euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Юстына Карпіловіч: наша нацыянальная ідэя гучыць як беларуская мова
    19 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — спявачка, паэтка, удзельніца сямейнага гурта “Бартосікі” Юстына Карпіловіч.
    Мы знаходзімся ў сітуацыі, калі нам не стае беларускасці, акрэсленасці нашай ідэнтычнасці. Мы хочам быць беларусамі, але часам гэта вельмі балюча. Бо мы сутыкаемся з пэўнымі невызначанасцямі нашай ідэнтычнасці і таго, што такое быць беларусам, і знаходзімся ў стане неразумення таго, навошта нам гэта вызначанасць патрэбная. Але некалі мы ўсё нявызначанае для сябе акрэслім, сфармулюем і боль пройдзе, перакананая Юстына Карпіловіч.
    Пра тое, як не згубіцца ў эміграцыі, ці гатовая моладзь вярнуцца ў Беларусь і адбудоўваць Айчыну і навошта нам сёння “чапляцца” за беларускую мову, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Юстынай Карпіловіч.
    1 hr 1 min
  • Пётр Рудкоўскі. Пуцін гатовы да сустрэчы з Зяленскім і хоча паставіць кропку?
    У ноч на 19 чэрвеня Уладзімір Пуцін даў самы маштабны і рэзанансны каментар за апошнія месяцы, сустрэўшыся з кіраўнікамі сусветных інфармагенцтваў. Ён заявіў, што Расія хоча як мага хутчэй завяршыць канфлікт ва Украіне, але тут жа агучыў ультыматыўныя ўмовы, выключыўшы любыя саступкі.
    Са слоў Пуціна, ён гатовы сустрэцца з Зяленскім, але на гэтай сустрэчы трэба паставіць кропку.
    Не абышлося без пагроз Кіеву — "сітуацыя для Кіева будзе пагаршацца".
    Таксама Пуцін адкрыта прызнаў, што ў Масквы і Мінска ёсць рознагалоссі — і па ваенных, і па палітычных пытаннях, — але даў зразумець, што саюзны фармат будзе толькі ўмацоўвацца.
    Больш падрабязна пра тое, якія сігналы пасылае Крэмль усяму свету, гаворым з філосафам і палітолагам Пятром Рудкоўскім.
    42 min
  • “Мужчыны плачуць”: музыка РСП — пра свой монаспектакль
    3 ліпеня ў Варшаве акцёр Павел Гарадніцкі прэзентуе свой монаспектакль “Мужчыны плачуць”, у аснову якога леглі вершы паэта Мікіты Найдзёнава.
    “Ідэя даць гэтым вершам загучаць у спектаклі не давала мне спакою даўно, і вось час настаў”, — кажа Павел.
    “Мужчыны плачуць” — не першая сольная праца Паўла з эміграцыі. Дагэтуль акцёр ездзіў па Еўропе з монаспектаклем “Паслязаўтра будзе заўтра” — рэальнай гісторыяй беларускага палітзняволенага, якая расказвае пра выжыванне ў няпростых умовах, чалавечнасць і надзею, якiя немагчыма адабраць.
    Чаму Паўла прывабіў жанр монаспектакля, чым жывуць беларускія акцёры ў эміграцыі, якія тэмы ад беларусаў цікавыя замежнікам і як на Паўла-акцёра ўплывае Павел — музыка-гура РСП?
    Гэта ды іншае абмяркоўваем з Гарадніцкім у жывым эфіры Еўрарадыё.
    29 min
  • Аляксандр Івулін. Футбольны "Кубак Івуліна": ці патрэбная палітвязням такая салідарнасць?
    28 чэрвеня ў Варшаве пройдзе футбольны "Кубак Івуліна". Яго прыдумалі ў 2022 годзе на знак салідарнасці з журналістам Аляксандрам Івуліным, які тады сядзеў у калоніі, і тысячамі іншых палітвязняў.
    Цяпер "Кубка Івуліна" — брэнд і станоўчы прыклад таго, як беларусы ўмеюць падтрымліваць адно аднога. А Саша Івулін — на волі і сам удзельнічае ў арганізацыі турніра. Але ёсць у такіх ініцыятываў і хэйтары. "Для мяне выглядае дзіўнаватым, калі салідарнасцю з палітвязнямі называецца пагуляць увечары ў футбол", — піша былы палітвязень, журналіст Ягор Марціновіч.
    Дык ці патрэбная палітвязням такая салідарнасць? І што яшчэ мы можам зрабіць? Гэтую і іншыя надзённыя тэмы абмяркоўваем з Аляксандрам Івуліным.
    44 min
  • Пяць гадоў таму затрымалі Віктара Бабарыку. Эфір з экс-каардынатарам штаба
    18 чэрвеня — пяць гадоў таму быў затрыманы патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка. У 2020 годзе ягоная кампанія зрабіла немагчымае: абудзіла грамадства, удыхнула надзею і адкрыла дзверы для сотняў тысяч людзей, якія паверылі — усё можна змяніць. Яго затрыманне стала адным з першых ланцужкоў у падзеях, што ператварыліся ў вялікі нацыянальны рух.
    Ужо доўгі час ад Віктара Бабарыкі, які адбывае свой тэрмін за кратамі (калі ён увогуле жывы), няма ніякіх навін, а пытанне справядлівасці і будучыні Беларусі ўсё яшчэ адкрыта.
    Сёння ў эфіры Еўрарадыё мы прыгадаем, якім быў галоўны канкурэнт Лукашэнкі ў прэзідэнцкай гонцы 2020-га, пра што ён гаварыў і марыў і што адбывался ў штабе напярэдадні выбараў.
    Госць эфіру — Іван Краўцоў, былы каардынатар штаба Бабарыкі, які ведае сітуацыю знутры: ад падрыхтоўкі праграмы да моманту, калі ўсё змянілася за лічаныя гадзіны.
    Гэта будзе размова не толькі пра мінулае, але і пра тое, што мы выносім з таго часу сёння.
    49 min
  • Павел Усаў. Саміт G7 — як Трамп у чарговы раз абаяў Пуціна?
    Пакуль Іран і Ізраіль абменьваюцца ракетнымі ўдарамі, а Масква працягвае бамбіць гарады Украіны, у Канадзе прайшоў саміт “Вялікай сямёркі”. Яшчэ да мерапрыемства прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у чарговы раз парадаваў Уладзіміра Пуціна. Ён заявіў, што выключаць Расію з клуба ў 2014 годзе было памылкай — Расія, як і Кітай, павінна вярнуцца за стол перамоваў (за які, дарэчы, сёлета запрасілі ўкраінскага прэзідэнта).
    На думку экс-міністра замежных спраў Украіны Уладзіміра Агрызкі, Трамп пакінуў саміт раней часу менавіта, каб пазбегнуць сустрэчы з Зяленскім, бо яму няма чаго прапанаваць і "няма чым патлумачыць, чаму ён працягвае выгароджваць Пуціна".
    Сам Трамп растлумачыў свой учынак тым, што яму трэба сканцэнтравацца на канфлікце, які абвастрыўся паміж Ізраілем і Іранам і патрабуе яго ўвагі.
    Ці можа вяртанне Расіі ў G7 змяніць баланс сіл у сусветнай палітыцы і бяспеку ў Еўропе? Ці вытрымае амерыканскі прэзідэнт тую колькасць чужых войн і канфліктаў, у якія ўвязваецца і ці расстаўляе Трамп прыярытэты? Якія яшчэ важныя заявы прагучалі на саміце і як вайна Ізраіля і Ірана паўплывае на планы Лукашэнкі?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
    42 min
  • Мая Церакулава. Лета без “Смекты” і новы каранавірус ад кажаноў?
    Чэрвень, Мінскае мора, шашлыкі, цёплае піва… і раптам — панос, ваніты і пошук аптэкі.
    Што рабіць, каб не падхапіць кішэчную інфекцыю пасля купання, хот-дога або сумнеўнага марозіва? Чым небяспечныя летнія інфекцыі для дзяцей — і як хутка зразумець, што з імі нешта не так?
    Пра тое, як адпачыць летам з кайфам, а не з "Смектай" і які чарговы небяспечны вірус выявілі ў Кітаі, размаўляем з доктаркай-педыятаркай Маяй Церакулавай.
    34 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners