euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Наталля Васілевіч. Ці пабачаць беларусы “папамабіль” Льва XIV на вуліцах Мінска
    Рэпрэсіі супраць святароў і вернікаў у Беларусі працягваюцца няспынна. На гэта не ўплываюць ні адкрыццё амбасады РБ пры Ватыкане, ні ўдзел святароў у розных прапагандысцкіх, Z-патрыятычных і ваенізаваных акцыях і мерапрыемствах рэжыма. Адначасова з розных бакоў чуюцца галасы пра неабходнасць змены стратэгіі ціску на рэжым на стратэгію перамоў і прымірэння. Усё дзеля вызвалення палітвязняў і захавання суверэнітэта краіны. Маўляў, жадаць помсты гэта так не па-хрысціянску…
    Ці атрымаецца ў каталіцкіх епіскапаў і лукашэнкаўскіх ганцоў у Ватыкане дамагчыся прыезду Папы Льва XIV у Беларусь? Чаму, жадаючы прымірэння з Захадам, рэжым не спыняе рэпрэсій ў дачыненні да святароў і вернікаў? Ці па-хрысціянску будзе прабачыць злачынствы рэжыма дзеля прымірэння нацыі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч
    50 min
  • Аляксандр Фрыдман. “Кувалда Трампа”: як моцна яна ўдарыць па Пуціну і ці зачэпіць Лукашэнку
    Прапаганда і прыхільнікі стратэгіі перамоў з рэжымам у асяродку дэмсіл кажуць пра нібыта жаданне Лукашэнкі наладзіць адносіны не толькі з ЗША, але і з Еўрасаюзам. З усім так званым калектыўным Захадам. Вось толькі адначасова з боку беларускай мяжы не спыняецца міграцыйны ціск на межы Польшчы, Літвы і Латвіі ды працягваецца падтрымка расійскай вайны супраць Украіны. Пра рэпрэсіі ўнутры краіны, якія ніхто не тое што спыняць, але нават сцішваць не збіраецца, і казаць не даводзіцца.
    Ці сапраўды Лукашэнка зацікаўлены ў паляпшэнні адносінаў з краінамі Еўрасаюза і ў чым гэта выяўляецца? Чаму нічога не робіцца для спынення атак мігрантаў на межы суседніх з Беларуссю краін і як ў ЕС рэагуюць на гэтую сітуацыю? Чаму рэжым працягвае шукаць ўсё новыя магчымасці дацягнуцца да апанентаў за мяжой і як на палітыку Мінска ўплывае сітуацыя на ўкраінскім фронце? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    44 min
  • Франак Вячорка. Катлеты па-Ціханоўску, перамовы па-Лукашэнкаўскі і лёс палітвязняў
    Спрэчкі і дыскусіі вакол тэмы вызвалення палітвязняў не сціхаюць каторы тыдзень. Вызвалення хочуць усе, але праз ціск на рэжым ці праз перамовы — гэта і стала падзелам. Да дыскусіі далучыліся нават прапагандысты Лукашэнкі. Адзін сам напрасіўся на пагаварыць да праваабаронцы Судаленкі, ведаючы, што ён апублічыць іх гутарку. Другі ж цішком скрыніць перапіскі ўдзельнікаў аднаго дыскусійнага ТГ-канала і “па слядах” выступае альбо ў сваіх сацсетках, альбо на БТ на тэму “а з кім у тым змагарскім асяродку ўлада можа перамаўляцца?!”
    Што прымушае Святлану Ціханоўскую і яе паплечнікаў прытрымлівацца ваяўнічай стратэгіі і ці час цяпер працягваць заклікаць ціснуць на рэжым? Ці не разглядае Офіс варыянта, што іх заявы і пазіцыя стануць прычынай зрыва далейшых перамоў Мінска і Вашынгтона? Чаму Мінск не бачыць нікога з боку дэмсіл, з кім можна было б весці перамовы і што з гэтым можна зрабіць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франкам Вячоркам.
    41 min
  • Леў Львоўскі. Пакаранне за бульбу: як рэжым змагаецца за гародніну і рабочых
    Скарыстаўшыся самым надзейным дыпламатычным каналам — сваёй старонкай на сваёй жа сацыяльнай платформе Truth Social — прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў кіраўнікам ЕС і Мексікі, што на ўсе іх тавары, што ўвозяцца ў ЗША, уводзіцца падатак у 30 адсоткаў. А ў гэты ж час у Беларусі свае праблемы — узмацняецца дэфіцыт кадраў, хоць лік працаўладкаваных і перавысіў лік звольненых, а колькасць новых працоўных месцаў рэкордна вырасла. І ўжо дакладна будуць караць крамы за адсутнасць у продажы гародніны.
    Што не так у сітуацыі калі, здавалася б, трэба радавацца росту новых працоўных месцаў і працаўладкаваных грамадзян? Ці адмовіліся ўлады Беларусі ад планаў прывезці ў краіну 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістану і што адбываецца з ростам заробкаў у краіне? Чаму банкроцяцца прадпрыемствы і як пачувае сябе прыватны бізнес у Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі.
    52 min
  • Севярын Квяткоўскі. “Мы ідзем на марш!”: ці варта беларусам бясконца жыць 2020 годам
    Падзеі 2020 года ўжо знайшлі сваё адлюстраванне ў вершах і песнях, у прозе і кіно, у тэатры і карцінах мастакоў. Ужо нават чуваць ад палітолагаў, палітыкаў і творцаў, што беларускаму грамадству неабходна “выходзіць з парадыгмы 2020 года” і жыць далей. Ва ўсіх сэнсах — і асабістым, і грамадска-палітычным, і творчым. Але ёсць і тыя, хто перакананы: падзеі 2020 года мала асэнсаваныя і нам яшчэ трэба зрабіць шмат высілкаў, каб зразумець тое, што адбылося з усімі намі…
    Што такое “фрашкі” і ці магчыма з дапамогай іх і кнігі “Мы ідзем на марш!” апісаць 2020 год? Ці не варта беларусам перастаць жыць 2020 годам і пачаць жыць далей? Як вызначыць, што асэнсаванне адбылося і што нам далей з тым асэнсаваннем рабіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае медыяпісьменнік Севярын Квяткоўскі
    43 min
  • Роза Турарбекава. Рэальнасць без ілюзій — хто насамрэч чуе беларусаў?
    Зварот Святланы Ціханоўскай да Дональда Трампа з заклікам не заахвочваць Лукашэнку выклікаў не столькі водгук, колькі — новую хвалю спрэчак унутры беларускай дэмакратычнай супольнасці. На думку амерыканіста Антона Пянькоўскага: хутчэй за ўсё Трамп не прачытае словы лідаркі беларускіх дэмсілаў — і не таму што не згодны, а таму што Беларусь не ўваходзіць у лік прыярытэтаў ягонай адміністрацыі. Што гэта — халодны прагматызм або дэманстрацыя сапраўднага становішча рэчаў на міжнароднай арэне?
    Тым часам политэмиграция ўсё часцей сутыкаецца з ўнутранымі расколінамі. Спрэчкі становяцца рэзкімі, эмацыйнымі, а часам і балючымі — не толькі з-за розных стратэгій, але і таму што ў людзей розны вопыт пражывання рэпрэсій, заключэння і выгнання.
    — Эмпатыя і гатоўнасць чуць адзін аднаго — гэта не слабасць, а адзіны шлях, — перакананая паліталагіня і гісторык Роза Турарбекава.
    Але як актывісты могуць выбудоўваць дыялог ва ўмовах фрагментаванай рэальнасці?
    Пакуль у ЗША прагматычна "прымаюць да ведама" меркаванне беларускіх дзеячаў, беларускі парадак рызыкуе застацца без жывога, міжнароднага голасу.
    Што рабіць у сітуацыі, дзе нават саюзнікі не чытаюць лістоў? Чаму разрыў паміж асабістым досведам палітвязняў і агульнай стратэгіяй усё больш паглыбляецца? І што значыць "прыняць рэальнасць" для тых, хто за яе змагаецца?
    Пра ўсё гэта ў эфіры Еўрарадыё і пагаворым з нашай госцяй.
    46 min
  • Аляксандра Філіпенка. Ад любові да нянавісці — адзін Трамп. Лідар ЗША паабяцаў Пуціну сюрпрыз?
    Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які раней рабіў стаўку на асабістыя адносіны з Пуціным і абяцаў "скончыць вайну за 24 гадзіны", нечакана змяніў рыторыку. На фоне пахаладання стасункаў з Крамлём ён заявіў пра гатоўнасць пастаўляць Украіне зброю. Што стаіць за гэтым разваротам — расчараванне ў расійскім лідары, палітычны разлік ці спроба ўзмацніць пазіцыі на міжнароднай арэне?
    Паралельна ў ЗША разгортваюцца крымінальныя расследаванні супраць былых дырэктараў ФБР і ЦРУ — Джэймса Комі і Джона Брэнана. Іх падазраюць у парушэннях, звязаных з расследаваннем расійскага ўмяшання ў выбары 2016 года, калі, паводле звестак амерыканскай разведкі, Крэмль падтрымліваў Трампа. Цяпер фігурантамі сталі тыя, хто крытыкаваў Трампа, а Пуцін — больш не саюзнік.
    Пра ўсе гэтыя павароты ў эфіры Еўрарадыё паразмаўляем з амерыканісткай Аляксандрай Філіпенка.
    48 min
  • Піт Паўлаў. “APOŠNІ”: ці стане гэты альбом сапраўды апошнім у кар’еры N.R.M.by
    Музыкі гурта N.R.M.by рыхтуюць да запісу альбом з інтрыгуючай назвай ”APOŠNі”. Праца над ім зацягнулася на некалькі гадоў, і нават ствараецца ўражанне, што так робіцца менавіта таму, што альбом мусіць сапраўды стаць апошнім… Так гэта ці не вы даведаецеся (ці не даведаецеся) па выніку нашай гутаркі з фронтменам гурта Пітам Паўлавым. А пакуль маеце магчымасць спрычыніцца да з’яўлення гэтага альбома — музыкі запусцілі краўндфандынгавы збор з гэтай нагоды.
    Ці стане альбом сапраўды апошнім у кар’еры гурта альбо назва не больш чым інтрыга? Чаму праца над альбомам так зацягнулася і чым ён адрозніваецца ад папярэдніх прац гурта? Чым быў адметны веснавы акустычны тур Піта Паўлава і над якімі праектамі ён сёння працуе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музыка, франтмен гурта N.R.M.by Піт Паўлаў
    42 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners