euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Фрыдман. Трамп у чарговы раз расчараваўся ў Пуціне: ці надоўга
    Пасля размовы з Урсулай фон дэр Ляйен прэзідэнт Дональд Трамп нечакана зразумеў, што “Пуцін зусім з’ехаў з глузду”. Не, тое, як лебедзь шчыпануў за цікавае месца трампаўскага сябра падчас гульні ў гольф, для Трампа магчыма нават больш важная навіна, але і дзеянні Пуціна прэзідэнта ЗША (нібыта) жахнулі. Што праўда, невядома, ці не зменіцца стаўленне Трампа да расійскага дыктатара на адваротнае яшчэ да вечара бягучага дня…
    Ці варта разлічваць на тое, што рэакцыя Трампа прывядзе да ўзмацнення ціску ЗША на Расію? Што робіць Еўропа, каб пашырыць дапамогу Украіне і як Захад рыхтуецца да магчымага супрацьстаяння з Расіяй? Як выбары ў краінах ЕС змяняюць палітычны ландшафт Еўропы?
    Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
    49 min
  • Наталля Васілевіч. Тролінг Папы і малітва за палітвязняў: як Ватыкан рэагуе на рэпрэсіі
    Прадстаўнік Лукашэнкі падчас наведвання Ватыкана і сустрэчы з новаабраным Папам рымскім Львом ХІV, падараваў яму ікону Жыровіцкай маці Божай, якую вырабілі ў Свята-Елісавецінскім манастыры. У тым самым, які актыўна падтрымлівае расійскую акупацыю Украіны і развязаную Расіяй вайну. У той жа час Дзяржсакратар Ватыкана, палчас пасвячэння Апостальскага нунцыя ў Беларусі Іньяцыа Чэфаліа даволі крытычна ваыказаўся наконт агульнай сітуацыі ў Беларусі.
    Што азначае падарунак ад прадстаўніка Лукашэнкі і ці варта шукаць у ім падвойныя сэнсы? Ці магчыма праз Ватыкан дамагчыся вызвалення палітвязняў і як гэта лепш зрабіць? Чаму святары працягваюць браць удзел у ваенна-ідэлагічных мерапрыемствах рэжыма?
    Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч.
    45 min
  • Роза Турарбекава. Ці атрымаецца праз суд ААН спагнаць з Лукашэнкі 200 мільёнаў еўра
    Ад пачатку міграцыйнага крызісу толькі ў Літве былі спыненыя 23.6 тысяч спроб нелегальнага пранікнення ў краіну. Колькі такіх выпадкаў сталіся паспяховымі — невядома. Тым не меньш, сама міграцыйная сітуацыя на беларуска-літоўскай мяжы стала падставай для звароту Літвы ў Міжнародны суд ААН з патрабаваннем кампенсацыі ад Беларусі ў памеры 200 мільёнаў еўра. У дадатак да гэтай непрыемнасці ў рэжыма Лукашэнкі, выглядае на тое, сапсаваліся адносіны з Кітаем. У тым ліку з-за міграцыйнага крызісу на беларускіх межах.
    Ці рэальна спагнаць з лукашэнкаўскага рэжыма кампенсацыю з дапамогай суда ААН і што гэта сітуацыя азначае для Беларусі? Што адбываецца ў адносінах паміж Мінскам і Пекінам і пры чым тут міграцыйны крызіс? Як вынікі расследвання знікнення Анжалікі Мельнікавай уплываюць на дэмсілы і ці маюць пад сабой падставы патрабаванні да Паўла Латушкі аб”адстаўцы”?
    Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.
    45 min
  • Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка заблытаўся ў бульбе. Што будзе з "Еўраоптам"?
    Лукашэнка заблытаўся. То ён тлумачыць праблемы з бульбай у Беларусі тым, што ў Расіі яна каштуе ўтрая больш (а чаму так, цікава?). То праз два тыдні раіць саджаць больш бульбы, каб увосень і налета прадаваць яе... у Расію. І гэта пры тым, што саджаць бульбу ў Беларусі скончылі 10 дзён таму.
    Пра гэта, а таксама пра разгром "Еўраопта" і сеткі сэканд-хэндаў "Адзенне з Еўропы" размаўляем з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Абмяркуем таксама новых спікера і віцэ-спікерку Каардынацыйнай рады і абнаўленне, неабходнае (так?) дэмакратычным сілам праз 5 гадоў пасля падзеяў 2020-га.
    49 min
  • Андрэй Стрыжак. Укід за ўкідам: хто і навошта надзімае недавер да дэмсілаў?
    Укіды дэзынфармацыі пра працу беларускіх дэмсілаў заўважна пачасціліся. Мы яшчэ не паспелі забыцца пра нібыта злітую базу даных платформы "Новая Беларусь" (якая не просіць у карыстальнікаў ніякіх даных, акрамя email), як новая "сенсацыя": Анжаліка Мельнікава, аказваецца, забрала з сабой спіс тых, каму еўрапейскія структуры дапамагалі ў Беларусі.
    Што праўда, "аўтар" гэтай "сенсацыі" — дакладчык ПАРЕ па Беларусі Эмануэліс Зінгерыс — пазней папрасіў дадаць да сваёй заявы слова "магчыма"... Але ж нехта яму ў вушы нажужжаў пра гэта?
    Хто стаіць за ўкідамі, якія спараджаюць недавер, раз'яднанне і жаданне ўсё кінуць? Каму гэта выгадна? Пра пяцігодку болю і барацьбы, крытыканаў і кейс Мельнікавай размаўляем з кіраўніком фонда BySOL Андрэем Стрыжаком.
    47 min
  • Аліса Рыжычэнка. Як беларусам застрахаваць сябе ад голаду? Эфір з эканамісткай
    60 мільёнаў рублёў вылучаныя з дзяржбюджэту на ліквідацыю наступстваў вясновых замаразкаў, якія пашкодзілі сельскую гаспадарку. Такія лічбы агучыў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.
    Беларусы панікуюць. Што будзе з ураджаем і, галоўнае, што будзе з ураджаем бульбы?
    — Катастрофы няма, — кажа Лукашэнка, але параіў усім перасеяць пасевы.
    Ці можна верыць словам кіраўніка Беларусі? Як звычайныя людзі могуць застрахаваць сябе ад голаду? Чаму Лукашэнка зноў узяўся за яйкі? Якія рызыкі пры адкрыцці бізнеса могуць існаваць у нашай краіне сёння? Што адбываецца з беларускім экспартам і імпартам?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.
    53 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners