euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Сяргей Чалы. Што не так з падыходам “альбо так, альбо ніяк”, з CNN i дыялогам з Турам
    Вызваленне палітвязняў у выніку перамоў паміж Вашынгтонам і Мінскам выклікала не толькі радасць ад таго, што людзі нарэшце выходзяць на волю. Бо вызваленне было на ўмовах дэпартацыі вызваленых з краіны. Сам гэты факт выклікаў абурэнне. А таксама шок у тых, хто і так мусіў хутка вызваліцца па заканчэнні тэрміну, вярнуцца да сям’і і жыць на радзіме. Але гэта абурэнне наштурхнулася на пазіцыю часткі дэмакратычных сіл: “Не трэба правакаваць і ставіць далейшыя вызваленні пад пагрозу зрыву — альбо так, альбо ніяк, але каб вызвалялі!” Да ўсяго любая прынцыповая пазіцыя, з якой паспрабуе будзь-хто падысці да беларуска-амерыканскіх перамоўшчыкаў, можа і патэнцыйны дыялог з рэжымам сарваць. І гэта ўсё ў дадатак да любімых спрэчак, хто колькі грошай скраў і хто каму прэзідэнт-элект…
    Што не так з падыходам “альбо так, альбо ніяк” і ці мае права беларуская супольнасць даводзіць сваё бачанне ўмоў вызвалення палітвязняў? Ці можа ўчынак Міколы Статкевіча памяняць правілы гульні і прымусіць перамоўныя бакі перагледзіць умовы вызвалення палітвязняў? Ці варта разлічваць на нейкі дыялог з рэжымам і якія наступствы можа мець для Ціханоўскай яе адмова ехаць на інтэрв’ю CNN? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае незалежны аналітык, ютуб-блогер Сяргей Чалы
    56 min
  • Аліса Рыжычэнка. Адчыненыя межы: як рашэнне Польшчы паўплывае на эканоміку Беларусі
    Насуперак намаганням чыноўнікаў, інфляцыя ў Беларусі працягвае расці і нават паскараецца. Прычыны, па словах кіраўніка ўраду Аляксандра Турчына, для такога росту дзве: рост заробкаў (а адпаведна і прыбыткаў) у грамадзян і падаражанне імпарту. Вось толькі прычыны, якія прывялі як да вымушанага (часцяком) росту заробкаў, так і падаражэння імпарту, Турчын не называе. Хто ж будзе казаць пра вымушаную і эканамічную міграцыі ды пра санкцыі і перакрытыя межы…
    Наколькі рост інфляцыі набыў пагрозлівыя памеры і як гэта ўплывае на дабрабыт людзей? Ці дапамогуць спыніць інфляцыю рэгуляванне цэн і працоўныя мігранты? Што адбываецца з беларускім экспартам у Расію і ці час беларусам бегчы ў абменнікі? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
    42 min
  • Аляксандр Мілінкевіч: гісторыя, адукацыя і нацыянальны дух — наша ідэя
    25 верасня ў эфіры Еўрарадыё — экс-кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік руху “За свабоду”, заснавальнік і кіраўнік Вольнага беларускага ўніверсітэта, пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі Аляксандр Мілінкевіч.
    Шмат стагоддзяў у нашым народзе мэтанакіравана знішчалася ўсё нацыянальнае — вера, культура, гісторыя. У нас хацелі цалкам вынішчыць нашую самасвядомасць. Але канчаткова ні ў каго гэта зрабіць з беларусамі так і не атрымалася. Мы вернем сабе сваю Беларусь. Але для гэтага мы мусім мацаваць свій нацыянальны дух і сваю самасвядомасць. Ад гэтага будзе залежыць тое, якую Беларусь мы ў выніку пабудуем, перакананы Аляксандр Мілінкевіч.
    Пра тое, як звязаныя самасвядомасць і пабудова сваёй нацыянальнай дзяржавы, пра моц беларускага нацыянальнага духа і як адшукаць сябе ў эміграцыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Мілінкевічам.
    1 hr 1 min
  • “Вольны дзень”: як оўпэн-эйр на беразе Віслы дапаможа палітвязням
    Оўпэн-эйр для палітвязняў і іх сяброў “Вольны дзень” пройдзе ў Варшаве 27 верасня. Сустрэча адбудзецца, як звычайна, у пэўным месцы на беразе Віслы. І гэта не толькі сустрэчы, знаёмствы і пачастункі — на фэсце выступяць Сяргей Башлыкевіч (Leibonik), Юры Стыльскі (Дай Дарогу!), Алесь Дзянісаў, Уладзь Бернат (Dzieciuki), Уля Паўловіч (Atesta) ды іншыя.
    Ці патрэбныя такія сустрэчы і святкаванні ў той час, калі палітвязням найперш неабходна закрыць іншыя патрэбы? Ці дапамогуць такія сустрэчы сацыялізацыі палітвязняў у мясцовае грамадства і ці гатовая дыяспара дапамагаць тым, хто нядаўна вызваліўся і выехаў з Беларусі? Якую ролю ў працэсе адаптавання эмігрантаў грае культура? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць сябра Беларускай асацыяцыі палітвязняў Алег Кулеша і ўдзельнік гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў
    41 min
  • Сяргей Дубавец на Еўрарадыё — эфір з фіналістам прэміі Гедройця
    Напачатку верасня Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвясціў кароткі спіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год. Сярод іншых у гэты спіс увайшла кніга Сяргея Дубаўца “Занзібар. Сталенне маладой душы”. Новая кніга аўтара — аўтабіяграфічная. Яна пра вызваленне сябе ў сабе і пра тую радасць, якую гэтае самавызваленне чалавеку прыносіць. Пра той дзэн, які перажывае беларус, дазволіўшы сабе стаць беларусам…
    Чаму вырашыў напісаць аўтабіяграфічную кнігу і ці цяжка яму давалася апублічванне свайго жыцця? Як знайсці пазітыўную логіку ў падзеях, якія мы перажываем, і пабачыць надзею ў канцы нашага беларускага тунэлю? Як эміграцыя ўплывае на творчасць аўтара і ці здольныя беларускія масоны дзейнічаць на карысць Беларусі ў выгнанні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае публіцыст, літаратар, былы Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі Сяргей Дубавец.
    35 min
  • Аляксандр “Кусь” Клачко. “Росквіт” дапамогі: як ваярам хутчэй вярнуцца да мірнага жыцця
    На фоне неабходнасці дапамагаць і спрыяць вырашэнню праблем тым палітвязням, якія былі вызваленыя, але дэпартаваныя з Беларусі ў Літву, амаль згубілася яшчэ адна катэгорыя беларусаў, якім неабходная дапамога дыяспары – ветэраны-добраахвотнікі і іх сем’і. А праблем у іх, мякка кажучы, хапае. Праблема яшчэ ў тым, што гэтыя людзі не любяць скардзіцца і прасіць дапамогі. Ды й часам дапамога ім неабходная вельмі спецыфічная.
    Што з сябе ўяўляе ініцыятыва "Росквіт" і якія задачы найперш вырашаюцца яе ўдзельнікамі? З якімі найперш праблемамі сутыкаюцца ветэраны і іх сем’і і ці ёсць магчымасць дапамагчы ім справіцца з тымі праблемамі? Ці здольныя структуры дэмсіл паспрыяць вырашэнню пытання ветэранаў і чаму самі ветэраны не заўсёды згодныя прымаць дапамогу ад дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Камісіі Каардынацыйнай рады па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы, сябра Камісіі па вайсковым накірунку, былы баец Палка імя Кастуся Каліноўскага, сузаснавальнік дабрачыннай арганізацыі KUS Аляксандр “Кусь” Клачко
    39 min
  • Павел Усаў. Мяжа супрацьстаяння: што паказала блакада беларускай мяжы
    На фоне заяў Латвіі пра гатоўнасць зачыніць мяжу з Беларуссю ў любы момант і падрыхтоўку да такога ж кроку Літвы складвалася ўражанне, што польска-беларуская мяжа закрытая сур’ёзна і надоўга. Асабліва пасля таго, як стала вядома, што нават сустрэча міністраў замежных спраў Кітаю і Польшчы пытанне адкрыцця мяжы з мёртвай кропкі не зварухнула. Тым не менш 23 верасня прэм’ер-міністр Дональд Туск заявіў, што памежныя пераходы (не ўсе існуючыя, а толькі тыя, што працавалі на момант закрыцця) будуць адчыненыя ў ноч з 24 на 25 верасня.
    Што па выніку паказала перакрыццё мяжы з Беларуссю і ці дамаглася Польшча сваіх мэтаў? Якую ролю ў пытанні разблакавання памежнага руху і перавозак адыграў Кітай і ці былі выкананыя Мінскам хоць нейкія з патрабаванняў Варшавы? Чаму рэжым дазваляе адведваць Пачобута прадстаўніцы польскай дыяспары Борыс, але не вызваляе яго? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
    45 min
  • Аляксандр Фрыдман. На мяжы вайны: ці атрымалася ў Пуціна запалохаць Еўропу сваімі дронамі
    Пуцін працягвае пагражаць Еўропе прымяненнем любой зброі ў выпадку будзь-якой пагрозы Расіі. Вось толькі пакуль пагроза сыходзіць выключна ад Расіі — то іх самалёт праляціць там, дзе не мусіць лётаць, то ваенны карабель зойдзе ў забароненыя воды, то іх БПЛА выпадкова “выскачаць” у паветранай прасторы Польшчы, Румыніі ці яшчэ дзе. І пакуль НАТА збірае камісіі для расследвання гэтых інцыдэнтаў, польскае кіраўніцтва ў асобах Сікорскага і Туска заяўляе — любы расійскі самалёт, ракета ці дрон, які парушыць неба Польшчы, будзе збіты…
    Ці сапраўды Еўропа саспела да таго, каб рашуча рэагаваць на расійскія правакацыі і ці ўсе краіны НАТА на гэта гатовыя? Ці будуць такія дзеянні працаваць на эскалацыю канфлікта і ці не менавіта гэтага і хоча Масква? Якую ролю ў гэтым супрацьстаянні адыгрывае Беларусь і ці заўважныя змены адносінаў да Беларусі ў Еўропе? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    51 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners