Лукашэнкі з прарасійскімі актывістамі ў Беларусі…
    Што стаіць за патрабаваннямі Пуціна пра знешняе кіраванне Украінай і чаму Трамп вырашыў абараніць Зяленскага? Што адбываецца паміж Трампам і Пуціным і як на заявы з Усходу і Захаду рэагуюць у Еўропе? Чым раззлавалі рэжым прарасійскія актывісты і як на дэмсілы ўплывае сітуацыя з Мельнікавай? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.
    59 min
  • Аляксандр Кныровіч. Дэфіцыт бульбы і гарэлка па 10 рублёў.
    У беларускай прамысловасці нічога новага: "Памры, але зрабі!" — загадвае Лукашэнка. Ён ужо 30 гадоў так загадвае. Але амаль нічога не робіцца, і амаль ніхто за гэта не "памёр". Таму даводзіцца загадваць зноў і зноў.
    Чаму старшыні райвыканкамаў пры цяперашнім раскладзе не будуць старшынямі на сваёй зямлі, як растуць цэны на гарэлку і падае нараджальнасць, ці хапае ў Беларусі бульбы? Пра ўсё гэта размаўляем з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам.
    40 min
  • Лілія Хедзіна. Як сацсеткі ўплываюць на жыццё падлеткаў
    Згодна са статыстыкай палова падлеткаў у свеце цярпяць гвалт з боку равеснікаў. Гаворка пра розныя віды гвалту — фізічны, эмацыйны, вербальны, кібергвалт. І мы б далей пасіўна ставіліся да гэтай гісторыі, калі б не новы серыял “Падлетак”, які актыўна абмяркоўваецца не толькі ў медыях і сацсетках, але нават у міністэрствах і дзяржаўных інстытуцыях многіх прагрэсіўных краін.
    Як так здарылася, што мы нічога не ведаем пра сваіх дзяцей, якіх раніцай адпраўляем у школу? Чаму школа не спраўляецца з дзецьмі? Як гвалт стаў часткай жыцця і што з гэтым рабіць? Тэлефон — самы надзейны сябар падлеткаў?
    Гэтыя тэмы ў жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з псіхолагам, спецыялісткай па метадзе КПТ Ліліяй Хедзінай.
    33 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners