euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Кныровіч. Пра заробкі, падаткі, “кантрабас”, “схематоз” і “прэзідэнцкія выбары”
    Гэта на каханне гадаюць асабліва даверлівыя, адрываючы пялёсткі ў рамонка. На дату выбараў абазнаныя ў эканоміцы людзі “гадаюць”, аналізуючы эканамічныя паказчыкі. Ну, прынамсі так яны потым тлумачаць прычыны выбару дня галасавання цікаўным. “Пойдзе/не пойдзе” — ёсць яшчэ такі “рамонак”. Але ён для самых рызыкоўных экспертаў. Ну, ці самых абазнаных.
    Ці можа эканоміка быць сярод прычынаў, з якіх выбары прызначылі на такі ранні тэрмін? Што чакае заробкі беларусаў і колькі падаткаў плацяць насамрэч у самай “сацыяльна арыентаванай дзяржаве”? Ці сапраўды ў Беларусі квітнеюць “схематоз” і “кантрабас” і пры чым тут курс долара? Пра гэта і многае іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам
    55 min
  • Сяржук Кедышка. “Стратэгія-2025”: ці не стане яна стратэгіяй паразы дэмсіл
    Так званая “Стратэгія-2025” дэмсіл, пра якую шмат гаварылі, але якую насамрэч мала хто ўважліва чытаў, і раней выклікала шмат пытанняў. А пасля таго, як рэжым вызначыўся з датай сваіх выбараў, а дэмсілы ў адпаведнасці са стратэгіяй заклікалі ўсіх дэмакратычна настроеных беларусаў (унутры Беларусі) пайсці на выбары і прагаласаваць “супраць усіх”, і ўвогуле выклікала шмат негатыўных ацэнак.
    Што сёння адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і што з сябе ўяўляе “Стратэгія-2025”? Якім чынам напярэдадні выбараў лепш дзейнічаць дэмсілам і ці варта заклікаць людзей ісці на выбарчыя ўчасткі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Воля”, экс-прадстаўнік “Паспалітага рушання” Сяржук Кедышка
    54 min
  • Сяргей Чуб і Алег Гарбуз. Галасы з-за кратаў: “Зэкамерон” як магчымасць пагаварыць з палітвязнямі
    Сёлета акторы Сяргей Чуб і Алег Гарбуз разам з музыкам Уладзімірам Пугачом і рэжысёрам Войтэкам Урбаньскім прэзентавалі спектакль паводле кнігі палітвязня Максіма Знака “Зэкамерон”. Але вырашылі на гэтым не спыняцца. І вось колькі дзён таму аўдыявыдавецтва audiobooks.by і Незалежная тэатральная група “Купалаўцы” абвясцілі пра намер запісаць аўдыяверсію кнігі Максіма Знака “Зэкамерон. Вершы. Гутаркі” і адкрылі збор на платформе gronka.org.
    Што падштурхнула да думкі пра неабходнасць зрабіць з “Зэкамерона” аўдыякнігу? Якія мэты ставяць перад сабой аўтары ідэі, якую думку яны спадзяюцца данесці слухачам праз твор Максіма Знака? Што адбываецца сёння з “Купалаўцамі”, якіх цікавостак чакаць ад іх і ад audiobooks.by? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць акторы Незалежнай тэатральнай групы “Купалаўцы” Сяргей Чуб і Алег Гарбуз
    48 min
  • Аляксандр Фрыдман. Пра выбары ў Беларусі і ЗША, гандаль палітвязнямі і экспертызу
    Прэзідэнцкія выбары ў Малдове прайшлі, у ЗША набліжаюцца, а ў Беларусі рэжым нарэшце вызначыўся з датай свайго традыцыйнага электаральнага рытуала. Варта тут было б дадаць словы пра “перапрызначэнне Лукашэнкі”, але ж і кіраўніца яго прэс-службы Эйсмант заяўляе, што ён не канчаткова вызначыўся, і пэўныя эксперты прыводзілі шмат аргументаў на карысць няўдзелу і пачатку аперацыі “пераемнік”…
    Што азначае ранні тэрмін правядзення выбараў у Беларусі і ці застаецца шанец, што Лукашэнка ў іх не будзе браць удзел? Якія заходнія палітыкі маглі прыязджаць да Лукашэнкі на “перамовы” і ці ёсць прыкметы пачатку аднаўлення адносінаў паміж Захадам і Мінскам? Што адбываецца сёння на Блізкім Усходзе і якія ўрокі можна ўзяць з выбараў у Малдове? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    58 min
  • Арцём Брухан. Ці здольны малаток суддзі з Гаагі і выбары разбіць лукашэнкаўскія эліты
    Перадача дакументаў у Міжнародны крымінальны суд у Гаазе з пералічэннем злачынстваў, здзейсненых Лукашэнкам у дачыненні да беларускага народа, не перашкодзіла Лукашэнку распачаць чарговы "выбарчы рытуал" і заявіць, што ён будзе на тыя выбары "вылучацца". Але ў асобных палітыкаў застаецца вера ў тое, што сама гэтая сітуацыя з Гаагай і Лукашэнкам прымусіць “кіроўныя эліты Беларусі” перагледзець стаўленне да свайго лідара.
    Ці не заўчасныя спадзяванні не тое што на прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці, але нават на атрыманне ім ордара з Гаагі? Як сама сітуацыя з перадачай дакументаў у МКС можа паўплываць на чыноўнікаў у Беларусі і ці варта спадзявацца на раскол эліт? Што магло прымусіць рэжым прызначыць выбары на такі ранні тэрмін і ці варта спадзявацца на паслявыбарчыя пратэсты? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінета, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік фракцыі “Спіс Латушкі і Рух “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе Арцём Брухан
    54 min
  • Валянціна Шаўчэнка: любі сваё і паспрабуй зразумець чужое — такая мая ідэя
    24 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — былая старшыня Згуртавання беларусаў Канады, шматгадовая сяброўка галоўнай управы ЗБК, сяброўка дырэктарата Беларускага інстытута навукі і мастацтва, галоўны бізнес-аналітык, удзельніца фальклорнага ансамбля “Яваровы людзі” Валянціна Шаўчэнка.
    Для беларусаў спрадвеку вельмі важна мець сваё. Але часам у нас вельмі розныя погляды на гэтае “сваё”. І вось калі гэтыя нашыя розныя погляды на нашае “сваё” ў нейкім пункце сыдуцца — толькі тады сфармуецца нацыя. Але пакуль нашае “сваё” даволі далёка адно ад аднаго, перакананая Валянціна Шаўчэнка.
    Пра тое, чаму беларусам так складана паразумецца і ці патрэбная нам нейкая асаблівая беларуская ідэнтычнасць, чаму так важна захаваць сувязь з каранямі і роднай зямлёй, нават калі ты ад той зямлі вельмі далёка, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валянцінай Шаўчэнка.
    52 min
  • Аліса Рыжычэнка. Як звязаныя эканоміка, інфляцыя, курс долара і “прэзідэнцкія выбары”
    Рэжым вызначыўся з днём галасавання падчас электаральнага рытуалу па “выбарах прэзідэнта” — 26 студзеня. Хоць і была легальная магчымасць адцягнуць гэты момант месяцаў на пяць. Сярод прычын, якія маглі падштурхнуць да прыняцця такога рашэння, асобныя эксперты называюць эканоміку. Маўляў, ёсць усе прыкметы таго, што Беларусь чакаюць эканамічныя праблемы…
    Ці можа эканоміка быць сярод прычын, з якіх выбары прызначылі на такі ранні тэрмін? Што чакае паказчыкі па інфляцыі і ВУП і ці можна сёння прагназаваць, што чакае эканоміку праз паўгода ці год? Ці сапраўды ў Беларусі ў “ручным рэжыме” кіруюць інфляцыяй, якія пагрозы гэта нясе і пры чым тут курс долара? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
    51 min
  • Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская. Падводныя камяні: пра рэлакацыю, міграцыю і… разводы
    Сітуацыя ў свеце складваецца такім чынам, што часам беларусам даводзіцца зноў збіраць рэчы і пераязджаць у новую краіну. І гэта не толькі Грузія, якая раптоўна стала небяспечнай для вымушаных палітычных мігрантаў з нашай краіны, але і Літва. Праз праблемы з атрыманнем ці падаўжэннем ВНЖ людзі і цэлыя кампаніі вымушаныя рэлакавацца, напрыклад, у Польшчу. Але і тут улады анансуюць магчымыя змены ў міграцыйнай палітыцы, што не можа не напружваць беларусаў.
    Што важна ведаць падчас пераезду з Літвы ў Польшчу і на якіх законных падставах гэта лепш рабіць? Якія змены чакаюць міграцыйную палітыку Польшчы і ці закране яна беларусаў? З якімі складанасцямі сутыкаюцца беларусы ў Польшчы, якія вырашылі… развесціся? Пра гэта і многае іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай. Праграма выходзіць у сераду, раз на тры тыдні
    50 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners