euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Вадзім Пракоп'еў. Пра Трампа, вайну, палітвязняў і “кейс Мельнікавай”
    Адміністрацыя Трампа то вядзе перамовы з Лукашэнкам аб вызваленні палітвязняў (і ў выніку вызваляе пэўных людзей), то губляе да гэтага працэсу цікавасць. Прынамсі так на сёння гэта выглядае. І рэжым, і дэмсілы імкнуцца наладзіць больш шчыльны кантакт з новым кіраўніцтвам ЗША, але выглядае гэта пакуль не вельмі паспяховым. Для абодвух бакоў. У той жа час дэмсілы нібыта трапілі ў зону турбулентнасці, і рознага кшталту і маштабу скандалы і разыходжанні ў пазіцыях і стратэгіях не дадаюць дэмакратычным структурам папулярнасці.
    Ці магчыма сёння прыцягнуць увагу адміністрацыі Трампа і яго асабіста да беларускага пытання і працэсаў па вызваленні палітвязняў? Як змяняецца палітычны ландшафт у заходнім свеце і на што ў гэтай сітуацыі варта разлічваць Беларусі і беларусам? Што адбываецца з дэмсіламі і ці магчыма іх яшчэ выратаваць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае лідар фракцыі Каардынацыйнай рады “Беларусы” (былы “Блок Пракоп’ева–Ягорава”), бізнесмен Вадзім Пракоп’еў.
    1 hr 1 min
  • Салідарнасць: як беларусы замежжа могуць абараніць дзяцей у Беларусі
    У 2024 годзе ў Беларусі выявіўся рэкордна нізкі паказчык нараджальнасці: 59 тысяч дзяцей. Такой малой колькасці не было з 1950-х гадоў! Дый стаўленне да дзяцей ў пабудаванай Лукашэнкам сістэме не як да асобаў. І ўсё сведчыць пра тое, што дзеці патрабуюць абароны. І не толькі 1 чэрвеня — у Міжнародны дзень абароны дзяцей.
    Чым беларусы замежжа рэальна могуць дапамагчы дзецям беларускіх сем’яў, асабліва калі размова пра дзяцей унутры Беларусі? Якой дапамогі сёння патрабцюь дзеці і чым гэтыя патрэбы адрозніваюцца ад патрэб дзяцей з сем’яў, якія з’ехалі ў вымушаную эміграцыю? Ці толькі дзецям сёння неабходная абарона і дапамога — у якой сітуацыі знаходзяцца пенсіянеры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць арганізатары акцый у Варшаве — кіраўніца шэлтара для палітуцекачоў, блогерка Ганна Федаронак і прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў “Да волі” Васіль Плешкуноў.
    40 min
  • Аляксандр Кныровіч. Сенсацыя: чаму “Беларусь — не Расія”, калі і беларусы сядзяць без бульбы
    Палітык і блогер Аляксандр Кныровіч даведаўся сам і падзяліўся ў новым выпуску сваёй праграмы на ютуб-канале сенсацыяй: Беларусь — не Расія! І хоць беларусы падазравалі гэта і раней, але толькі цяпер і дзякуючы выключна востраму воку Кныровіча, які гэта заўважыў, нам стала ўсё зразумела. Хаця… Тое, што беларусы вымушаныя былі ратаваць безбульбенную Расію, прадаючы расіянам свой нацыянальны прадукт, ужо сведчыць шмат пра што. Іншая справа, што цяпер самі нечакана без бульбы засталіся. Затое са скандаламі ў дэмсілах і са сваімі камуна-сталіністамі, якія (ад недахопу бульбы ў арганізме відаць) прапанавалі адмяніць выбары Лукашэнкі. Ой, прэзідэнта…
    Як Кныровіч мог дадумацца да такой правакатыўнай думкі, што “Беларусь — не Расія” і як нам цяпер з гэтым жыць? Ці змогуць лукашэнкаўскія прапагандысты есць бульбу і капусту з “несяброўскіх краін” і як рэжым надурыў гэтым рашэннем Захад? Калі чакаць каранацыі Лукашэнкі па прапанове камуністаў і хто наняў блогераў-снайпераў разабрацца з праўдарубам Пятрухіным? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам.
    46 min
  • Аляксандр Чарнуха. “Гвалт” і музыка: што паказала міністэрская праверка еўрапейскіх суполак
    Як пісьменнікам (музыкам, мастакам, акторам і творцам іншых накірункаў дзейнасці) неабходныя сустрэчы са сваімі чытачамі для рэфлексіі і зваротнай сувязі, так і аматарам літаратуры (музыкі, жывапісу, тэатра) неабходныя і цікавыя сустрэчы з творцамі. Цікавасць двухбаковая. І абодвум бакам (звычайна) прыносіць задавальненне. Асабліва калі пісьменнік можа не толькі расказаць пра сваю літаратурную творчасць, але яшчэ і распавесці цікавостак пра беларускую і не толькі музыку.
    Чым адметіны сёлетні еўрапейскі тур і хто больш цікавіць беларусаў падчас сустрэч – Чарнуха-пісьменнік ці Чарнуха-міністр? Як чытачы сустракаюць новую кнігу і якія найчасцей гучаць пытанні? Ці не стаміліся беларусы рэфлексаваць на тэму 2020 года і як пачувае сябе сёння беларуская музыка ў Еўропе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае публіцыст, музычны журналіст, пісьменнік, аўтар і вядоўца ютуб-канала “Міністэрства сепультуры” Аляксандр Чарнуха.
    42 min
  • Аляксандр Карнаўх: трымацца сваёй мовы — такой бачу нашу нацыянальную ідэю
    29 траўня ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік Аляксандр Карнаўх.
    Сёння наша нацыя, наша грамадства вымушанае ісці нібыта скрозь “Халодныя землі”. Будаваць свой лёс і сваю будучыню ў надзвычай неспрыяльных умовах. Ва ўмовах, у якіх вельмі складана захаваць сваю ідэнтычнасць і небяспечна дэманстраваць сваю беларускасць. Але каб захавацца, каб годна прайсці праз выпрабаванні “Халоднымі землямі”, мы мусім трымацца сваёй мовы. У ёй наша моц і наша надзея на будучыню, перакананы Аляксандр Карнаўх.
    Пра тое, чаму сёння асабліва важна трымацца сваёй мовы, ці гатовыя беларусы да выпрабаванняў чарговымі “Халоднымі землямі” і ці здолеем мы аб’яднаць падзеленую нацыю, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Карнаўхам.
    50 min
  • Валерый Кавалеўскі. Гнуткасць і рэалістычнасць: чаму б іх не запатрабаваць ад Лукашэнкі
    Прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі імкнуцца рабіць усё магчымае, каб тэма палітзняволеных не знікала з заходняй павесткі дня. Іншая справа, што ў розных груп рознае бачанне шляхоў вызвалення людзей з лукашэнкаўскіх турмаў і вязніц. Адныя настойваюць на ўзмацненні эканамічнага і палітычнага ціску, іншыя – на неабходнасці зняцця санкцыяй і аднаўленні кантактаў і супрацы з рэжымам. Яднае гэтыя планы адно: адсутнасць відавочнага выніку іх высілкаў.
    Чым быў адметіны візіт у ЗША і ці варта спадзявацца на ўдзел ЗША у працэсах па вызваленні беларускіх палітвязняў? Якую гнуткасць і рэалістычнасць у падыходах да пытання вызвалення людзей мусіць праяўляць Захад і чаму б таго ж не запатрабаваць ад Лукашэнкі? Што можна зрабіць для прыцягнення большай увагі да сітуацыі ў Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім.
    57 min
  • Павел Трыпуць. Заваяваць ЗША: як гэта зрабіць з дапамогай гітарнага грыфа
    Два тыдні таму эфірам у студыі Еўрарадыё мы правадзілі ў тур па ЗША гітарыста гурта Volski і “Крамбамбуля”, заснавальніка і фронтмена гурта OpTeamist Project Паўла Трыпуця. І пакуль яго калегі рэпетавалі песні з праграмы, з якой “Крамбамбуля” вяртаецца на сцэну (праўда, Лявон Вольскі таксама паспеў скатацца на акустычныя выступы ў Ніцу і на Кіпр), Павел даваў сольныя выступы ў гарадах ЗША. Кажуць, вельмі паспяховыя!
    Што цікавага было падчас гастролей па ЗША і ці можна заманіць людзей на канцэрт гітарнай музыкі? Ці толькі беларусы прыходзілі на выступы і наколькі рэальна выйсці на амерыканскі рынак? Чаго чакаць ад вяртання “Крамбамбулі” на сцэну і ці хопіць публікі для чарговага беларускага праекта? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае гітарыст гурта Volski, заснавальнік і фронтмен гурта OpTeamist Project і музычнай школы OpTeamist Guitar Studio Павел Трыпуць.
    35 min
  • Міхаіл Круціхін. Крывавыя грошы: як доўга Расія зможа плаціць за вайну ва Укране
    Не сакрэт, што менавіта “нафтагазавыя прыбыткі” дазваляюць Крамлю шчодра аплочваць усе свае войны. Як класічныя, так і інфармацыйныя ды гібрыдныя. А таксама плаціць за працу лабістаў на Захадзе, агентаў уплыву, сакрэтных агентаў, наёмных забойцаў і іншых “вагнераўцаў”. Пры татальнай залежнасці краін ЕС ад расійскіх нафты ды газу можна было не хвалявацца, што гэтая валютная рэчка перасохне. Але вайна ва Украіне сітуацыю змяніла. Найперш у тым, што ЕС пачаў адмаўляцца ад расійскіх нафтагазавых паставак, а кошты на нафту пачалі рэзка падаць…
    Што сёння адбываецца на сусветным нафтагазавым рынку і як гэта адбіваецца на прыбытках Масквы? Ці варта разлічваць на тое, што кошты на нафту будуць падаць і наколькі гэта балючы ўдар па бюджэце Расіі і яе ваенных амбіцыях? Ці можна казаць, што гэта Еўропа і Захад агулам плацяць за вайну ва Укріане, набываючы расійскія нафту і газ, і што там з расійскім “ценявым флотам”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт нафтагазавага рынку Міхаілам Круціхін.
    50 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners