euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Беларускія прадпрыемствы пацярпелі за працу на расійскую “ваенку”
    18 ліпеня Еўрасаюз ухваліў 18-ы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі. Перад ухваленннем гэтага пакета эксперты найперш разважалі пра тое, як на эканоміцы краіны і на шараговых грамадзянах адаб’ецца “банкаўская” частка санкцый, звязаная з абмежаваннямі па транзакцыях. Але гэтым санкцыйны ўдар не абмяжоўваецца: пад санкцыі патрапілі 8 беларускіх прадспрвемстваў, якія працуюць на ваенна-прамысловы комплекс і абслугоўваюць расійскую армію. Нюанс у тым, што такіх прадпрыемстваў, якія атрымліваюць заказы ад расійскага ВПК, не адна сотня.
    Ці сапраўды 18-ы пакет санкцый такі балючы для Масквы і Мінска, як пра яго гавораць прыхільнікі санкцыйнага ціску? Чаму пад санкцыі трапілі толькі 8 беларускіх прадпрыемстваў з таго вялікага спісу, што падрыхтаваў BELPOL і ў якім маюцца доказы працы беларускіх вытворцаў на карысць расійскіх акупацыйных войскаў? Ці магчыма сумясціць ціск і перамовы з рэжымам у спробах вызваліць палітвязняў з-за кратаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL Мацвеем Купрэйчыкам
    58 min
  • Пакараць Лукашэнку: ці пачуе Трамп просьбу Ціханоўскай
    Прэзідэнт Турцыі Эрдаган прапанаваў зрабіць усё неабходнае для правядзення трохбаковай сустрэчы Пуціна, Зяленскага і Трампа для перамоў па дасягненні міра ва Украіне. Правесці новы раўнд перамоў у Турцыі прапанаваў расіянам і новы міністр абароны Украіны Умераў. І ўсё гэта на фоне нядаўніх заяў прэзідэнта ЗША пра расчараванне Пуціным, аднаўленне ваеннай дапамогі Украіне і выстаўленага Маскве 50-дзённга ультыматума перад увядзеннем санкцый і ўсталяваннем падаткаў. Здавалася б, прычым тут Беларусь, Лукашэнка, дэмсілы і беларускія палітвязні…
    Ці сапраўды Трамп гатовы распачаць “тарыфную вайну” з Расіяй і яе патрнёрамі і як гэта можа адбіцца на адносінах ЗША і Кітая? Як пагаршэнне стасункаў паміж Вашынгтонам і Масквой паўплывае на перамоўны трэк ЗША з Лукашэнкам і ці сапраўды гэты трэк існуе? Ці пачуе Трамп заклікі Ціханоўскай пра неабходнасць пакараць Лукашэнку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі
    47 min
  • Зачараваць Лукашэнку: як гарэлка дапамагла вызваленню палітвязняў
    Джон Коўл, намеснік спецпрадстаўніка Трампа Кіта Келага, нечакана падзяліўся пікантнымі падрабязасцямі візіту ў Мінск і сустрэчы з Лукашэнкам. Як вынікае са слоў амерынскага юрыста, паляцець да Лукашэнкі і там яго зачараваць было наўпрост заданнем Дзярждэпа. Прычым, зрабіць гэта трэба было з адзінай мэтай — выцягнуць з-за кратаў пэўных вязняў. Амаль адначасова з гэтым прызнаннем Коўла, у нямецкай прэсе з’явілася інтэрв’ю з Карлсанам. Тым, які жыве ў ЗША, але лепш за ўсіх разбіраецца ў прычынах вайны ва Украіне, геніяльнасці Пуціна і ведае пра блізкі крах Нямеччыны і Еўропы ўвогуле. Так, таго генія з Крамля, які здолеў з Азербайджана зрабіць ворага Расіі і сябра Украіны.
    Ці сапраўды Трамп накіраваў Келага і Коўла да Лукашэнкі выключна з мэтай вызвалення вязняў з лукашэнкаўскіх турмаў і чаму ўвогуле гэты аповед з’явіўся менавіта цяпер? Ці варта на фоне прызнанняў Коўла чакаць працягу перамоваў Вашынгтона з Мінскам і пры чым тут перамовы ў Турцыі? Чаму прэзідэнт Азербайджана пайшоў на канфрантацыю адносін з Расіяй і што стаіць за нападкамі Карлсана на Нямеччыну і ЕС? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    51 min
  • Аліса Рыжычэнка. Галоўныя ворагі: чыноўнікі змагаюцца з дармаедамі і сэкандамі
    Чыноўнікі то хваляцца самым нізкім беспрацоўем ў краіне, то наракаюць на недахоп працоўных рук. Чаму гэтых рук раптоўна стала катастрафічна не хапаць, чыноўнікі не прызнаюцца, але выйсце знайшлі — з дапамогай міліцыі “ўладкоўваць” на працу беспрацоўных дармаедаў. Ну і працягваюць ваяваць з яшчэ адным даўнім ворагам беларускай эканмікі — сэканд-хэндамі. Тымі, за якія так перажываў Кныровіч, але якія ніякія заходнія санкцыі забіць не змаглі.
    Што адбываецца на рынку працы і чаму чыноўнікам не даюць спакою нешматлікія “прынцыповыя” беспрацоўныя? Ці сапраўды сэканды ўяўляюць пагрозу айчыннай лёгкай прамысловасці і чаму запаволіўся рост ВУП і заробкаў? Чаму працоўныя мігранты не спяшаюцца ехаць у Беларусь і навошта Алісе Рыжычэнка пасада ў АПК? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.
    59 min
  • Кім ты хочаш быць, калі пасталееш? Чаму ўпалі кошты на авакада (а на яблыкі — не) — Еўразум за 18 ліпеня | Новости Беларуси за 18 июля
    Кім ты хочаш быць, калі пасталееш? Чаму ўпалі кошты на авакада (а на яблыкі — не) — Еўразум за 18 ліпеня | Новости Беларуси за 18 июля by Euroradio
    38 min
  • Вераніка Круглова і Уладзімір Пугач. Сведкі гісторыі: як праз музыку і мастацтва захаваць памяць пра 2020 год
    Вось ужо тры гады ў Варшаве працуе Музей Вольнай Беларусі. За гэтыя тры гады Музей стаў інстытуцыяй з выразнай місіяй і роляй у грамадстве, якая захоўвае і паказвае тое, што часта застаецца невідочным: асабістыя рэчы, дакументы, мастацкія жэсты, матэрыялы з вуліц, з турмаў, з жыцця пасля 2020 года. Па вялікім рахунку, за гэты час ён вырас далёка за межы выключна музея: канфэрэнцыі і выставы, канцэрты і літаратурныя прэзентацыі — для ўсяго знаходзіцца час і месца. І праграма святкавання 3-годдзя Музея гэтаму добрае падцверджанне.
    Якое значэнне падзеі 2020 года мелі для беларускага грамадства і як яны паўплыывалі на беларускую культуру і музыку ў прыватнасці? Чаму важна збіраць і захоўваць усё, што з’яўляецца сведчаннем падзей як 2020 года, так і наступных гадоў? Як змянілася творчаць Kriwi і J:МОРС пад уплывам падзей апошніх гадоў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальніца і лідарка гурта Kriwi Вераніка Круглова і фронтмэн гурта J:МОРС Уладзімір Пугач
    39 min
  • Аляксандр Кныровіч. Новыя санкцыі і татальны недавер
    Еўрасаюз прыняў 18-ы пакет санкцый супраць Расіі (і Беларусі). Тут ужо мае сэнс падумаць пра саму гэту лічбу: 18. А што, нельга было прыняць адзін пакет, але які б працаваў?
    Пагаворым пра гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама абмяркуем татальны крызіс даверу паміж беларусамі, сітуацыю з цэнавым рэгуляваннем, лукашэнкаўскія дзяржаўныя сімвалы і вуліцы імя забойцаў, на якіх жывуць сотні тысяч беларусаў.
    46 min
  • Аліна Харысава. Чаго дасягнулі дэмсілы па выніку 5 гадоў сваёй дзейнасці
    З аднаго боку гучаць словы пра тое, што дэмсілы не маюць ніякага ўплыву ні на сітуацыю ўнутры краіны, ні на рашэнні, якія па беларускім пытанні прымаюць заходнія краіны. Не могуць яны ні ўводзіць, ні здымаць санкцыі ў дачыненні да рэжыма, як і не бяруць ніякага ўдзелу ў перамовах наконт вызвалення палітвязняў. Іншыя ж сцвярджаюць, што хай і ў абмежаванай форме, але і ўплываюць, і ўдзельнічаюць, і бяруць. І нават выказванні тых ці іншых палітыкаў у СМІ уплываюць на працэсы, з Беларуссю звязаныя…
    Ці маюць дэмсілы хоць нейкі ўплыў на рашэнні адносна, да прыкладу, санкцый, ці вызвалення палітвязняў? Чаму Еўрасаюз не хоча следам за ЗША ісці на перамовы з Лукашэнкам і як далёка ў гэтых перамовах ЗША зайшлі? Ці існуе верагоднасць пачатку адлігі ў Беларусі, пры чым тут вайна і ці не час структурам дэмсіл задумацца пра самароспуск? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, кіраўніца працоўнай групы па контрэкстрэмізму моладзевай Рады ЗША Аліна Харысава
    42 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners