euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Іх норавы: Вяртанне вампіркі ды таямнічая пасылка
    У Швецыі рэканструявалі вампірку, якая памерла 400 гадоў таму, а ў ЗША разгараюцца спрэчкі наконт інстаграмнай вавёркі. Адны людзі лічаць, што ёй не месца ў доме, іншыя разумеюць, што застануцца без любімай інстазорачкі.
    Ці прывядуць дыскусіі да чагосці канструктыўнага — гэта пытанне, як і тое, што знаходзіцца ў таемных пасылках, якія за 10 еўра прапануюць набыць жыхарам Германіі.
    Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, чым здзівіў Таранціна аматараў сваёй творчасці,
    слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.
    5 min
  • Міхаіл Кірылюк. “Часам не да законаў”: як гэты падыход працуе падчас выбараў
    15Беларусь працягвае жыць у парадыгме “иногда не до законов”. Прычым гэта ідзе не ад нейкіх маргіналізаваных асоб ці суб’ектаў — так сябе паводзіць дзяржава Беларусь на чале з Лукашэнкам, яго хаўруснікамі і сілавікамі. І ў гэты час яны ладзяць нешта пад назвай “прэзідэнцкія выбары”. Каб усё “было паводле закона” і Лукашэнка “законна” працягнуў кіраваць краінай. У той час, калі матэрыялы з доказамі яго злачынстваў перададзеныя ў Міжнародны крымінальны суд.
    Ці варта чакаць сюрпрызаў ад выбарчага рытуалу, які ладзяць для Лукашэнкі, і што азначае агучаная пазіцыя Еўрапарламента датычна гэтага выбарчага фарса ? Ці варта Лукашэнку чакаць ордара з Гаагі і што гэта для яго мяняе? Як можна легітымізаваць Лукашэнку праз галасаванне “супраць усіх” і як на беларусаў адбіваюцца змены ў міграцыйнай палітыцы краін ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае юрыст Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, сябра Каардынацыйнай рады з фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду” Міхаіл Кірылюк
    36 min
  • Вольга Дабравольская. “Жалезная завеса”: ці стане яна перашкодай для ўцекачоў з Беларусі
    Змены ў міграцыйнай палітыцы, увядзенне якіх анансавалі новыя польскія ўлады, ніяк не закрануць беларусаў. Найхутчэй, мэты ўскладніць жыццё беларусам ініцыятары адпаведных зменаў у міграцыйнае заканадаўства Польшчы не ставяць. Але гэта можа атрымацца “міжволі” — проста таму, што закон у дэмакратычнай краіне роўны для ўсіх.
    Ці вядома ўжо дакладна, якія канкрэтна змены прапануецца ўнесці ў міграцыйнае заканадаўства Польшчы? Якія высновы можна зрабіць з той інфармацыі, якая ёсць на сёння, і ці сапраўды існуе імавернасць, што гэтыя змены закрануць і беларусаў? Якія могуць быць новыя складанасці для тых, хто вымушаны будзе ратавацца ад лукашэнкаўскага рэжыму ў Польшчы, і ці ёсць магчымасць гэтых складанасцяў пазбегнуць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская
    50 min
  • Валерый Кавалеўскі. “Акно ў Еўропу”: хто адчыніць яго для Лукашэнкі і на якіх умовах
    Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіцо дае інтэрв’ю расійскай прапагандыстцы Скабеевай. А ў Мінск на міжнародную канферэнцыю па еўразійскай бяспецы прыбывае міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта. Можна было б падумаць, што гэта прыкметы пачатку дыялога як мінімум ЕС з Беларуссю, але ў гэты ж час Польшча заяўляе пра намер паставіць “жалезную заслону” на мяжы з нашай краінай, Еўрапарламент заяўляе, што лукашэнкаўскія “выбары” ніякімі выбарамі не з’яўляюцца, а Данія кажа пра намер прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты і выдаваць замест іх беларускім уцекачам ад рэжыму “пашпарты замежніка”.
    Ці сапраўды існуе імавернасць, што ў Еўропе знойдуцца лабісты рэжыму Лукашэнкі і хто гэта можа быць? Якія выгоды можа атрымаць ЕС ад аднаўлення адносінаў з Мінскам і на якіх умовах? Чым небяспечная “жалезная заслона” на польска-беларускай мяжы для апанентаў рэжыму Лукашэнкі і як развіваецца Стратэгічны дыялог з ЗША? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім.
    50 min
  • Франак Вячорка: рабіць сваё, бараніць сваё, любіць і ганарыцца — гэта мая ідэя
    31 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
    Для таго, каб рухацца па плыні часу ў кірунку, які б адпавядаў нашым нацыянальным інтарэсам, трэба не толькі ўмоўная лодка і матор на ёй, але і веданне правільнага накірунку для такога руху. Адпаведна, спачатку нам трэба вызначыцца не толькі са сваімі нацыянальнымі інтарэсамі, а што нават найперш, са сваёй ідэнтычнасцю, са сваёй нацыянальнай ідэяй. Мы не здолелі зрабіць гэта раней і таму мусім выканаць гэтую працу цяпер, перакананы Франак Вячорка.
    Пра тое, чаму беларусам важна вызначыцца са сваёй ідэнтычнасцю, як зразумець свае нацыянальныя інтарэсы і ці павінна нашая нацыянальная ідэя абавязкова быць "сэксі", мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Франакам Вячоркам.
    53 min
  • Павел Анціпаў. “Мяне няма”: як праз літаратуру паказаць, што мы ёсць і мы паўсюль
    Выдавецтва “Мяне няма” створанае не так даўно, але ўжо адзначылася выданнем шэрагу цікавых літаратурных навінак. Сярод іх — аднайменны твор Валянціна Акудовіча “Мяне няма”, новыя творы Сяргея Прылуцкага “Гіброіды” і Таццяны Заміроўскай “Эвридика, проверь, выключила ли ты газ” і іншыя. Як відаць, не толькі творцы ў эміграцыі не спыніліся ствараць нешта новае, але і выдаўцы — выдаваць. І нават новыя беларускія выдавецтвы за мяжой ствараюцца.
    Што з сябе ўяўляе выдавецтва “Мяне няма” і ў чым была патрэба заснаваць яшчэ адно выдавецтва? Якія навінкі чакаюць аматараў літаратура ад выдавецтва і што рыхтуецца да выдання? Ці лёгка выжываць выдавецтву за мяжой і ці ёсць у яго будучыня? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік, галоўны рэдактар “Літрадыё”, адзін з заснавальнікаў выдавецтва “Мяне няма” Павел Анціпаў
    39 min
  • Якое кіно будзе на “Бульбамуві” і “Паўночным ззянні”?
    Лістапад — апошні восеньскі месяц, які традыцыйна перагружаны культурнымі падзеямі ў сферы кіно. Нічога не зменіцца і сёлета: пакуль беларусы на радзіме будуць наведваць праўладны фестываль “Лістапад”, эмігранты за мяжой змогуць трапіць адразу на два фестывалі.
    Спачатку, з 4 да 21 лістапада, адбудзецца Кінафорум краін Паўночнай Еўропы і Балтыі “Паўночнае ззянне”. Сёлета падзея пройдзе адначасова ў Варшаве, Вільнюсе і Таліне, а таксама анлайн. Затым, з 22 да 24 лістапада, адбудзецца фестываль беларускага кіно “Бульбамуві”, які ўжо чацвёрты год запар праходзіць у варшаўскім кінатэатры “Ілюзіён”.
    Якія праблемы сёлета ўзніклі ў арт-менеджараў дзвюх кінападзеяў? Ці атрымліваюць яны падтрымку ад заходніх фондаў у сваіх арганізатарскіх памкненнях? Ці хапіла ім кантэнту ад беларускіх рэжысёраў для складання праграм паказаў? Якія фільмы і падзеі яны рэкамендуюць гледачам абавязкова наведаць?
    Пра гэтае і многае іншае мы паразмаўляем з дырэктарам “Бульбамуві” Янушам Гаўрылюком і дырэктаркай “Паўночнага ззяння” Воляй Чайкоўскай.
    45 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners