euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Павел Усаў. Змена кан’юнктуры: ці рэальна сёння вырваць Беларусь з абдымкаў Расіі
    Апошнім часам з усіх бакоў чуваць размовы пра неабходнасць “перамоваў з рэжымам”, “нацыянальнага прымірэння”, “рэальных крокаў дзеля вызвалення палітвязняў”. Хтосьці тлумачыць такую пазіцыю жаданнем зрушыць тэму палітвязняў з мёртвай кропкі, хтосьці “змяніў рыторыку, бо зразумеў змену кан’юнктуры і падыходаў Захаду да Беларусі і рэжыму Лукашэнкі”. Вось толькі гэтыя размовы гучаць на фоне інфармацыі пра новыя затрыманні ды прысуды, пераслед і вынішчэнне любой актыўнасці.
    Што прымушае спадзявацца на магчымасць перамоў з рэжымам і на тое, што рэжыму можна давяраць? Якія прыкметы ўказваюць на тое, што Захад гатовы змяніць падыход да рэжыму Лукашэнкі і што дасць вяртанне паслоў заходніх краін у Беларусь? Што дасць зняццё заходніх санкцый пры захаванні таго ж рэжыму пры ўладзе і якім чынам гэта паўплывае на прывязанасць Беларусі да Расіі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    1 hr 6 min
  • Валер "Дарога" Руселік. Пераслед праўладных блогераў: сістэма пачынае пажыраць сваіх
    Надоечы стала вядома, што праўладнага блогера з Кармы Аляксандра Петрачкова судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула за “экстрэмізм”. Нягледзячы на тое, што гэты праўладны блогер актыўна асвятляў праўладныя мерапрыемствы, быў дружыннікам, а мясцовая раёнка “Зара над Сожам” называла яго “мясцовай знакамітасцю”. Крыху раней на 1,5 года калоніі асудзілі гомельскага блогера-правакатара Яўгена Катлярова. І гэтая тэндэнцыя выклікае пэўнае здзіўленне.
    Чаму блогеры выклікаюць такую рэакцыю з боку лукашэнкаўскага рэжыму і чым іх творчасць цікавая гледачам? Што стаіць за пераследам праўладных блогераў і сведчаннем чаго згаданыя затрыманні могуць быць? Ці можна сёння дамагчыся нацыянальнага прымірэння ў грамадстве і што гэтаму перашкаджае? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ютуб-блогер, аўтар праекта "daroha" і сувядоўца праекта "Хрусь і папалам" Валер Руселік
    40 min
  • Вольга Зазулінская. Ад палітвязняў да добраахвотнікаў: чым зоймецца новая прадстаўніца АПК
    На пачатку кастрычніка Вольга Зазулінская стала прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета. І неўзабаве прэзентавала сваю каманду, у склад якой увайшлі Юлія Міцкевіч, Ірына Маклейн і Станіслаў Салавей. Кіраўніцай напрамку па працы з добраахвотнікамі і іх сем’ямі стала Марыя Анімія. Між тым лічыцца, што асноўным на сёння кірункам працы і Зазулінскай, і ўсёй яе каманды мусіць быць пытанне вызвалення палітвязняў.
    Якія асноўныя задачы стаяць перад Зазулінскай і яе камандай і ці ёсць рэсурс для выканання гэтых задач? Як фармавалася каманда і чаму няма адмысловага чалавека па працы з палітвязнямі? Ці магчыма ў сённяшніх умовах неяк уплываць на сітуацыю з палітвязнямі і што канкрэтна плануецца рабіць у працы з добраахвотнікамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольга Зазулінская
    38 min
  • Павел Латушка. Пра “выбарчы чос” Лукашэнкі, Гаагу і “шахеды” як рэклама выбараў
    Інфармацыю пра ініцыятыву Літвы, якая перадала ў Гаагу дакументы адносна злачынстваў Лукашэнкі, прадстаўнікі дэмсіл працягваюць даносіць да палітыкаў і кіраўніцтва іншых краін. З заклікам далучыцца да гэтай ініцыятывы. І прынамсі водгукі і на ініцыятыву Літвы, і на прапанову дэмсіл станоўчыя. У гэты ж час Лукашэнка працягвае “не выбарчы” тур па рэгіёнах з абавязковым наведваннем раённых “Дажынак”. Падчас якіх расказвае пра перамовы з Захадам, які лукашэнкаўскай Беларусі “зайздросціць”. Мірнае неба якой расійскія “шахеды” наведваюць амаль штодня. Дакладней, штоночы.
    Якія краіны адгукнуліся на прапановы далучыцца да ініцыятывы Літвы і якія захады ў адказ робіць Мінск? Як змяняецца стаўленне да “беларускага пытання” на Захадзе і ці можам мы ўплываць на рашэнні, якія прымаюць краіны адносна беларусаў? Ці існуе імавернасць перамоваў з рэжымам і ці пасадзяць Лукашэнку за стол перамоваў адносна спынення вайны ва Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка
    57 min
  • Наталля Васілевіч. Хто і якім чынам адрывае праваслаўную царкву Беларусі ад Масквы
    Рэдкі тыдзень праходзіць без навіны пра чарговы трэш, тым ці іншым чынам звязаны з (хай Бог прабачыць) Свята-Елісавецінскім манастыром. Гэтым разам стала вядома, што на вайну супраць Украіны запісаўся чарговы мужчына з тых, што жывуць пры манастыры. Манашка Аляксандра (Ляхава), якая каардынуе ў манастыры дапамогу расійскім вайскоўцам, паведаміла пра “брата Алега”, які “заключыў кантракт з Міністэрствам абароны РФ і адпраўляецца на вайну”. І гэта ўжо не першы такі выпадак. Але чаго чакаць, калі духоўнік манастыра протаіерэй Андрэй Лемяшонак перыядычна гаворыць на сходах пра “СВА”, а протаіерэй Мікалай Змушка славіць “вайсковую славу Расіі” на мерапрыемствах на тэрыторыі… Беларусі.
    Ці не ператварыўся манастыр ў Беларусі ў рэкрутынгавы цэнтр расійскай арміі і як такая дзейнасць звязаная з Богам і хрысціянствам? Ці магчыма адарваць беларускую праваслаўную царкву ад Маскоўскага патрыярхату і пры чым тут Наталля Васілевіч, Лукашэнка і мітрапаліт Веніямін? Як праз пераслед святароў рэжым Лукашэнкі набліжае “нацыянальнае прымірэнне” і што адбываецца ва Украіне? Пра гэта і многае іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў, сяброўкай Кіраўнічай групы Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў па праекце “Pathways to Peace” Наталляй Васілевіч у 13:00. Праграма выходзіць у аўторкі, два разы на месяц.
    56 min
  • Ірына Сідорская. "Бацькоўская любоў" па-беларуску і лісты ад патрыярха — Gender Gap
    З 14 па 21 кастрычніка ў Беларусі адзначалі "Тыдзень бацкоўскай любові". Бацькі, вы адчувалі любоў? Пагаворым пра яе ў сённяшнім выпуску Gender Gap з даследчыцай Ірынай Сідорскай.
    Таксама абмяркуем вынікі выбараў у Малдове (перамагла "жалезная ледзі" Мая Санду), закон пра забарону "прапаганды чайлдфры", ухвалены ў Расіі і кнігу пра квір-фем пратэст, якая перамагла ў літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча.
    54 min
  • У. Ушаков і Д. Балыка. “Белыя мышы” беларускага тэатра ці як зрабіць спектакль на энтузіязме
    Ці можна ўявіць сабе адну краіну, дзе ёсць адзін кароль, адзін паліцэйскі, адзін студэнт? Краіну без спаборніцтва думак, спаборніцтва здольнасцяў… І дзе ёсць рэч, якая таксама адна — ордэн Белай Мышы, які, вядома, можа належаць толькі аднаму кавалеру. Гэтая гісторыя апісваецца ў рамане Уладзіміра Арлова. Але цяпер дзякуючы намаганням каманды энтузіястаў можна будзе на ўласныя вочы пабачыць, як разгортваюцца падзеі. Бо нас неўзабаве чакае прэм’ера спектакля паводле твора Арлова “Ордэн Белай Мышы”.
    Што сабрала разам людзей з розных краін і з розным досведам у адну каманду і якім чынам гэтая каманда ўвогуле збіралася? Ці магчыма зрабіць тэатральную пастаноўку, не маючы ні свайго тэатра, ні трывалага калектыву? Як рэпетаваць праз Zoom і з якімі нечаканасцямі давялося сутыкнуцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць рэжысёр і кіраўнік Сучаснага мастацкага тэатра (Мінск), Беларускага тэатра ў Кіеве Уладзімір Ушаков і драматург, паэт, псіхолаг Дзіяна Балыка
    41 min
  • Рыгор Астапеня. Гэта ТОП: пра Статут ВКЛ, сацыялогію, “падзеленая грамадства” і дэмсілы
    Сацыёлаг Рыгор Астапеня ўмее здзівіць грамадскасць. То вынікамі сваіх сацыяльных даследаванняў, то высновамі, якія ён як доктар сацыялогіі на падставе гэтых даследаванняў робіць, то новымі праектамі. І калі ютуб-праграма з удзелам Астапені і Аляксандра Івуліна стала проста прыемнай навіной, то культурная ініцыятыва MALDZIS здолела здзівіць: надоечы яе ўдзельнікі выкупілі Трэці Статут ВКЛ!
    Што з сябе ўяўляе ініцыятыва MALDZIS і якое дачыненне яна мае да сацыялогіі, Астапені і Chatham House? Якое значэнне мае Трэці Статут ВКЛ для беларускай гісторыі і будучыні і калі яго плануюць перадаць у музей Беларусі? Чым займаецца “Беларуская ініцыятыва” Chatham House сёння і ў якім стане знаходзіцца беларускае грамадства? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня
    48 min
  • Марына Струнеўская. Этнапедагогіка: ці дапаможа яна нам захаваць беларускасць за мяжой
    Падзеі 2020 года і асабліва сустрэчы, якія ладзіліся дваровымі супольнасцямі, а потым падзеі 2022 года абудзілі ў вялікай колькасці беларусаў цікавасць да свайго: беларускай мовы, культуры, гісторыі, традыцый і гэтак далей. Праўда, цікавасць гэтая (сярод іншага) вельмі не даспадобы лукашэнкаўскаму рэжыму. Які толькі называецца “беларускім”, але лічыць сябе “рускімі з нейкімі там знакамі”, якім бліжэйшы “нармальный язык” і Сувораў з Мураўёвым. Але беларусы нават пад ціскам рэпрэсій і ў эміграцыі працягваюць цягнуцца да свайго.
    Што азначае этнапедагогіка і ці мае яна дачыненне да традыцыйнай педагогікі? Якое значэнне мае аўтэнтычная беларуская культура для захавання сваёй ідэнтычнасці і ці месца для яе ў сучасным свеце? Чым займаецца этнацэнтр “Світанак” у Вільні і ці лёгка працягваць этнаадукацыю за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае этнапедагог, дзяячка культуры і адукацыі, заснавальніца этнацэнтра “Світанак” Марына Струнеўская
    39 min
  • Роза Турарбекава. Маніпуляцыі: ад тэмы палітвязняў да вяртання ў Беларусь і непераможнай Расіі
    На фоне запланаванага на 2025 год чарговага электаральнага рытуалу па перапрызначэнні Лукашэнкі нібыта прэзідэнтам усё часцей гучаць дзве тэмы: вызваленне палітвязняў праз перамовы альбо гандаль з Захадам і вяртанне “збеглых”. Дзіўна, што ўмовы для пачатку перамоўнага працэсу даўно вядомыя, але ў Мінску робяць выгляд, што нічога такога не чулі. Што ж да другога пункта, то сам факт абразлівага звароту і ў той жа час вільготныя мары пра чэргі на вяртанне неяк у адну карцінку не складваюцца. Асабліва на фоне няспынных рэпрэсій унутры краіны.
    Што стаіць за няспыннымі заклікамі да тых, хто выехаў з краіны ад пераследу, аб вяртанні і хто паверыць у дабрыню і шчырасць рэжыму? Ці чакаць найбліжэйшым часам новага вызвалення палітвязняў, ад чаго яно залежыць і пры чым тут “добрыя рускія” і маніпуляцыя на тэме? Чым абгрунтоўваецца міф аб непераможнасці Расіі і ці магчыма праз выхаванне змяніць ідэнтычнасць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай
    1 hr

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners