euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аліса Рыжычэнка. Час набываць: што адбываецца з доларам і ці варта іх набываць сёння
    Міжнародны валютны фонд перагледзіў свае прагнозы па інфляцыі ў Беларусі і сёння па выніку бягучага года эксперты кажуць пра інфляцыю на ўзроўні 5,5%, а ВУП найхутчэй вырасце на 2,8%. Пры тым, што лукашэнкаўскія чыноўнікі перакананыя ў росце эканомікі на 4,1%, а інфляцыя па іх разліках не перавысіць 5%. Відаць, спадзяюцца ў немалой ступені на выратавальную дапамогу працоўных мігрантаў з Пакістану…
    Ці можна давяраць прагнозам ВМФ і ці так ужо моцна адрозніваюцца прагнозы па ўзроўні інфляцыі, якія даюць чыноўнікі МВФ і беларускія? Ці апраўданыя спадзевы рэжыма на працоўных мігрантаў з Пакістана і перасцярогі з імі звязаныя простых людзей? Куды знікла беларуская гародніна і ці вернуцца чыгуначныя перавозкі паміж Беларуссю і краінамі Балтыі? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.
    56 min
  • Мікіта Моніч: жыві, любі, рыхтуйся і пасягай на перамогу — мая ідэя сёння
    24 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — мастацтвазнаўца, аўтар і вядоўца ютуб-канала “Каля Культуры” Мікіта Моніч.
    Ужо сёння нам неабходна рабіць усё магчымае, каб тыя, хто прыйдзе пасля нас, былі больш колькаснымі, больш якасна падрыхтаванымі, больш смелымі і дасведчанымі. Мы не ведаем, ці так яно будзе. Але наша справа не ў тым, каб ведаць, каб накіроўваць гэтыя “народныя масы”. У кожнага з нас ёсць свой маленечкі “агародзік”, які мы даглядаем і на якім засейваем нешта каштоўнаснае. І некалі, тыя хто пройдзе па нашым шляху пасля нас, ім скарыстаюцца і дасягнуць дзякуючы гэтаму большага, чым здолелі дасягнуць мы, перакананы Мікіта Моніч.
    Пра тое, якое значэнне культура мае для станаўлення нацыі, чаму важна захоўваць сваю ідэнтычнасць нават ў замежжы і навошта берагчы ключы ад страчанай хаты, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Мікітам Монічам.
    59 min
  • Вольга Зазулінская і Станіслаў Салавей. Салідарнасць: як падтрымаць тых, каго рэжым пазбавіў здароўя
    ля рэжыму не важны стан здароўя чалавека, які тым ці іншым чынам выказаўся супраць як самога рэжыму, так і тых злачынстваў, якія здзяйсняюцца ў краіне. Сёння, паводле звеестак, амаль 50 чалавек з рознымі формамі інваліднасці і цяжкімі захворваннямі знаходзяцца ў беларускіх турмах. Шматлікія вязні атрымалі інваліднасць падчас зняволення ці сутыкнуліся з істотным пагаршэннем здароўя. Акрамя таго, значная колькасць людзей, якія выйшлі на свабоду, цяпер змагаюцца з наступствамі для свайго здароўя, спрабуючы аднавіць жыццё ў новых умовах, часта за межамі Беларусі. Усім ім патрэбная дапамога. І мы ў стане ім дапамагчы.
    Наколькі крытычная сітуацыя, у якой апынуліся людзі з інваліднасцю, і як ім можна дапамагчы? Якія інструменты для дапамогі існуюць і якім чынам сабраныя сродкі будуць размяркоўвацца? Што з сябе ўяўляе фонд “Хуткая гуманітарная дапамога” і ці гатовыя людзі працягваць дапамагаць іншым? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольга Зазулінская і намеснік прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Станіслаў Салавей.
    38 min
  • “Чарнобыльскі шлях”: ці важна вуліцамі якіх гарадоў праходзіць маршрут
    Традыцыйны марш “Чарнобыльскі шлях” пройдзе 26 красавіка, у дзень чарнобыльскай трагедыі. Вось толькі гэтым разам (як і некалькі апошніх гадоў) ён будзе ісці не вуліцамі Мінска альбо іншых беларускіх гарадоў, а Варшавы. Чаму так, беларусам тлумачыць не трэба. Як і тое, што забывацца пра гэтую трагедыю беларусы не будуць. Дзе б яны не знаходзіліся ў дадзены момант — у самой Беларусі ці далёка за яе межамі.
    Ці можна не прыйшоў час пакінуць чарнобыльскую трагедыю ў гісторыі і жыць будучыняй, а не мінулым? Чаму так важна нагадваць сабе і свету пра падзеі 1986 года і ці мае значэнне тое, вуліцамі якіх гарадоў свету ідуць беларусы “Чарнобыльскім шляхам”? Што апроч маршу плануецца на час акцыі і якія патрэбы ёсць у арганізатараў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўнікі аргкамітэта “Чарнобыльскага шляху” ў Варшаве, сябра Беларускай асацыяцыі палітвязняў Алег Кулеша і сустаршыня "Руху Салідарнасьці Разам", дабраахвотнік Аляксандр Макаеў.
    41 min
  • Павел Усаў. “Адабраць Аўгустаў”: прапаганда рыхтуе беларусаў да нападу на Літву?
    Чарговы заходні ваенны эксперт выдаў днямі чарговае папярэджанне пра непазбежнасць нападу Расіі на краіны Еўрасаюза. Меркавана — ужо ў 2027 годзе. Што да дзяржавы-чальца NATO, якая імаверна стане першай ахвярай расійскай агрэсіі, то тут аўтар ўзгаданага аналізу не быў арыгінальным — Літва. І найверагодней, што асноўным накірункам перашага ўдару (тут таксама нічога новага) будзе “Сувалкскі калідор”. Адпаведна, і гэта таксама больш не здзіўляе, напад пачнецца з тэрыторыі Беларусі. Краіна, якая ў новай версіі Канстытцыі прапісала немагчымасць любой агрэсіі са сваёй тэрыторыі, але прапагандысты якой чамусьці здзіўляюцца факту, што польскі горад Аўгустаў да гэтага часу — польскі…
    Наколькі вайна Расіі з краінамі Еўрасаюзу ўяўляецца небяспечнай і ці прымусяць такія папярэджанні краіны ЕС паспрабаваць нейкім чынам вырашыць “беларускае пытанне”? Якія мэты пераследуюць прапагандысты, пагражаючы краінам ЕС і NATO і ці працягваюцца перамовы паміж Вашынгтонам і Мінскам? Што прымушае рэжым дадаваць новых людзей у спіс тэрарыстаў і ці могуць санкцыі спрыяць узмацненню нацыянальнай ідэнтычнасці ў беларусаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
    48 min
  • Стася Гліннік. Што КР можа зрабіць для пошукаў Мельнікавай і хто будзе спікерам
    Час ідзе, а ніякай новай інфармацыі датычна лёсу зніклай спікеркі Каардынацыйнай Рады Анжалікі Мельнікавай няма. Затое хапае каспіралагічных версій аб прычынах гэтага знікнення. І прычынаў для іх нараджэння (апроч маўчання адпаведных структкр, якія займаюцца пошукамі Мельнікавай) хапае: гэта і нібыта зніклыя з рахунка грошы, і спампаваныя файлы з дакументамі КР і шмат чаго яшчэ. Нагодай для новых непаразуменняў сярод беларусаў стала нават тое, хто і праз якую працэдуру мусіць замяніць зніклую спікерку на гэтай пасадзе…
    Ці ёсць нейкія звесткі, якія б давалі раеуменне таго, што здарылася з Анжалікай Мельнікавай, і ці ёсць у КР магчымасці паўплываць на працэс яе пошукаў? Якая шкода Каардынацыйнай радзе была нанесеная як знікненнем спікеркі Анжалікі Мельнікавай, так і фактам спампоўкі ўнутраных дакументаў КР? Ці сапраўды на дзейнасць КР былі атрыманыя пэўныя сродкі і чаму для сябраў КР сам факт існавання у КР нейкіх сродкаў стаў сюрпрызам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўца абавязкаў спікеркі КР, прадстаўніца фракцыі “Еўрапейскі выбар”, асабістая памочніца Святланы Ціханоўскай Стася Гліннік.
    41 min
  • Хрысціна Дарапей. У чаканні вайны: як змяняецца палітыка Германіі ў дачыненні да беларусаў
    Хоць новы канцлер яшчэ ў Германні афіцыйна не абраны (хоць усе і не сумняюцца ў тым, што ім стане Мерц), але ўжо можна казаць пра стварэнне кіроўнай кааліцыі. А гэта ў сённяшніх умовах ужо шмат. Адпаведна, узнікаюць магчымасці для аналізу таго, якой можа быць як знешняя, так і ўнутраная палітыка новага ўраду і чаго чакаць у такім важным для беларусаў пытанні, як міграцыйная палітыка і пытанні легалізацыі.
    Ці можна казаць, што кааліцыя практычна створаная і што з сябе ўяўляюць сілы, якія ў яе ўваходзяць? Якой можа быць палітыка новага ўраду Германіі і чаго чакаць у гэтым сэнсе беларусам, якія хочуць знайсці прытулак у гэтай краіне? Ці варта разлічваць на спрашчэнне працэдуры легалізацыі і ці будзе новы ўрад падтрымліваць беларускія ініцыятывы ў Германіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сяброўка Пашыранай рады беларускага аб’яднання ў Германіі Razam, каардынатарка фестывалю Minsk x Minga, супрацоўніца Універсітэта Пасаў (The University of Passau) Хрысціна Дарапей.
    40 min
  • Мацвей і Алеся Пархоменкі. ІТ-вырай: ці стаў ім Кіпр для беларусаў, з якімі праблемамі там сутыкаюцца?
    Мы ўжо не раз казалі пра тое, як шырока па ўсім свеце раскідала беларусаў. Як у выніку звычайнай, так і ў выніку палітычнай эміграцыі, альбо рэлакацыі, якая таксама стала вынікам калі не палітычнага пераследу, то саўдзелу беларускага рэджыма ў вайне Расіі супраць Украіны. Кіпр не стаў выключэннем і сёння там таксама дастаткова беларусаў. У якіх хапае як эмігранцкіх праблем, так і імпэту рабіць хоць нешта на карысць Беларусі.
    Якія праблемы найперш хвалююць беларусаў на Кіпры і ці ўдаецца Народнай амбасадзе Беларусі на Кіпры іх вырашаць? Якой падтрымкі і ад каго не хапае для вырашэння гэтых праблем і чым увогуле сёння жыве дыяспара беларусаў на Кіпры? Што з сябе ўяўляе праект XRAYTOURS Belarus і ці магчыма з яго дапамогай супраціўляцца русіфікацыі беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі на Кіпры Алеся Пархоменка і праграміст, стваральнік праекта XRAYTOURS Belarus Мацвей Пархоменка.
    41 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners