euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Класкоўскі. “Я зламаю гэты рэжым”: ці падтрымаюць беларусы Сяргея Ціханоўскага
    Цягам тыдня пасля свайго вызвалення Сяргей Ціханоўскі даў не адно інтэрв’ю замежным СМІ і шэраг кароткіх каментароў беларускім медыя, а таксама паспеў паўдзельнічаць у двух вялікіх мітынгах — у Варшаве і ў Вільне. На абодвух нядаўні вязень лукашэнкаўскага рэжыму ўпэўнена заявіў, што ён абавязкова гэты рэжым зламае. І хоць ніяк не патлумачыў, якім чынам ён гэта рабіць збіраецца, але папрасіў у беларусаў, каб яны яму давяралі і даверыліся. Актыўнасць Ціханоўскага раз’юшыла прапагадыстаў і абудзіла ботаў на іх фермах…
    Як беларуская супольнасць рэагуе на заявы і заклікі Ціханоўскага і ці здолее ён яшчэ раз атрымаць ад беларусаў крэдыт даверу? Стала вызваленне Ціханоўскага доказам таго, што санкцыі працуюць, ці наадварот? Ці варта чакаць працягу дыялогу паміж Вашынгтонам і Мінскам, а таксама антылукашэнкаўскай змовы ў асяродку сілавікоў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва "Позірк" Аляксандр Класкоўскі.
    49 min
  • Вольга Дабравольская. Пра шэнген, легалізацыю, пашпарт замежніка і абарону
    Днямі ў Польшчы было ўхваленае рашэнне, у адпаведнасці з якім беларусы наступныя паўгода будуць атрымліваць пашпарт замежніка (так званы трэвэл дакумент) па спрошчанай працэдуры. Гэта не можа не радаваць. Нягледзячы на тое, што тэрмін дзеяння гэтага дакумента застаецца нязменным — адзін год. У той жа час больш складанымі сталі патрабаванні да працэдуры атрымання шэнгенскай візы, ускладніліся і патрабаванні па працаўладкаванні беларусаў у Польшчы.
    Як прымалася рашэнне наконт “пашпарта замежніка” і ці атрымаецца і надалей захоўваць спрошчаную працэдуру яго атрымання, а таксама павялічыць тэрмін дзеяння гэтага дакумента? Чаму так марудна вырашаецца пытанне з дакументамі для беларусаў у Польшчы і ці ёсць у такой сітуацыі віна лідараў дэмсіл? Ці варта чакаць пагаршэння міграцыйнага заканадаўства і як на гэта можна ўплываць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрка права, юрыстка ў галіне легалізацыі перабывання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы, кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская.
    49 min
  • Вадзім Пракоп'еў. Чаму Трамп не гуляе ў “жорсткі покер” з Лукашэнкам
    Адразу па вызваленні з вязніцы палітвязня Сяргея Ціханоўскага палітык Вадзім Пракоп’еў з далекай Амерыкі заявіў, што гэта — шанец змяніць сітуацыю на карысць дэмсіл, якім неабходна скарыстацца, і што ён гатовы аказаць Ціханоўскаму дапамогу. Выглядае на тое, што працягнутую руку Пракоп’ева пакуль не заўважылі. Як пакуль і не заўважна, ці будзе каманда Трампа працягваць гульню на “беларускім полі”, а калі будзе, то чым гэтая гульня можа скончыцца, на чыю карысць…
    Ці атрымліваецца ў Сяргея Ціханоўскага скарыстацца сваім “месяцам славы” і прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да сітуацыі ў Беларусі? Якія мэты пераследуе ЗША, распачаўшы перамовы з Лукашэнкам і што Лукашэнка з гэтага мае? Ці варта чакаць, што Лукашэнка “адклеіцца ад Масквы”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар фракцыі Каардынацыйнай рады “Беларусы” (былы “Блок Пракоп’ева-Ягорава”), бізнесмен Вадзім Пракоп’еў.
    55 min
  • Андрэй Махоўскі. Дранікі “па-лукашэнкаўскі”: пры чым тут саміт ЕАЭС і санкцыі
    Удзельнікаў саміта ЕАЭС запрасілі на “нефармальную вячэру” ў скандальна вядомы рэстаран “Лебяжы”, дзе частавалі ў тым ліку і дранікамі. Відаць, каб паказаць усім і асабліва Пуціну, што бульба ў краіне ёсць. На дранікі для гасцей саміта яе дакладна хапіла, але калі казаць пра агульную “бульбяную сітуацыю” ў краіне, то тут ёсць пытаннечкі. Як і да эканамічных вынікаў гэтага саміту.
    Якімі вынікамі для эканомікі краін-удзельніц ЕАЭС можа пахваліцца мінскі саміт і ці ёсць карысць ад гэтага інтэграцыйнага праекта ўвогуле? Што адбываецца з бульбай у Беларусі і ці можна казаць, што праблема з ёй вырашаная? Як на гаманцы беларусаў уплывае рэгуляванне цэн і чым пагражае пакуль не прыняты 18-ы санкцыйны пакет? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум” на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі.
    46 min
  • Ірына Сідорская. Ці гатовыя беларусы жыць па законе “Аб гендарнай роўнасці”
    У скарбонку заканадаўчай базы Новай Беларусі пакладзены яшчэ адзін праект —закона “Аб гендарнай роўнасці”. Паводле распрацоўчыкаў гэтага праекта, прапанаваны закон “вызначае прававы і сацыяльны падмурак справядлівай гендарнай палітыкі”, а таксама “мераў, якія забяспечваюць выкананне прынцыпаў гендарнай роўнасці на ўсіх узроўнях дзяржаўнага і грамадскага жыцця”.
    Ці час зараз распрацоўваць праекты законаў Новай Беларусі ва ўмовах, калі цалкам не зразумела, калі ў нас тая Новая Беларусь здарыцца? Якія мэты пераследуюць стваральнікі закона і якія асноўныя нормы і патрабаванні ў яго закладаюць? Ці гатовае беларускае грамадства да такога закона ў жыцці і якое пакаранне ў адпаведнасці з гэтым законам чакае арганізатараў умоўнага “Мужчынскага форума”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай.
    46 min
  • Аляксандр Фрыдман. Чамадан без ручкі: пра псеўдапатрыётаў, ідэалагічную вайну і санкцыі
    Пасля "ашаламляльнай перамогі" над Ізраілем, кіраўніцтва Ірана занялося любімай справай усіх аўтарытарных і таталітарных рэжымаў — рэпрэсіямі ў дачыненні да сваіх грамадзян. Не сціхаюць і пагрозы ў бок як “сіанісцкага ворага”, так і ЗША. Пошукамі ўнутраных ворагаў няспынна займаецца і сяброўскі Ірану рэжым Лукашэнкі. Праўда, ім даводзіцца шукаць ворагаў новых і цяпер імі сталі “псеўдапатрыёты”…
    Ці варта чакаць новага абвастрэння вайны паміж Ізраілем і Іранам і чым гэтае супрацьстаянне пагражае? Што за новыя ворагі завяліся ў Беларусі і чым яны пагражаюць рэжыму Лукашэнкі? Ці здолее рэжым выйграць ідэалагічную вайну за моладзь? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
    38 min
  • Роза Турарбекава. “Лялькаводы”: пра саміт ЕАЭС, пратэсты ў Бялградзе і чаканне адлігі
    Масавыя пратэсты ў сербскай сталіцы Бялградзе завяршыліся сутычкамі пратэстоўцаў з паліцыяй. На вуліцы Белграда выйшлі людзі, незадаволеныя палітыкай кіраўніка краіны Вучыча. І гэта стала падставай для таго, каб не толькі расійская прапаганда, але і сам Вучыч заявілі, што гэтыя пратэсты арганізаваныя “заходнімі лялькаводамі”. У Мінску ж прайшоў саміт ЕАЭС. Вось толькі склалася ўражанне, што на ім сапраўдным гаспадаром быў не Лукашэнка, а такі сабе “ўсходні лялькавод” Пуцін.
    Што стала нагодай для пратэстаў у Сербіі і хто насамрэч за імі стаіць? Якія высновы можна зрабіць па выніку саміта ЕАЭС, што прайшоў у Мінску, і ці ёсць чым ганарыцца Лукашэнку? Ці гатовыя еўрапейскія ВНУ для прыёма студэнтаў з Беларусі і што рэжым робіць, каб стрымаць выезд моладзі з краіны? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.
    49 min
  • Уладзімір Жыгар. “Космас наш”: пра касмічныя авантуры Лукашэнкі і “змову сілавікоў”
    Лукашэнка імкнецца зрабіць Беларусь “касмічнай дзяржавай”. Здавалася б, гэтае памкненне можна толькі вітаць. Бо Лукашэнкі прыходзяць і сыходзяць, а космас — вечны! Можна было б жартаваць на гэтую тэму, калі б сітуацыя з гэтым “заваяваннем космасу” не была такой сумнай. І не каштавала вялікіх грошай у пустэчу беларусам і беларускаму бюджэту. Тычыцца гэта запускаў як “першага беларускага тэлекамунікацыйнага спадарожніка” ў 2016 годзе, так і “касмічнай турысткі” Васілевіч…
    Чым адметная “касмічная праграма” Беларусі і чаго яна каштавала нашай дзяржаве? Чаму BELPOL займаецца нязначынымі справамі, а не ратуе блогера Пятрухіна ад агентаў, якіх яму падсоўваюць лукашэнкаўскія спецслужбы на стрымы? Ці варта чакаць антылукашэнкаўскай змовы ў асярдку сілавікоў і ці не час адмаўляцца ад санкцыйнага ціску на рэжым? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL.
    47 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners