euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Украінскі трэк: ці ёсць у Кіева стратэгія па Беларусі і якое месца там у дэмсіл
    Ва ўмовах вайны і актыўнасці варожых расійскіх і лукашэнкаўскіх спецслужбаў ва Украіне прытрымліваюцца пазіцыі “лепш “выціснуць” з краіны тысячу сумленных беларусаў, чым прапусціць аднаго агента КДБ-ФСБ”. Беларусы такі падыход лічаць дыскрымінацыйным, украінцы — апраўданым. І гэта пры тым, што беларускіх добраахвотнікаў украінцы лічаць героямі і разам з беларусамі ў цэнтры Кіева святкуюць 510-ю гадавіну перамогі пад Оршай…
    Ці вызначыліся ва Украіне са стратэгіяй па Беларусі і якое месца ў гэтай стратэгіі займае полк Каліноўскага ды іншыя беларускія добраахвотнікі? Як ацэньвае змены ў ПКК і ці магчымае наладжванне стасункаў Кіева з Лукашэнкам? Як на беларуска-ўкраінскія ўзаемаадносіны ўплываюць сучасныя трэнды вайны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кандыдат філасофскіх навук, кіраўнік украінскага Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Пляшко
    36 min
  • Ці атрымаецца ў прапаганды зрабіць з Каліноўскага ворага беларусаў
    Прапаганда ўсё больш актыўна імкнецца разбурыць вобраз Кастуся Каліноўскага і паказаць яго не як беларускага героя, змагара за свабоду і дабрабыт, а як чалавека, дзеянні і ідэі якога “супярэчаць духу беларускага норада”. Бо дух той, паводле лукашэнкаўскіх прагандыстаў, увасабляецца ў любові беларусаў да расіянаў. Нават калі размова ідзе пра расійскага цара, расійскі штык і расійскага папа.
    Якія мэты ставіць перад сабой рэжым, імкнучыся з дапамогай прапагандыстаў зрабіць з Каліноўскага ворага беларускага народа? Ці актуальныя для беларускага грамадства пытанні нацыянальнай адметнасці і наколькі “рускі дух” блізкі беларусам? Ці атрымліваецца прызвычаіць беларусаў да непазбежнасці вайны і чаму лукашысты так не любяць Польшчу? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным.
    52 min
  • Gender Gap: чаму Трамп ненавідзіць Тэйлар Свіфт і правал агента Бондаравай
    Пакуль мы чакалі выказвання кандыдатамі ў прэзідэнты ЗША іх пазіцыі па вайне ва Украіне, і Трамп, і Харыс агучвалі найперш тэзісы і закраналі тэмы, найбольш, як высвятляецца, цікавыя амерыканскаму выбаршчыку: аборты (Харыс), мігрантаў (Трамп) і эканоміку (абое). А яшчэ выбаршчыкі ў ЗША чакалі, на чый бок стане… Тэйлар Свіфт. Спявачка свой выбар агучыла — і тут пачалося! Але шмат цікавага здарылася не толькі ў ЗША: адзначыліся і “зэтнікі” ў Расіі са сваім вяртаннем да “Дамастроя”, і лукашысты, і нават удзельнікі варшаўскай канферэнцыі па нацыянальным адраджэнні…
    Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap.
    47 min
  • Трамп vs Харыс: чаго чакаць у выпадку перамогі кожнага з іх
    Дэбаты паміж Трампам і Харыс дадалі больш разумення пазіцыі абодвух кандыдатаў у прэзідэнты ЗША па важных не толькі для амерыканцаў, але і для свету пытаннях. Сталі нагодай для шматлікіх мемаў, спрэчак і аналізу палітычнай сітуацыі найперш у саміх ЗША, настрояў грамадства і перасцярогаў, якія існуюць у палітычным істэблішменце Захаду. Што праўда, канчатковага разумення на чыім баку перавага, гэтыя дэбаты не далі. А наступных, выглядадае на тое, не будзе. Зато хапае каментароў у СМІ і сацсетках як з боку абодвух прэтэндэнтаў, так і іх паплечнікаў.
    Хто з кандыдатаў выглядаў больш пераканаўчым на дэбатах і ці гарантуе перамога на дэбатах перамогу на выбарах? Якія “выбарчыя тэмы” найбольш папулярныя сярод выбаршчыкаў і ці блізкі амерыканцам “мірны план Трампа па Украіне”, агучаны яго паплеянікам? Чаго дэмсілам Беларусі чакаць ад кожнага з кандыдатаў у выпадку перамогі некага з іх? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктарка навук, прафесарка паліталогіі ва Універсітэце Паўднёвай Флорыды Таццяна Кулакевіч.
    51 min
  • “Абменны хаб”: ці верне сабе Лукашэнка статус “міратворцы”
    На фоне беспілотнікаў, якія апошнім часам ледзь не штоноч залятаюць у беларускае неба, прапаганда нарошчвае прасоўванне тэзы пра Лукашэнку, які насуперак усяму гарантуе мірнае неба над галовамі беларусаў. На гэтыя беспілотнікі міністр абароны Хрэнін паспеў наскардзіцца кітайскаму тэлебачанню. Праўда, ні прапаганда, ні Хрэнін не кажуць як ні пра тое, чые гэта беспілотнікі, так ні пра тое, чые дзеянні давялі да таго, што расійскія ваенныя і спецслужбы выкарыстоўваюць Беларусі як прахадны двор і пачуваюцца тут як дома, што не перашкаджае адказнаму за ўсё гэта Лукашэнку прымераць лаўры міратворца і разважаць пра эелектаральную кампанію 2025 года і сваё месца ў ёй.
    Чым тлумачыцца выкарыстанне менавіта Беларусі як месца правядзення абмену ваеннапалоннымі і як гэты факт выкарыстоўваецца Лукашэнкам і прапагандай? Ці здольны рэжым прадаць на выбарах лозунг пра “мірнае неба” і ці спрацуе на карысць Лукашэнкі вобраз гуманіста праз вызваленні палітвязняў? Чаму рэжым спрыяе русіфікацыі, хоць гэта азначае страту часткі суверэнітэту? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.
    51 min
  • Як беларусам пазбавіцца “комплекса ахвяры” і пры чым тут “каліноўцы”
    Не першы раз за апошнія некалькі стагоддзяў у беларускім грамадстве ўзнікла дыскусія пра “пазіцыю ахвяры”, якую займаюць не тое, каб асобныя беларусы, а, нібыта, ўся наша нацыя. Маўляў, гэта стала ледзь не рысай беларускага характару. І гэта рыса не дае нам надзеі адарвацца ад Расіі з яе імперскім рускамірствам, і зрынуць Лукашэнку.
    Ці сапраўды ў нас жыве “коплекс ахвяры” і як гэтым карыстаюцца Лукашэнка і прапаганда? Ці здольныя беларусы пазбавіцца гэтай рысы і пры чым тут беларускія добраахвотнікі і палітвязні? Чаму наноў узніклі спадзевы, што Лукашэнка не пойдзе на “выбары” і ці варта на гэта спадзявацца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага і руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі.
    43 min
  • Аліна Коўшык і Павел Баркоўскі. Як захаванню беларускай нацыі дапаможа Антыканферэнцыя ў Варшаве
    Стратэгічная Антыканферэнцыя “Belarusian ID Revival Days” пройдзе 14–15 верасня ў Варшаве. Паводле арганізатараў, гэта мусіць быць тое мерапрыемства, якое аб'яднае “прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай, акадэмічнай і культурнай супольнасці, палітычных сіл і міжнародных партнёраў, зацікаўленых у забеспячэнні ўмоў для трывалага развіцця беларускай нацыі і яе захавання ў цяжкіх умовах інфармацыйнай вайны, рэпрэсій і татальнай русіфікацыі”.
    Якія мэты ставяць перад сабой арганізатары антыканферэнцыі і што прымусіла звярнуцца менавіта да гэтай тэмы? Ці актуальныя для беларускага грамадства пытанні “трывалага развіцця” і што з гэтым развіццём у нас не так? Ці ёсць у беларускага грамадства рэсурсы для стварэння адпаведных умоў для захавання і развіцця нацыі ва ўмовах эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і яе намеснік, кандыдат філасофскіх навук Павел Баркоўскі
    44 min
  • Алег Кулеша. "Карагодная справа": прыгожая і трагічная старонка гісторыі Брэста
    13 верасня 2020 года ўвайшло ў гісторыю Брэста як адна з самых прыгожых, але і трагічных старонак жыцця яго жыхароў. Тады людзі, якія не жадалі мірыцца з фальсіфікацыямі на выбарах, падманам і рэпрэсіямі карнікаў з так званых "праваахоўных органаў", выйшлі на вуліцы. Але не каб біць вітрыны на ўзор паводзінаў аднаго сталічнага "сілавіка", а каб паказаць сваё адзінства і нязломнасць. І проста пачалі вадзіць карагод. Судзяць удзельнікаў таго карагоду дагэтуль. Хоць нехта з кінутых за краты першымі ўжо выйшаў на свабоду, а нехта і па сёння ў няволі.
    Чым тлумачыцца такая жорсткасць разгону і такі пераслед менавіта той акцыі пратэсту ў Брэсце? Як да "карагоднікаў" ставіліся ў калоніях і ці ўсе, хто адсядзеў па гэтай справе, выехалі за мяжу? Чаму варта памятаць тыя падзеі і ці не прыйшоў час "перагарнуць старонку"? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў, дэлегат фракцыі "Каманда Латушкі і рух "За свабоду" ў Каардынацыйнай радзе Алег Кулеша
    47 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners