euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Ірына Сідорская. Gender Gap: як “гендарны баланс” сярод спойлераў дапаможа Лукашэнку “выйграць”
    Калі спачатку былі вялікія сумневы ў тым, што ў рэжыму атрымаецца хоць некага, апроч Гайдукевіча-малодшага, угаварыць паўдзельнічаць у выбарчым рытуале ў якасці спойлера, то потым стала цікава, да якой лічбы гэтую колькасць ахвочых давядуць. Найбольш адметным момантам кампаніі стала досыць вялікая колькасць заявак ад прэтэндэнтак-жанчын. Такое адчуванне, што для Лукашэнкі спецыяльна ствараюць нейкі “гендарны баланс” у камандзе спойлераў. Але з якой мэтай?
    Пра гэта і шмат што іншае гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай
    45 min
  • Наталля Васілевіч. Чаму святары знікаюць з сацсетак і ці могуць вернікі не ісці на “выбары”
    Упаўнаважаны па справах рэлігіі Аляксандр Румак напярэдадні выбараў яшчэ раз вырашыў акрэсліць месца гэтай самай рэлігіі ў лукашэнкаўскай дзяржаве. Паводле яго пераканання, рэлігійныя арганізацыі “не могуць умешвацца ў палітыку” (прывітанне манашкам Свята-Елісавецінскага манастыра), святары “не могуць браць удзел у пратэстах, крытыкаваць дзяржаву і заклікаць (вернікаў) да палітычнай актыўнасці”. Але выглядае на тое, што гэтыя забароны не распаўсюджваюцца на святароў альбо манашак, якія ўхваляюць дзеянні Лукашэнкі і заклікаюць да актыўнай палітычнай падтрымкі яго дзеянняў…
    Што насамрэч адбываецца і чаму святары знікаюць з сацсетак? Якім чынам Лукашэнка можа вярнуць сабе прыхільнасць вернікаў і чаму гэтага не робіць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны, сяброўка Кіраўнічай групы Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў па праекце “Pathways to Peace” Наталляй Васілевіч у 16:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
    55 min
  • Яўген Магда і Андрэй Ягораў. “Зайшлі не ў тыя дзверы”: ці атрымаецца ў Лукашэнкі апраўдацца за Бучу
    Што сёння ўяўляюць сабой беларуска-ўкраінскія адносіны, здавалася б, зразумела ўсім і без асаблівых тлумачэнняў: Беларусь — краіна-суагрэсар у вайне Расіі супраць Украіны. Адпаведна, беларуска-ўкраінская мяжа больш нагадвае лінію фронту сваімі ўмацаваннямм, Лукашэнка і яго прыхільнікі — нерукапаціскальныя як ва Украіне, так і на Захадзе. Ну, і ўсё астатняе, што з гэтай сітуацыі вынікае. Што ж да разумення, што пераважная большасць беларусаў вайны не падтрымлівае, а “лукашысты не роўна беларусы”, то яно нібыта ёсць, але часам пад бомбамі пра гэтае разуменне людзі забываюць.
    Што насамрэч сёння адбываецца ў беларуска-ўкраінскіх адносінах і ці існуюць для ўкраінскай улады беларускія дэмсілы? Якім чынам Лукашэнка можа вярнуць сабе прыхільнасць Украіны і на якіх умовах гэта можа адбыцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць украінскі палітолаг, кіраўнік Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда і беларускі палітычны аналітык, метадолаг і сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў
    43 min
  • Роза Турарбекава. “Рэальна нічога не значыць”: пра выбарчы трэш у Мінску і парад кандыдатаў
    Другі тур прэзідэнцкіх выбараў прайшоў 3 лістапада ў Малдове. Як высветлілася, шмат каму з грамадзян Малдовы, якія жывуць і працуюць у Расіі, ці то не спадабаліся тыя ўчасткі для галасавання, якія працавалі пры малдаўскіх консульствах у расійскіх гарадах, ці то ім там бюлетэняў для галасавання не хапіла, але яны “самаарганізаваліся” і самалётамі паляцелі галасаваць у Мінск. З уласнай ініцыятывы і за ўласныя грошы. Бывае, напэўна, і такое ў малдаван. Дарэчы, беларусам таксама абяцаюць прэзідэнцкія выбары 26 студзеня 2025 года. Але ні ў Кішынёў, ні ў які іншы горад любой краіны беларусы замежжа паехаць і прагаласаваць не змогуць. Пра гэта лукашэнкаўская прапаганда вам чамусьці расказваць не будзе так, як цяпер расказвае пра малдаван у Мінску.
    Чым адметныя выбары ў Малдове і пра што сведчыць сітуацыя з галасаваннем малдаван з Расіі ў Мінску? Ці варта звяртаць увагу на колькасць імёнаў у спісе кандыдатаў на ўдзел у выбарчым рытуале і ці ёсць сярод іх хоць адзін сапраўдны апанент Лукашэнкі? Як можна легітымізаваць Лукашэнку праз галасаванне “супраць усіх” ці за Гайдукевіча і як змяняецца міграцыйная палітыка краін ЕС? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай
    49 min
  • Уладзімір Жыгар. Хто з “сям’і Лукашэнкі” корміцца за кошт БЕЛАЗа
    Першае расследаванне, датычнае айчыннага аўтагіганта, завода БЕЛАЗ, BELPOL выклаў 18 жніўня. Але матэрыялаў пра гэтае прадпрыемства і карупцыйныя схемы вакол яго ў BELPOL назбіралася столькі, што ўсе яны не змясціліся нават у дзвюх частках расследавання. 29 верасня выйшла частка другая, і вось надышоў час трэцяй. І расследавальнікі ўжо папярэджваюць — і яна не будзе апошняй, столькі “схематозу” і карупцыі выявілася. І працягвае выяўляцца дагэтуль.
    Хто яшчэ апроч апублічаных раней асоб зарабляе на шэрых схемах вакол завода БЕЛАЗ і якое яны маюць дачыненне да сям’і Лукашэнкі? Якім чынам Лукашэнка спрабуе ўлезці ў вугальназдабыўны бізнес на акупаваных тэрыторыях Украіны і пры чым тут БЕЛАЗ? Колькі грошай страціў БЕЛАЗ на схемах вакол яго? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар
    51 min
  • Дзяды: што прымушае беларусаў і ў замежжы ўспамінаць продкаў
    2 лістапада беларусы Варшавы збяруцца разам, каб успомніць сваіх продкаў. Дзяды — спрадвечнае, старажытнае беларускае свята, прысвечанае памяці продкаў. І як бы далёка нас ні закінула ад зямлі, дзе цяпер ляжаць нашыя дзяды, беларусы на іх не забываюцца.
    Чым для беларусаў так важныя Дзяды і чаму мы павінныя працягваць успамінаць продкаў нават у эміграцыі? Якія мерапрыемствы запланаваныя на Дзяды і як актыўна далучаюцца беларусы? Ці лёгка беларусам заставацца беларусамі ў эміграцыі і як на гэтае захаванне сваёй ідэнтычнасці ўплывае працэс інтэграцыі ў эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў Алег Кулеша і сябра Управы партыі БХД, дактарант Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук Яўген Дудкін
    42 min
  • Уладзімір Пугач. Юбілейны J:МОРС: якія сюрпрызы рыхтуюць музыкі да 25-годдзя гурта
    Гурт J:МОРС святкуе 25-годдзе вялікім канцэртам у Варшаве. Не таму, што ў славутага гурта еўрапейскі ці нават сусветны тур з нагоды юбілею, а таму, што музыкі J:МОРС, як і сотні тысяч беларусаў, вымушаныя былі з’ехаць з радзімы праз пераслед з боку лукашэнкаўскага рэжыму. Але ўдзельнікі гурта не пакінулі творчасць і ў вымушанай эміграцыі. Як доказ — і новыя песні, і новыя кліпы, і гастролі, і гэты вялікі канцэрт на адной з найбуйнейшых пляцовак Варшавы.
    З якім багажом гурт J:МОРС прыйшоў да свайго 25-годдзя і як за гэтыя гады змяніўся? Якія сюрпрызы чакаюць прыхільнікаў на канцэрце і чым гэты канцэрт мусіць стаць адметным? Як вымушаная эміграцыя паўплывала на саміх музыкаў і на іх творчасць, ці не зацыкліваюцца яны ў эмігранцкай тэматыцы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае франтмен гурта J:МОРС Уладзімір Пугач
    36 min
  • Аляксандр Кныровіч. Пра эканоміку, выбары, “разумнае галасаванне” і рынкі Афрыкі
    У гонцы, хто хутчэй і больш крынжова (закрэслена) яскрава запэўніць Лукашэнку ў неабходнасці балатавацца сёмы раз на прэзідэнта, добра што не спынілася праца на ўсіх прадпрыемствах і ва ўстановах краіны — так усе кінуліся навыперадкі здымаць ролікі. І гэта зразумела, бо гледзячы на тое, якія пагрозы напярэдадні выбараў зноў (зайздросная цыклічнасць у 5 гадоў!) узніклі перад краінай, цяжка ўявіць, хто яшчэ зможа беларусаў уратаваць. І накарміць. Бо галодныя часы надыходзяць…
    Чым адметная выбарчая кампанія 2025 года і як яна ўплывае на эканоміку? Якія варыянты ўдзелу ці няўдзелу ў галасаванні ёсць у беларусаў і пры чым тут галасаванне за Гайдукевіча? Ці варта Беларусі разлічваць на рынкі Афрыкі і ці заменіць "Беллегпрам" сэканд-хэнды? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам
    54 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners