euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Валерый Кавалеўскі. Чаму рэжым больш не вызваляе палітвязняў і як ідуць перамовы Мінска і ЗША
    Пасля так званай “інаўгурацыі” Лукашэнкі вызваленні палітвязняў не толькі не пашырыліся, але і ўвогуле спыніліся. Ніякіх тлумачэннях гэтаму спыненню “актаў гуманізму” з боку рэжыма і яго прапаганды няма. Хоць і гучалі намёкі, што, маўляў, з боку Мінска быў такі крок з вызваленнямі зроблены, чакаліся нейкія плюшкі з боку Захаду ў адказ, але Захад у адказ нічога не зрабіў.
    Што азначае спыненне практыкі вызвалення палітвязняў “па памілаванні” і ці варта разлічваць на аднаўленне гэтага працэсу? Як заходнія палітыкі рэагуюць сёння на прапановы аднавіць кантакты з Лукашэнкам? Якія пагрозы нясе практыка масавага запрашэння працоўных мігрантаў у краіну? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам Валерыем Кавалеўскім. Праграма выходзіць па чацвяргах, два разы на месяц у 15:00.
    1 hr
  • Макар Валынкін: беларус беларусу беларус — у гэтым нашы і сіла, і ідэя
    17 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — відэаблогер і пісьменнік Макар Валынкін.
    Жывучы ў эміграцыі, у адрыве ад радзімы, сваёй зямлі і сваіх каранёў вельмі лёгка ўявіць цябе і ўсіх нас апошнім пакаленнем, якое размаўляе па-беларуску. Уявіць, што пасля нас не застанецца практычна нікога, хто будзе карыстацца беларускай мовай, вельмі лёгка: у эміграцыі людзі проста на яе забудуцца, а ў Беларусі яна знікне пад ціскам русіфікацыі. Але гэтак жа можна і сказаць сабе, што мы не станем “апошнім пакаленнем”, што наша паўстанне за нашу будучыню не скончанае, мы не пераможаныя і мы працягваем сваю барацьбу, перакананы Макар Валынкін.
    Пра тое, ці сапраўды мы дажылі да часоў, калі можам стаць апошнім пакаленнем, ці варта нам у такім выпадку заганяцца думкамі пра нейкія нацыянальныя ідэі і што дае падставы казаць пра няскончанасць нашага паўстання, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Макарам Валынкіным.
    50 min
  • Андрэй Махоўскі . Чаму кошты ў беларускіх крамах не слухаюцца загадаў чыноўнікаў
    Не зважаючы на пераможныя справаздачы і гучныя заявы пра эканамічныя дасягненні ад чыноўнікаў і Лукашэнкі, інфляцыя ў Беларусі жыве сваім, адасобленым ад прапаганды жыццём. Кошты як у прадуктовых, так і прамысловых крамах растуць, а беларускія тавары прадаць за мяжу ўсё цяжэй. Дый з курсам валют адбываецца не зразумела што: нават калі долар не недта імкнецца да росту, то расійскі рубель паводзіць сябе так, што беларускаму рублю становіцца не вельмі добра.
    Што насамрэч адбываецца з інфляцыяй і чаму яна не слухаецца загадаў чыноўнікаў? Як курс расійскага рубля ўплывае на кошты ў беларускіх крамах і што адбываецца з доларам? Якія пагрозы для беларускай эканомікі нясе распачатая Трампам тарыфная вайна з усім светам ці такая яна ўжо страшная, тая вайна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы Оптымум на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
    48 min
  • Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская. Пра выйграны ў судзе “Дублін” і павольныя пошукі Мельнікавай паліцыяй
    У Ерасаюзе дзейнічае так званае “дублінскае пагадненне”. Паводле яго чалавек павінен шукаць прытулку ў першай краіне, праз якую ён заехаў у Еўрасаюз. І на гэтай падставе чалавеку, які прыехаў з Беларусі, да прыкладу, у Польшчу праз Літву, могуць адмовіць у прытулку і выслаць у папярэднюю краіну. Могуць выслаць ў папярэднюю краіну нават у тым выпадку, калі вы прыехалі наўпрост у Польшчу, але па літоўскім шэнгене. Ці наадварот. І аспрэчыць гэтае рашэнне міграцыйнай службы практычна немагчыма. Так лічылася раней. Але беларусы ўмеюць пры патрэбе “ламаць сцэнар і сістэму”, як спявае класік айчыннага рока. Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай.
    Што дапамагло выйграць “Дублін” у судзе і ці можна разлічваць, што гэтая практыка стане пастаяннай? Як змены заканадаўства па працаўладкаванні замежнікаў у Польшчы закранаюць беларусаў і што з гэтым у Літве? Ці што польская паліцыя амаль не дае інфармацыі пра лёс Мельнікавай і чаму справа рухаецца так павольна? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай
    55 min
  • Аляксей Лявончык. Ці дапамогуць грошы даведацца пра лёс і месцазнаходжанне Мельнікавай
    Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай стала вядома ад Паўла Латушкі ўвечары 28 сакавіка. Пазней стала вядома, што Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Еўрасаюза 26 лютага, нібыта, ў накірунку Вялікабрытаніі. Але з таго часу ніякай дакладнай інфармацыі ні пра ейны далейшы маршрут, ні пра лёс дзяўчыны, ні нават пра тое, ці даляцела яна да Вялікабрытанні не з’явілася. Сузаснавальнік фондаў By_Help і Bysol Аляксей Лявончык абвесціў пра збор сродкаў на грашовую прэмію для тых, хто можа даць дакладную інфармацыю пра Мельнікаву.
    Чаму прыняў рашэнне распачаць збор сродкаў на ўзнагароду пра інфармацыю наконт Мельнікавай і які вынік афіцыйных зваротаў у дзяржустановы Вялікабрытаніі? Што дае падставы меркаваць , што грошы дапамогуць нешта высветліць? Ці ёсць нейкая папярэдняя інфармацыя пра лёс Мельнікавай і чаму Лявончык схіляецца да негатыўнага сцэнара яе знікнення? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік і кіраўнік фонду By_Help Аляксей Лявончык
    42 min
  • Павел Усаў. Пуцінскі шпіён Нарышкін прыехаў у Мінск, каб пагражаць Польшчы
    Кіраўнік Службы знешняй выведкі Расіі Наршыкін прыехаў да Лукашэнкі, каб разам “абмеркаваць актуальныя пытанні знешняй палітыкі”. Але як звычайна скончылася ўсё пошукамі ворагаў. Гэтым разам Нарышкін, седзячы ў Мінску, вырашыў прыстрашыць суседзяў Беларусі — Польшчу і краіны Балтыі. Пагражаючы ім рознымі жахамі ў выпадку, калі з іх боку будзе напад ці нейкія іншыя ваенныя пагрозы ў бок расійскага саюзніка.
    Што прымушае Мінск і Маскву ў чарговы раз пагражаць краінам ЕС і чаго намагаецца дасягнуць Лукашэнка, спрабуючы застрашыць Варшаву? Як на планах Лукашэнкі па далучэнні да мірных перамоў па Украіне адбіваецца нязгода Украіны і Расіі да замірэння на ўмовах, якія высоўваюць бакі? Ці здольныя дэмсілы справіцца з тымі выклікамі, што перад імі паўсталі ў выніку знікнення спікеркі КР Мельнікавай? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    52 min
  • Віталь Цыганкоў. Вось зла: ці гатовыя ЗША ўбудавацца ў яе і што будзе з Беларуссю
    Рэакцыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на злачынства, здзейсненае расійскім войскам у Сумах, сведчыць альбо пра тое, што Трамп застаецца пад уплывам расійскіх прапагандысцкіх наратываў, альбо пра тое, што ён насамрэч прыняў бок Расіі ў гэтай вайне. Хоць і працягвае казаць пра неабходнасць дасягнення міру паміж Расіяй і Украінай. З іншага боку, санкцыі з Расіі Трамп здымаць не спяшаецца. І нават пагражае ўвядзеннем новага санкцыйнага пакета.
    Ці сапраўды існуе пагроза, што Трамп канчаткова зойме расійскі бок і якія пагрозы нашаму рэгіёну гэта нясе? Як на рашэнні і дзеянні Трампа рэагуе амерыканскае грамадства і ці сапраўды амерыканская “сістэма супрацьвагаў” такая ўжо ўстойлівая? Ці здольны Лукашэнка скарыстацца зменай палітыкі ЗША і ці застаюцца ў беларусаў шанцы на змены ў краіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, аглядальнік Віталь Цыганкоў
    1 hr 4 min
  • Піт Паўлаў. “Tu, tu-tu-tu, Tyt”: як жыць, калі сэрца на радзіме, але сам у эміграцыі
    Франтмэн гурта N.R.M. Піт Паўлаў прэзентаваў новую песню і кліп на яе. Па словах Піта, гэта песня пра нас — тых, хто быў вымушаны пакінуць Радзіму, хто пракладае новыя маршруты, але сэрцам застаецца там, на Радзіме і там, дзе ідзе вайна. Дый сам Піт тыя новыя маршруты пракладае вельмі актыўна.
    Чым адметная новая песня і ці не ператвараецца творчасць большасці беларускіх музыкаў у выключна ў асэнсаванне эмігранцкай праблематыкі? Ці атрымліваецца ў Піта і N.R.M. знайсці сваё месца ў новых умовах жыцця за мяжой? Ці ўдаецца выйсці за межы дыяспары і як складаюцца гастрольныя маршруты ў Піта? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музыка, франтмэн гурта N.R.M. Піт Паўлаў
    43 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners