euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • “Pinhas”. Вайна і “Каханне”: пра абстрэлы, тэрарыстаў ХАМАС і беларускую мову
    У стане то вайны, то ўзброенага супрацьстаяння Ізраіль жыве ад моманту аднаўлення свайго існавання як дзяржава. Але ўжо два гады, ад 7 кастрычніка 2023 года, калі ХАМАС здзейсніў напад на тэрыторыю Ізраіля, краіна знаходзіцца ў стане “вялікай вайны”. Што адбілася на жыцці ўсяго насельніцтва, сярод якога вельмі шмат паходжаннем з Беларусі. Тым не менш, жыццё працягваецца ва ўсіх сэнсах. А музыканты працягваюць запісваць новыя песні і даваць канцэрты. Некаторыя з іх, як, да прыкладу, Вячаслаў “Pinhas” Цынман пачынаюць (ці вяртаюцца) да беларускай мовы ў сваёй творчасці.
    Як вайна, якую зараз вядзе Ізраіль супраць тэрарыстычных арганізацый, адбілася на жыцці грамадзян і на атмасферы ў грамадстве? Ці час цяпер для музыкі і як творчасць дапамагае у сітуацыі вайны? Чаму раптоўна напісаў песню на беларускай мове і што для яго Беларусь сёння? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўца альтэрнатыўнай яўрэйскай музыкі, выкладчык традыцый і памочнік рабіна Вячаслаў “Pinhas” Цынман
    44 min
  • Уладзімір Жыгар . Крывавыя грошы: Лукашэнка рыхтуе Беларусь да вайны ці проста зарабляе
    У Беларусі не толькі мадэрнізуюцца старыя, але і будуюцца новыя прадпрыемствы, асноўная мэта якіх — праца на ваенныя інтарэсы Расіі і выкананне замоў расійскага ваенна-прамысловага комплексу. Адначасова рэжым Лукашэнкі пераймае “перадавы досвед Кітая” ў інфармацыйным кантролі грамадства. Эксперты не выключаюць, што ўсё гэта адбываецца з адной мэтай: падрыхтоўкай Беларусі да будучай вайны Расіі з Еўропай…
    Ці сапраўды пераарыентацыя вытворчасці беларускіх прадпрыемстваў на карысць выканання ваенных заказаў мае глабальныя маштабы? Гэта жаданне скарыстацца момантам і зарабіць на вайне ці нешта большае? На якім этапе падрыхтоўка Расіі да супрацьстаяння з ЕС і якое месца ў планах Крамля займае Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар
    44 min
  • Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка ізноў просіць працаваць / турма псуе чалавека?
    Лукашэнка ізноў просіць беларусаў "менш размаўляць і больш працаваць". Каторы ўжо раз? І робіць ён гэта на чарговым "унікальным" аб'екце беларускай прамысловасці. Унікальны азначае, што другі такі пабудаваць не могуць?
    Абмяркоўваем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра абуральную рэпліку "Турма нікога не робіць лепшым, толькі горшым", ураджай бульбы, золатавалютныя рэзервы і дэфіцыт бензіну, які Расія можа справакаваць у Беларусі.
    52 min
  • Навошта вяртаць амбасадараў у Беларусь і як заставацца аптымістам пасля словаў Келага. Еўразум за 2 кастрычніка | Новости Беларуси за 2 октября
    Навошта вяртаць амбасадараў у Беларусь і як заставацца аптымістам пасля словаў Келага. Еўразум за 2 кастрычніка | Новости Беларуси за 2 октября by Euroradio
    31 min
  • Валерый Кавалеўскі. Вяртанне ў Мінск: як наяўнасць амбасадараў ЕС спыніць рэпрэсіі
    Удзельнікі кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі і Таццяна Хоміч не спыняюць сваіх спроб схіліць заходніх палітыкаў і дыпламатаў да пашырэння (ці пачатку) кантактаў з Лукашэнкам. І аргументы на карысць гэтага прыводзяць ад відавочных да самых нечаканых. Галоўны аргумент: дзякуючы такім перамовам на свабоду выйдуць палітвязні. Але ёсць і нечаканы, звязаны з непазбежным транзітам улады ад Лукашэнкі некаму іншаму. І вось, маўляў, на тое, як гэты транзіт будзе адбывацца, можна ўплываць. Але для гэтага трэба Захаду на дыпламатычным узроўні у Беларусі прысутнічаць.
    Што перашкаджае Брусэлю далучыцца да перамоўнага працэсу з Лукашэнкам па прыкладзе калег з ЗША? Ці гатовы Мінск да дыялогу з ЕС і на якіх умовах? Пра які транзіт улады ізноў кажа Кавалеўскі і пры чым тут наяўнасць еўрапейскіх амбасадараў у Мінску? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім
    45 min
  • Андрэй Ягораў. Перамовы з рэжымам: дэмсілы ўжо гатовыя, а ці гатовы да іх Лукашэнка
    Калі крыху больш за год таму сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў агучыў прапанову перамоў з рэжымам дзеля вызвалення палітвязняў і дээскалацыі сітуацыі ўнутры Беларусі, на яго накінуліся з крытыкай і абвінавачаннямі практычна ўсе дэмсілы. За выключэннем “бабарыканцаў”, якія пра гэта пачалі казаць фактычна напрыканцы 2020 года. Але час змяніўся, як і палітыка новаабранага прэзідэнта ЗША адносна Беларусі. І цяпер ужо пра перамовы загаварылі шырока, як і пра вяртанне паслоў еўрапейскіх краін у Беларусь. І палітвязні ў выніку перамоў Вашынгтона і Мінска пачалі выходзіць на волю. Не ўсе і не так, як нам бы хацелася, але тым не меньш…
    Пра што сведчыць практычны падыход да перамоў з Лукашэнкам адміністрацыі Трмпа і ці сталі адкрыццём прызнанні Келага пра сапраўдныя мэты тых перамоў? Ці магчыма далучыць да перамоў лідараў еўрапейскіх краін і што дасць вяртанне паслоў краін ЕС у Беларусь? Як змянілася раскладка сіл у дэмакратычным асяродку пасля вызвалення пэўных знакавых асоб і чаго чакаць ад КР у будучым? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае беларускі палітычны аналітык, метадолаг і сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў
    44 min
  • Сяргей Пукст: аб’яднанне на падмурку нашага культурнага кода — гэта мая ідэя
    2 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё —кампазітар, аранжыроўшчык, піяніст, выкладчык англійскай мовы Сяргей Пукст.
    Мова і ідэнтычнасць — гэта тое, за што мы павінны змагацца. Бо ўсё ж мы адносна невялікая па колькасці нацыя і нас шмат стагоддзяў імкнуліся перарабіць на свой капыл нашыя суседзі. Але мы захаваліся. І каб працягваць жыць, каб стаць адметнай часцінай агульнаеўрапейскай культуры, мы мусім захоўваць і пашыраць свой культурны код, перакананы Сяргей Пукст.
    Пра тое, ці можа твор, напісаны на расійскай ці якой іншай мове, быць часткай беларускай культуры, чаму ў вымушанай эміграцыі беларусы пачалі больш увагі надаваць сваёй ідэнтычнасці і дзе нашае месца ў агульнаеўрапейскай культуры, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Пукстам.
    1 hr 1 min
  • Аляксандр Чарнуха. Сепультура Alive: які сюрпрыз рыхтуе прыхільнікам Міністр сепультуры
    Міністр сепультуры Аляксандр Чарнуха днямі паведаміў, што запускае новы ютуб-канал — Сепультура Alive. І тады ж паведаміў, што 16 кастрычніка на ім адбудзецца першы анлайн-канцэрт. Праўда, на момант апублічвання гэтай інфармацыі імя першага выступоўцы прыхаваў. Цяпер яно вядомае: першым выступіць любімы вамі гурт NaviBand!
    Што падштурхнула да пашырэння канала “Міністэрства сепультуры” ў выглядзе платформы з анлайн-канцэртамі Сепультура Alive і на каго разлічаныя найперш гэтыя канцэрты? Дзякуючы чаму ці каму сталася магчымым ажыццяўленне ідэі з Сепультура Alive і на чыю падтрымку ў будучым разлічваць? Як выжывае за мяжой беларуская культура і што ў ёй змянілася за часы эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік, аўтар і вядоўца ютуб-канала “Міністэрства сепультуры” Аляксандр Чарнуха
    41 min
  • Франак Вячорка прадэманстраваў аптымізм, а Тарас Тарналіцкі пабачыў Анжаліну Джалі. Еўразум за 1 кастрычніка | Новости Беларуси за 1 октября
    Франак Вячорка прадэманстраваў аптымізм, а Тарас Тарналіцкі пабачыў Анжаліну Джалі. Еўразум за 1 кастрычніка | Новости Беларуси за 1 октября by Euroradio
    38 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners