euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Ці здолее Partyzanka асудзіць Лукашэнку і ягоных кішэнных суддзяў
    Ініцыятыва Partyzanka прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем. У Беларусі - па рашэнні суда Лукашэнкі. Але справа ў тым, што Partyzanka дзейнічае выключна на тэрыторыі Польшчы і займаецца аказаннем юрыдычнай дапамогі бежанцам, якія аказаліся ў Польшчы па розных прычынах, у адпаведнасці з польскім заканадаўствам. Ніякай палітычнай ці іншай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі Partyzanka не ажыццяўляла, але гэта не з'яўляецца аргументам для "справядлівага суда" рэжыму Лукашэнкі. Аднак адвакаты Partyzankі вырашылі адказаць прыхільнікам Лукашэнкі.
    Ці меў падставы “беларускі суд” распачынаць справу адносна Partyzankі і што ў гэтай справе не так? Як юрысткі Partyzankі вырашылі адпомсціці рэжыму і ці рэальна прыцягнуць гэты рэжым да адказнасці? Якія пагрозы прыхаваныя ў законе аб забароне фатаграфаваць вызначыныя аб’екты на тэрыторі Польшчы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай. Праграма выходзіць раз на тры тыдні.
    43 min
  • Ірына Сідорская. Уладны патрыярхат альбо што аб’ядноўвае Трампа, Пуціна і Лукашэнку
    Нягледзячы на розніцу ў маштабах іх асоб, палітычных магчымасцях і асабістым бэкграўндзе, Трамп, Пуцін і Лукашэнка маюць шмат агульнага — асабліва ў тым, як яны ўспрымаюць сябе, свет і ўладу. Адметна, што на іх (найперш усё ж на Трампа, варта прызнаць) арыентуюцца і маладыя палітыкі ў іншых краінах. А можа і не толькі палітыкі…
    Ці сапраўды можна казаць пра падабенства такіх розных па маштабе палітыкаў як Трамп, Пуцін і Лукашэнка і чым яно? Што не так з тэмай пакістанскіх гастарбайтэраў у лукашэнкаўскай прапаганды і пры чым тут “жаданне быць згвалтаванымі”? Чаму маладыя мужчыны ідуць за кансерватыўнымі палітыкамі-папулістамі і чаму за імі не ідуць маладыя жанчыны? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай.
    42 min
  • Павел Усаў. Расчараванасць дэмакратыяй: што хаваецца за прывабнасцю дыктатуры
    Рост папулярнасці правай ідэалогіі сярод заходніх і палітыкаў і выбаршчыкаў і палохае, і ўражвае. Спісваць гэта выключна на спадведную прывабнасць папулізму не выпадае. Магчыма, тут ужо размова ідзе пра так званую “расчараванасць дэмакратыяй”. А ў такіх умовах змагацца за дэмакратычныя каштоўнасці і супрацьстаяць дыктатуры становіцца нашмат больш складаней.
    Ці можна расчаравацца ў дэмакратыі аж да таго, каб аддаць уладу ў рукі аўтарытарных палітыкаў? Якія пагрозы нясе пашырэнне правых ідэалогій у свеце? Што стаіць за вызваленнем Зянковіча і ці магчымыя ў сённяшніх умовах перамовы з лукашэнкаўскім рэжымам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    43 min
  • Міхаіл Самусь. Сапсаваць свята: ад Украіны ці ФСБ зыходзіць найбольшая пагроза
    Расійская прапаганда на чале з гераічным Дзмітрыем Мядзьведзевым абяцаюць адпомсціць Украіне, калі яна рызыкне нейкім чынам сапсаваць святкаванне Дня перамогі ў Маскве. Нагодай для абурэння сталі словы Уладзіміра Зяленскага пра тое, што, маўляў, Украіна не можа гарантаваць бяспеку ўдзельнікам параду ў Маскве. Вось толькі гэта не поўная цытата і прэзідэнт Украіны меў на ўвазе пагрозу, якая калі і будзе зыходзіць, то не з боку Украіны і яе Узброеных сіл, а сіл іншых — расійскіх…
    Пагрозу з чыйго боку меў на ўвазе Зяленскі для ўдзельнікаў параду ў Маскве і ці здольныя “добрыя дроны” 9 траўня завітаць у расійскія гарады? Ці застаецца ў Трампа магчымасць схіліць Пуціна да сканчэння вайны і на якія ўмовы гатовая пайсці Украіна? Ці апраўданыя перасцярогі, што вучэнні ў Беларусі “Захад” стануць пачаткам расійскай агрэсіі ў дачыненні да краін Балтыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь
    45 min
  • Павел Церашковіч. Рэжыму патрэбныя лаяльныя невукі: чым пагражаюць рэпрэсіі ў адукацыі
    Пасля падзеяў 2020 года лукашэнкаўскі рэжым зразумеў, што апошнім часам мала ўвагі надаваў адукацыі. Дакладней, таму, як там пастаўлены працэс ідэалагічнага “выхавання”. Стала відавочна, што сярод выкладчыкаў, навукоўцаў, экспертнай супольнасці шмат вольнадумства і недастаткова лаяльнасці ў дачыненні да пабудаванага Лукашэнкам рэжыму і да яго самога. Сітуацыю вырашылі змяніць і ўзяць пад кантроль. Не знайшоўшы нічога лепшага, як звярнуцца да рэпрэсій. Якія, як паказвае праведзенае даследаванне, не спыняюцца і сёння.
    Ці вядома, як моцна пацярпела адукацыя, навука і экспертная супольнасць за гады рэпрэсій? Ці можна ацаніць шкоду, якая гэтымі дзеяннямі рэжыма была нанесеная акадэмічнай супольнасці? Ці здольныя адмыслоўцы, якія знаходзяцца ў эміграцыі, зрабіць нешта, для кампенсацыі нанесенай рэпрэсіямі шкоды? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кандыдат гістарычных навук, культурны антраполаг, кіраўнік камісіі па адукацыі і навуцы Каардынацыйнай рады Павел Церашковіч
    38 min
  • Наталля Васілевіч. Ці здолее лукашэнкаўскі рэжым навучыць патрыятызму святароў
    Канклаў для выбараў новага Папы рымскага яшчэ не збіраўся, але ўжо зхявіўся як мінімум адзін чалавек, які голасна заявіў пра сваё жаданне ўзначаліць Каталіцкую царкву. Пры тым, што сам ён нават не католік. Хто гэта, здагадацца не складана — Дональд Трамп. Ён ужо нават згенераваную ШІ сваю выяву ў папскім строі апублікавай у сваіх сацсетках.
    Як на заявы Трампа наконт яго жадання стаць Папай рымскім адрэагавала каталіцкая царкава і вернікі? Хто выглядае фаварытам і мае найбольш шанцаў узначаліць католікаў усяго свету? Як на рост правых настрояў у грамадстве рэагуе царква і ці здолее лукашэнкаўскі рэжым навучыць патрыятызму святароў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч
    44 min
  • Аляксандр Фрыдман. Ці атрымаецца ў Трампа перапісаць гісторыю вайны на карысць ЗША
    У Германіі ўлады прызналі партыю “Альтэрнатыва для Германіі” праваэкстрэмісцкай. У Румыніі прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў. А ў Расіі рыхтуюцца святкаваць Дзень перамогі. Лідар Кітая Сі Цзіньпін падцвердзіў свой удзел у парадзе ў Маскве 9 траўня. Пасля гэтага і прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, і прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіцо адчулі ў сябе паляпшэнне стану здароўя і таксама запэўнілі Крэмль у сваёй прысутнасці на парадзе. Што праўда, не зразумела, што ў Маскве збіраюцца святкаваць, бо напярэдадні Трамп заявіў, што перамогу ў Другой сусветнай вайне (як і Першай) здабылі ЗША…
    З чым звязанае рашэнне аб прызнанні АдГ праваэкстрэмісцкай і пры чым тут выбары ў Румыніі? Ці зменіць прысутнасць на парадзе ў Маскве лідара Кітая планы Ўкраіны сапсаваць Пуціну свята? Ці атрымаецца ў Трампа перапісаць гісторыю вайны і што яму супрацьпаставіць прапаганда? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    42 min
  • Антон Пянькоўскі. Ці дапаможа Пуцін пазбегнуць імпічменту Трампу і што чакае ЕС
    Вынікам першых 100 дзён на пасадзе прэзідэнта для Трампа стала… адсутнасць значных пазітыўных вынікаў. Абяцанага спынення вайны Расіі з Украінай не адбылося не толькі за 3 дні, але і за 3 месяцы, Канада не толькі не стала 51-м штатам, але і абрала на выбарах “антытрампістаў”. “Тарыфная вайна”, аб’яўленая Трампам усяму свету не прынесла ідавочных пераможных вынікаў. А ў Кангрэсе усё гучней пачалі казаць пра імпічмент…
    Ці рэальна справа можа дайсці да імпічменту і ці не стане гэта маштабным палітычным крызісам для ўсяго свету? Чаму Трамп так упарта верыць у добрае стаўленне да сябе з боку Пуціна і ў тое, што той хоча спынення вайны ва Украіне? Ці быў сапраўды паспяховым візіт Ціханоўскай у ЗША і якая будучыня ў NATO? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі
    43 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners