euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Нямецкія п'яніцы і нашчадкі кланаванай тхарыхі Антоніі — #ІхНоравы
    У Сан-Дыега ў кланаванай тхарыхі нарадзіліся дзеткі — і гэта шыкоўная навіна! Скарачэнне колькасці чарнаногіх тхароў пачалося ў XX стагоддзі, але цяпер папуляцыя будзе расці.
    Тым часам у Германіі навукоўцы б'юць трывогу. Моладзь п’е — і часам вельмі-вельмі шмат.
    Пра тое, што яшчэ адбываецца ў свеце, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.
    3 min
  • Андрэй Казакевіч. Ці магчыма пазбегнуць умяшання Масквы ў беларускія выбары
    Здавалася б, якое дачыненне і, адпаведна, якую значнасць для Беларусі маюць ці, хутчэй, могуць мець у будучым прэзідэнцкія выбары ў Малдове — блізкае да нулявога, скажа пераважная большасць беларусаў. І мелі б рацыю, калі б побач з намі не была Расія са сваім бачаннем таго, якім мусіць быць палітычны лад у нашым рэгіёне. Насамрэч Расія чамусьці лічыць сферай сваіх інтарэсаў не толькі наш рэгіён, але гэта крыху іншая гісторыя. Якая не робіць лягчэйшым палітычную будучыню нашай краіны.
    Чым адметная прэзідэнцкая кампанія 2024 года ў Малдове і якую ролю ў ёй адыграла Расія? Якім чынам выбары ў Малдове тычацца Масквы і якая роля адводзілася ў гэтай гульні Крамля Мінску? Якія высновы варта зрабіць беларусам з выбарчых кампаній як у Малдове, так і ў Грузіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера", заснавальнік Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі Андрэй Казакевіч
    48 min
  • Аліса Рыжычэнка. Як звязаныя “выбары” і курс долара і пры чым тут вайна і санкцыі
    Нечакана стала вядомая ўся праўда аб прычынах, якія змусілі Лукашэнку прызначыць “выбары” на самы блізкі з магчымых тэрмінаў. І праўда гэтая вельмі не спадабаецца беларусам, бо наўпрост звязаная з… курсам долара! Паводле інфармацыі аднаго “вартага даверу” тэлеграм-канала, спяшацца з “выбарамі” прымусіла тое, што расійскі рубель у найбліжэйшы час чакае моцная дэвальвацыя, якая прывядзе да дэвальвацыі рубля беларускага. А калі дадаць сюды інфармацыю пра дэфіцыт долараў і еўра ў “фінансавай сістэме Лукашэнкі” (цытата), то і ўвогуле ўсё робіцца зразумела…
    Ці сапраўды існуе дэфіцыт долараў і еўра ў “фінансавай сістэме Лукашэнкі” і наколькі вялікая імавернасць хуткай дэвальвацыі расійскага рубля? Пра што сведчаць спробы рэжыму вярнуць пенсіянераў на працу і ці ўратуюць сітуацыю гастарбайтары? Ці спрацуе прапанаваная Лукашэнкам стратэгія выратавання «Белкалію» і пры чым тут абыход санкцый? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
    51 min
  • Павел Баркоўскі і Юлія Катаржынская. PRADMOVA 2024: ці мае сёння інтэлектуальная кніга свайго чытача
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 2024 працягвае свой рух запланаваным маршрутам і следам за Вільняй і Берлінам рыхтуе пляцоўкі для сустрэч і прэзентацый у Варшаве. Усяго таго, што мы так любім і што дазваляе шырокай аўдыторыі паглыбіцца ў свет сучаснай беларускай літаратуры, культуры і мастацтва.
    Чым PRADMOVA 2024 адрозніваецца ад фэстаў мінулых гадоў і ці абышлося гэтым разам без скандалаў? Якія тэмы абраныя для дыскусій і на якія выклікі адказвае сёлетняя PRADMOVA? Чым PRADMOVA не падобная на іншыя літаратурныя імпрэзы і якія цікавосткі рыхтуе фэст у Варшаве? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўнікі аргкамітэта Фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 2024 Павел Баркоўскі і Юлія Катаржынская.
    39 min
  • Павел Усаў. “Каб ванітавала ад кожнага”: прагнозы Гайдукевіча спраўджваюцца
    Цэнтрвыбаркам у выніку зарэгістраваў толькі 7 ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на “кандыдаты ў прэзідэнты”. Хаця пры жаданні мог бы не толькі паўтарыць, але нават і перавысіць паказчык 2010 года. Але толькі паводле колькасці, не паводле якасці зарэгістраваных ініцыятыўных груп. Дакладней — тых персанажаў, за якіх тыя групы будуць збіраць подпісы на вылучэнне іх кандыдатамі. Бо ў гэтым выпадку ў спісе не толькі няма ніводнага сапраўднага апанента Лукашэнкі, але і ўвогуле ўсе яны здольныя выконваць прадказанне Гайдукевіча — выклікаць ваніты ў праціўнікаў рэжыму…
    Чым адметны спіс асобаў, ініцыятыўныя групы якіх зарэгістравалі, і на каго разлічаныя гэтыя гульні ў дэмакратычнасць выбарчай кампаніі? Чаго баіцца рэжым, раскручваючы напярэдадні выбарчай кампаніі чарговую хвалю рэпрэсій, і ці здолее ў выніку атрымаць жаданую легітымнасць? Ці існуе стратэгія на выбары, якая была б прывабнай для людзей унутры краіны, і ці трэба ўвогуле дэмсілам прапаноўваць нейкія стратэгіі і хоць неяк рэагаваць на выбарчы фарс ад Лукашэнкі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    59 min
  • Аляксандр Фрыдман. Пра “малдаўскі сцэнар Крамля”, санкцыі на калій і “шоу спойлераў”
    Санкцыі па-ранейшаму не працуюць. І не працуюць так добра, што ўзніклі вельмі вялікія праблемы з пастаўкамі беларускіх калійных угнаенняў за мяжу. Але Лукашэнка знайшоў выйсце і прапанаваў расіянам увайсці ў “картэльную змову” ды зменшыць здабычу калія. Не адстае ад яго ў крэатыўнасці і Цэнтрвыбаркам, займаючыся рэгістрацыяй ініцыятыўных груп на “выбары”. Да прыкладу, яны зарэгістравалі ініцыятыўную групу Ганны Канапацкай, што досыць камічна.
    Што не так з “картэльнай змовай”, прапанаванай Лукашэнкам, і ці дапаможа яна "Беларуськалію"? Якім чынам Расія спрабавала паўплываць на вынік выбараў у Малдове і пры чым тут выбары ў ЗША? Як змянілася рыторыка адносна прычын пачатку вайны ў Пуціна і Лукашэнкі і ці чакаць у хуткім часе перамоў па Украіне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    59 min
  • Таццяна Нядбай і Катажына Дрозд-Урбаньска. Прэмія Гедройця-2024
    Неўзабаве будуць абвешчаныя пераможцы прэміі Ежы Гедройця — найбуйнейшай незалежнай літаратурнай прэміі Беларусі за найлепшую кнігу прозы, што выйшла летась на беларускай мове. Прэміі, якая ўручаецца штогод з 2012 года, лаўрэатамі якой былі выбітныя творы таленавітых пісьменнікаў — і якую ледзь не штогод суправаджалі ці скандалы, ці абурэнне… з розных нагодаў.
    Якія тэмы і жанры былі сёлета найчасцей прадстаўленыя сярод канкурсантаў і як фармавалася журы прэміі? Ці былі сёлета складанасці з напаўненнем конкурснага спісу і з якімі цяжкасцямі сутыкнуліся журы і арганізатары прэміі? Якім чынам у фінальным спісе ўтварылася “гендарная роўнасць” і чаму другі год запар узнагароджанне праходзіць менавіта ў Гданьску? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца аргкамітэта прэміі Гедройця-2024, старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай і сябра журы прэміі, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Катажына Дрозд-Урбаньска
    40 min
  • Юрась Губарэвіч. “Парад кандыдатаў”: навошта Губарэвіч хацеў трапіць у выбарчы фарс
    За тым, як цягам ледзь не аднаго дня ахвочыя скласці канкурэнцыю на “выбарах” Лукашэнку здзейснілі набег на Цэнтрвыбаркам, сачыць было і смешна, і сумна. Калі зарэгіструюць усіх, то ўдзельнічаць у выбарчым рытуале будуць ініцыятыўныя групы 8 прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты. А магло б быць і больш, калі б ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўную групу лідара руху “За Свабоду” і намесніка Латушкі ў НАУ Юрася Губарэвіча. Але цуду не здарылася. Як у сэнсе рэгістрацыі, так і ў дачыненні да таго, як гэтая ініцыятыва Губарэвіча ўспрынятая ў дэмсупольнасці.
    Якія мэты пераследаваў Губарэвіч, падаючы дакументы ў ЦВК, і ці сапраўды разлічваў на рэгістрацыю? Ці варта нават такім чынам браць удзел у выбарчым фарсе і ці была на такія дзеянні згода паплечнікаў з дэмруху? Якім быў план на выпадак рэгістрацыі і ці варта дэмсілам выдумляць нейкую стратэгію на гэтыя выбары? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, каардынатар праграмы “Кадравы рэзерв для Новай Беларусі” Юрась Губарэвіч
    57 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners