euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Павел Мацукевіч. MALDZIS: ці стане ён топам сярод іншых культурніцкіх праектаў
    У беларусаў з’явілася новая культурніцкая ініцыятыва — MALDZIS. Ініцыятыва атрымала назву ў гонар дзеяча культуры і навукоўца Адама Мальдзіса, які шукаў і вяртаў з забыцця страчаныя каштоўнасці і імёны Беларусі. Як кажуць стваральнікі праекта, MALDZIS бачыць сваю місію “ў аб’яднанні беларусаў вакол культурнай спадчыны і ўмацаванні вобраза Беларусі як еўрапейскай краіны”. Дарэчы, адным з праектаў ініцыятывы стала праграма на ютубе “Гэта топ” — з Івуліным і Астапенем.
    Што стала нагодай для заснавання ініцыятывы і якія ў яе асноўныя кірункі дзейнасці? Якія існуюць магчымасці для дасягнення пастаўленых мэтаў і на падтрымку з якога боку разлічвае каманда? Чаму так важна менавіта сёння займацца вырашэннем задач, якія абазначылі ўдзельнікі ініцыятывы MALDZIS? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік ініцыятывы MALDZIS, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Павел Мацукевіч
    57 min
  • Роза Турарбекава. Ад рэпрэсій і гандлю палітвязнямі да “маладой дэмакратыі” рэжыму
    Пакуль лукашэнкаўская прэс-сакратарка Наталля Эйсмант працуе на ўнутраную аўдыторыю, спрабуючы перавесці размовы пра дыктатуру ў Беларусі ў жартачкі праз развагі пра “наш брэнд” і з дапамогай выканання “балады пра дыктатара”, іншая Наталля, якую выпісалі з Вашынгтона, даводзіць на рынак знешні тэзісы пра “маладую дэмакратыю” ў Беларусі. Сама ж “маладая дэмакратыя” дапамагае Пяткевіч вызваленнямі палітвязняў і размовамі пра гатоўнасць ды дыялогу з Захадам…
    Што стаіць за крокамі рэжыму з вызваленнем палітвязняў і ці ўсё так відавочна з вандроўкай Пратасевіча ў Дубай? Якія існуюць магчымасці ў дэмсіл для ўплыву на сітуацыю з палітвязнямі і ці магчымыя перамовы з рэжымам? Чаму Мінск упарта сварыцца з Арменіяй і навошта Лукашэнку сустрэча з кіраўніком ваеннай хунты М'янмы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай
    1 hr 3 min
  • Сяржук Шаліга і Марыя Астапенка. Беларускі вайб Філадэльфіі: у чым ён і пры чым тут Касцюшка і БЧБ
    У ЗША беларусаў здаўна жыве вельмі шмат. І Філадэльфія не выключэнне. Але і беларускасць гэтага горада праяўляецца не толькі ў колькасці беларусаў. Яшчэ там стаіць помнік Тадэвушу Касцюшку, а на Алеі сцягоў, на “беларускім слупе”, побач з лукашэнкаўскім заўсёды прымацаваны бел-чырвона-белы сцяг. А яшчэ там сапраўды актыўная дыяспара. І ініцыятывы ў іх цікавыя. Да прыкладу, ініцыятыва “Чатыры сцягі. Чатыры нацыі. Адзіны герой”.
    Што сёння адбываецца з дыяспарай Філадэльфіі, чым яна жыве і ці застаецца па-ранейшаму актыўнай? Якія існуюць праблемы ў дыяспары і ці атрымліваецца атрымаць падтрымку ад мясцовых уладаў? Што адбываецца з ініцыятывай “Чатыры сцягі. Чатыры нацыі. Адзіны герой”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларусаў Амерыкі, прэзідэнт Belarus Freedom Philadelphia Сяржук Шаліга і сяброўка суполкі Belarus Freedom Philadelphia, сузаснавальніца кампаніі Sokol GxP services Марыя Астапенка
    42 min
  • Беларускi Нацбанк падае сігнал SOS. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень
    Распавядаем, як зніжэнне на расійскую нафту ўплывае на беларускі экспарт.
    Расійскі Цэнтрабанк хоча прытармазіць эканоміку, і гэта значыць, што на расійскім рынку застанецца менш месца для беларускіх тавараў. Але беларускі ўрад не збіраецца адмаўляцца ад сваіх напалеонаўскіх планаў.
    Пра гэта а таксама пра тое, хто напалохаў беларускі Нацбанк і каму рэгулятар падае сігнал SOS — распавядаем у эканамічнай рубрыцы “Хаў мач”.
    8 min
  • “Мяне няма”, а кніга Заміроўскай ёсць. Хоць пакуль яе таксама няма
    Былая музычны крытык Таццяна Заміроўская ніяк не можа пазбавіцца фантомных боляў (ці настальгічных успамінаў) што да свайго музычна-крытыканцкага мінулага. І нават пераезд у ЗША і жыццё ў Нью-Ёрку не ратуюць яе ад гэтага. Яна нават кнігу адпаведную з эсэ на гэтую тэму склала і выдае ў беларускім выдавецтве з адпаведнай назвай “Мяне няма”. Сама ж пакуль яшчэ не выдадзеная, але ўжо анансаваная кніга называецца “Эвридика, проверь, выключила ли ты газ”. Але яе ўжо можна замовіць.
    Ці можа музычны крытык у пэўны перыяд стаць “былым” і навошта ёй гэтыя настальгічныя ўспаміны ў далёкіх ЗША? Што адбываецца з беларускай культурай (музыкай) сёння і чаму яно яе дагэтуль цікавіць? Як эміграцыя ўплывае на творчасць і ці дапамагае творчасць у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменніца, журналістка, былая музычны крытык Таццяна Заміроўская
    52 min
  • Традыцыі НКУС: навошта прапаганда хваліцца катаваннем палітвязняў
    Калі вызваленнем палітвязняў Лукашэнка і падае пэўныя сігналы Захаду, то выглядае на тое, што ніякай зваротнай рэакцыі не атрымлівае. Прынамсі, у публічную сферу нічога, апроч слоў пра “ўхваленне вызвалення”, за якім мусіць ісці вызваленне ўсіх, не трапляе. Затое прапаганда расказвае не толькі пра “гуманізм” рэжыму, які дае “шанс” вызваленым, але і паказвае, у якім стане знаходзяцца тыя, хто дагэтуль за кратамі. І тое, як выглядае Юрась Зянковіч, жахае. Амаль як украінскія ваеннапалонныя пасля гадоў знаходжання ў палоне ў расійскіх акупантаў.
    Чаму Захад не рэагуе на вызваленне палітвязняў так, як таго чакае рэжым, і чаго насамрэч лукашэнкаўскі рэжым чакае ў адказ? Што стаіць за заявамі Лукашэнкі і яго генералаў пра планы NATO напасці на Беларусь і пры чым тут выбары-2025? Ці зменіцца сітуацыя на Блізкім Усходзе пасля ўдару Ізраіля па “Хезбале”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    49 min
  • Пра эканоміку, фантомныя болі “жыцця пад Польшчай” і 100 дзён КР
    Пакуль чыноўнікі расказваюць пра поспехі эканомікі цягам апошніх 8 месяцаў, а навукоўцы-эканамісты з Акадэміі навук шукаюць магчымасць глядзець на гэтыя поспехі без фантазій, беларусам не даюць спакою фантомныя болі “жыцця пад Польшчай” у мінулым стагоддзі. Прычым як ў дрэнным, так і добрым сэнсе гэтых успамінаў. Але варта памятаць і асэнсоўваць не толькі падзеі 100-гадовай даўніны, але і даўніны 100-дзённай. А менавіта столькі часу прайшло з моманту пачатку працы КР-3.
    Што насамрэч адбываецца ў эканоміцы, ці ёсць там асабліва чым хваліцца і пры чым тут фантазіі? Чаму беларусам так цікавыя гады жыцця “пад прыгнётам панскім” і што з сённяшнім прыгнётам расійскім? Чым адметныя з’яўленні Пратасевіча ў Азаронка і першыя 100 дзён Каардынацыйнай рады? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком фракцыі “Беларусы” (экс-блок Пракоп’ева-Ягорава), блогерам і прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам
    49 min
  • “Строй”: ці дапаможа ён вярнуць беларусам гонар за сваё
    У пачатку верасня ў Музеі сельскай гаспадаркі імя кс. К. Клюка, які месціцца ў Цеханаўцы, распачала працу выстава пад назвай “Строй. Кацярына Ваданосава”. Тым, хто хаця б крыху знаёмы з Кацярынай і яе творчасцю, тлумачыць нічога не трэба. Хаця не — расказаць пра выставу гістарычных і традыцыйных беларускіх строяў, яе значнасць і пра тое, чаго гэта каштавала найперш самой Кацярыне, варта. Бо тут і падзея выбітная, і тое, што робіць Кацярына, вартае пашаны.
    Чым адметная выстава “Строй. Кацярына Ваданосава” і якіх высілкаў каштавала яе арганізацыя? Ці атрымаецца ў нас захаваць свае традыцыі ў эміграцыі і чаму гэта важна? Ці існуе цікавасць да традыцыйнага строю і хто прыходзіць у школу да Ваданосавай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паэтка, спявачка, вядоўца, журналістка, заснавальніца Школы традыцыйнага строю Кацярына Ваданосава
    47 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners