euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Павел Усаў. ЦВК бартануў Губарэвіча, палову Гродна зрабілі "экстрэмістамі"
    На вылучэнне ініцыятыўных групаў кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі засталося два дні — а прэтэндэнт пакуль што толькі адзін. Іншым ЦВК адмовіў праз "несур’ёзнасць намераў".
    Тыпу ў кандыдатаў-спойлераў Лукашэнкі, якіх мы неўзабаве пабачым, намеры будуць сур'ёзныя.
    У Гродна тым часам прызналі "экстрэмісцкім" самы папулярны гарадскі сайт. Спасылкамі на яго дзялілася палова горада. Ябацькі-"гуманісты" ўзвылі: гэтыя рэпрэсіі няправільныя! Што, цяпер усіх саджаць за "распаўсюд экстрэмізму"?
    Ёсць, атрымліваецца, нейкія правільныя рэпрэсіі.
    Але ёсць і добрыя навіны. Данія будзе прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты. Праект закона пра аналагічную норму ўнесены ў Сенат ЗША. Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
    48 min
  • Яўген Красулін. Ці дапамогуць санкцыі і хоць нейкі ўдзел у “бязвыбарах” перамагчы рэжым
    Стаўленне да санкцый, якія ўводзіць Захад у дачыненні да лукашэнкаўскага рэжыму, даўно зрабілася адной з тэмаў, якая падзяляе дэмсілы. Адна іх частка выступае за ўзмацненне санкцыйнага ціску па ўсіх кірунках, іншая кажа, што гэта не набліжае паразу рэжыму, але б’е па шараговых беларусах і штурхае Беларусь у абдымкі Расіі. Пасля абвяшчэння даты выбараў на парадак дня вярнулася яшчэ адна даўняя тэма падзелу — стратэгія дзеянняў дэмсіл падчас выбараў…
    Ці сапраўды гісторыя санкцый не ведае перамог і ці варта спадзявацца на санкцыйны ціск? Якія высновы можна зрабіць з кампаній па выбарах прэзідэнта ў Беларусі і ці ёсць там адказ на пытанне, чаму гэтым разам Лукашэнка прызначыў выбары так рана? Дэміслы чарговым разам падзяліліся што да пытання стратэгіі на выбарах — ці былі яны хоць некалі адзінымі і якія іх дзеянні робяць Лукашэнку легітымным? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
    49 min
  • Аляксандр BalaganOff Рыкаў. Пра вайну Лукашэнкі з Расіяй, “мірняк Белгародчыны” і каліноўцаў
    Лукашэнка ўжо “ваяваў” з Расіяй. І гаворка не пра традыцыйныя пераднавагоднія “газавыя войны”, а пра сур’ёзнейшы ўзровень. Памятаеце, як напярэдадні выбарчай кампаніі 2020 года ён казаў пра "Газпрам", якія плануе праз выбары замяніць Лукашэнку на свайго стаўленіка, ці як ў лясах лавілі “вагнераўцаў”, што нібыта плануюць тэракты зладзіць падчас выбараў. Ці словы тагачаснага міністра Макея пра “прымус Беларусі да інтэграцыі з Расіяй”… І вось новая выбарчая кампанія і новыя словы пра пагрозу з Расіі. Што, маўляў, плануюць нас далучыць шасцю абласцямі, а гэта вайна. Вайна беларусаў з расіянамі. Што праўда, беларусы і так ужо з расіянамі ваююць. Ва Украіне. Але лукашысты іх чамусьці лічаць “злачынцамі”.
    Ці сталі нечаканасцю заявы Лукашэнкі пра гатоўнасць ваяваць з Расіяй за незалежнасць Беларусі і ці гатовыя ўкраінцы падтрымаць яго ў гэтай вайне? Якія асцярогі ад вучэнняў “Захад-2025” і ці гатовыя ва Украіне да новай атакі з тэрыторыі Беларусі? Чаго чакаць ад выбарчага рытуалу і ці зробіць Лукашэнку “перамога на выбарах” легітымным для ўкраінскай улады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер Аляксандр BalaganOff Рыкаў
    38 min
  • Аляксандр Фрыдман. “Грузінская мара”: ці пойдзе яна шляхам Лукашэнкі і куды ідзе ён сам
    Спачатку прэзідэнцкія выбары ў Малдове, а потым і парламенцкія ў Грузіі паказалі, што Расія не адмаўляецца ад спробаў як эскалацыі канфлікту ў краінах побач (і не толькі) са сваімі межамі, так і пашырэння альбо аднаўлення ў рэгіёне свайго ўплыву. І не шкадуе на гэта ніякіх грошай і высілкаў. І чым горшым у выніку пашырэння “рускага свету” становіцца жыццё і палітычная сітуацыя ў краіне, тым лепш з пункту гледжання Крамля. І калі ў Малдовы атрымалася не стаць ахвярай Расіі, то ў выпадку з Грузіяй не ўсё так аптымістычна.
    Ці сталі нечаканасцю вынікі выбараў у Грузіі і што чакае гэтую краіну ў найбліжэйшай будучыні? Як на Захадзе адрэагавалі на навіну пра вучэнні “Захад-2025” і ці гатовыя там пераглядаць стаўленне да Беларусі? Чаго чакаць ад выбарчага рытуалу, у які гуляе лукашэнкаўскі рэжым, і ці магчымая акупацыя расіянамі Беларусі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    45 min
  • Gender Gap: “жаночы прэзідэнт” — ці застаецца ім Лукашэнка і ці праўда гэта
    Ад самага пачатку сваёй прэзідэнцкай кар’еры Лукашэнку за вочы называлі “жаночым прэзідэнтам”, бо нібыта найперш жанчыны яго падтрымлівалі і галасавалі за яго. Вось толькі выглядае, што калі так некалі і было, то даўно ператварылася ў міф. І колькі ні паўтарай: “Я з жанчынамі не ваюю”, — факты сведчаць пра іншае. Пра гэта і шмат што іншае гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
    42 min
  • Роза Турарбекава. “Машына не едзе”: пра “вайну з Расіяй”, Гутэрыша, БРІКС і выбары
    Электаральная кампанія “Выбары-2025”, якая, на думку асобных нешматлікіх экспертаў, мусіла ператварыцца ў кампанію па транзіце ўлады ад Лукашэнкі да нейкага іншага “крутога палітыка”, ператварылася ў нешта падобнае да спаборніцтва ў бегу на 100 метраў, калі за кароткі час трэба паспець дабегчы да нейкага фінішу. І ахвочыя паўдзельнічаць знайшліся, і няспраўджаны “транзітчык” выйшаў на дыстанцыю, каб узначаліць забег.
    Ці толькі знешнія прычыны і пагрозы стаяць за рашэнем Лукашэнкі ісці на выбары і навошта яму спойлеры? Што чакае гэтых спойлераў і ці варта дэмсілам выпрацоўваць стратэгію адносна гэтай кампаніі? Як прысутнасць кіраўніка ААН Гутэрыша на саміце БРІКС і яго стасункі з Пуціным і Лукашэнкам паўплываюць на будучыню гэтай арганізацыі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай
    59 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners