euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • “Для чаго гэтае змаганне”: як дамагчыся вызвалення палітвязняў
    Днямі Вольга Гарбунова падала ў адстаўку з пасады прадстаўніцы па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага пераходнага кабінета. Сыходзіла без скандалаў, папярэдзіўшы калег пра свае намеры загадзя і даўшы ім такім чынам магчымасць знайсці кандыдатаў на замену. Тым не менш, практычна адразу пасля развітання з АПК Вольга зрабіла шэраг заяваў адносна сітуацыі з палітвязнямі, пазіцыяй дэмсілаў, перамоваў з рэжымам і гэтак далей. І словы яе гучалі досыць рэзка.
    Што насамрэч стала галоўнай прычынай адыходу з пасады і якія яе ідэі не знаходзілі падтрымкі ў калег па АПК? Якія існуюць падставы сцвярджаць, што рэжым гатовы ісці на змякчэнне рэпрэсій і калі разлічваць на перамовы, то з кім? Што дасць пазіцыя “не злаваць дзеда” і што мяняе ў сітуацыі вызваленне адных і арышт іншых? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольга Гарбунова
    1 hr 5 min
  • Пра дыялог з ЗША, перамовы з рэжымам, сігналы Захаду і сыход Гарбуновай
    У Вашынгтоне рыхтуюцца да сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх дэмсіл — неўзабаве там пройдзе чарговая сустрэча ў фармаце “Стратэгічнага дыялога”. Праўда, без удзелу Вольгі Гарбуновай, якая выйшла са складу АПК. А ў Мінску рыхтуюцца да ўдзелу ў будучай канферэнцыі “па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне”. Што праўда, адразу папярэджваюць, што пагодзяцца на ўдзел лукашэнкаўскай дэлегацыі ў той сустрэчы толькі калі туды запросяць прадстаўнікоў Расіі. Даедуць ці не, пакуль сказаць цяжка, бо запрашэння не толькі Масква, але і Мінск на тую канферэнцыю не атрымлівалі. Затое Святлана Ціханоўская атрымала запрашэнне ўзяць удзел у пасяджэнні Генасамблеі ААН і неўзабаве туды выпраўляецца.
    Чым адметны можа быць “Стратэгічны дыялог” і ці гатовыя насамрэч дэмсілы да ўдзелу ў ім? Ці атрымаецца патрапіць лукашэнкаўскай дэлегацыі на перамовы па Украіне? Ці гатовы Захад пачуць сігналы Лукашэнкі і пры чым тут сыход Вольгі Гарбуновай з АПК? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з дырэктарам Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім. Праграма выходзіць па чацвяргах два разы на месяц
    51 min
  • Аксана Акуневіч: годнасць, традыцыі, мова і вера ў будучыню — мая ідэя такая
    19 верасня ў эфіры Еўрарадыё — дырэктарка беларускамоўнай школы ў Батумі, заснавальніца беларускай прасторы “аКсяродак” Аксана Акуневіч.
    Каб захавацца як нацыя, нам вельмі важна захаваць і распаўсюдзіць як мага шырэй веданне беларускай мовы, нашай гісторыі і традыцый. Гэта той падмурак, на якім мы зможам пабудаваць свой нацыянальны дом, сваю будучыню і свой дабрабыт, урэшце. Калі не свой асабісты, то хаця б сваіх дзяцей. Мы мусім думаць пра сваіх дзяцей, пра будучыню нацыі. А пачынаць усё трэба з адукацыі. І адукацыя наша мусіць быць беларускамоўнай, перакананая Аксана Акуневіч.
    Пра тое, чаму беларусы так мала цікавяцца сваім і не імкнуцца да беларускасці, як захаваць сваю ідэнтычнасць у эміграцыі і пра стварэнне беларускамоўных асяродкаў за мяжой мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аксанай Акуневіч.
    56 min
  • “Minsk x Minga”: ад літаратуры і класікі да року і авангарду
    Мюнхенскі фестываль беларускай культуры “Minsk x Minga” пераймае эстафету ў опэн-эйру “Тутака” і працягвае беларускую культурніцкую экспансію — з 11 да 13 кастрычніка ўсіх наведнікаў фэсту чакае багатая праграма. І тут не толькі сустрэча з музыкай ды літаратурай. Усё значна шырэйшае і разнастайнейшае. Нават больш разнастайнае, чым падчас леташняга фэсту!
    Чым адметны сёлетні фэст у Мюнхене і што з запланаванага стала сюрпрызам для саміх арганізатараў? Ці лёгка было скласці праграму і ці ўлічваліся густы мясцовых жыхароў? Ці ёсць цікавасць да беларускага фэсту з боку ўладаў Мюнхена і чаму беларусы абавязкова мусяць наведаць імпрэзу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць суарганізатарка фестывалю "Minsk x Minga" Іна Валіцкая і каардынатарка фестывалю Хрысціна Дарапей.
    41 min
  • Дзень кіберпартызан: ці здольныя “кіберы” ператварыцца ў спецслужбу
    Беларускія кіберпартызаны працягваюць сваю “нябачную” вайну з лукашэнкаўскім рэжымам. Праўда, нябачная яна толькі таму, што адбываецца ў кіберпрасторы, але імгненна становіцца гіперзаўважнай, як толькі кіберпартызаны здзяйсняюць сваю чарговую кібератаку альбо выкладаюць у сацсеткі атрыманыя звесткі і запісаныя перамовы чыноўнікаў ці сілавікоў. Адметна, што “пасвяцца” ў дзяржаўных сетках лукашыстаў не толькі айчынныя, але і кітайскія хакеры — яны былі заўважаныя нашымі кіберпартызанамі.
    Што сёння адбываецца ў кіберпартызан, якімі акцыямі яны могуць пахваліцца? Як дзейнасць “кібераў” уплывае на функцыянаванне дзяржсетак і чым адметны беларускі аналаг Ютуба? Што ў дзяржсетках лукашыстаў шукаюць кітайскія хакеры і ці адгукнуліся яны на прапанову беларускіх кіберпартызан наконт супрацы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца “Кіберпартызан” і палка імя Кастуся Каліноўскага Юльяна Шаметавец
    46 min
  • Ці стане Лукашэнка для Украіны ізноўку “гібрыдным саюзнікам”
    Ужо другі раз абмен ваеннапалоннымі паміж Расіяй і Украінай ажыццяўляецца праз тэрыторыю Беларусі, якая выкарыстоўваецца ваюючымі бакамі як “абменны хаб”, а лукашэнкаўскай прапагандай і самім рэжымам — як магчымасць для піяру. А магчыма, і як спроба пазіцыянаваць Лукашэнку ў якасці перамоўніка, а Беларусь — як пляцоўку для магчымых мірных перамоваў паміж Кіевам і Масквой.
    Ці сапраўды ва Украіне могуць пагадзіцца на Лукашэнку як пасярэдніка, які прадастаўляе пляцоўку для перамоў, ці можа вярнуцца статус “гібрыднага саюзніка” да мінскага аўтакрата? Як у гэтай сітуацыі выглядае роля беларускіх добраахвотнікаў, дэмсіл і ці ёсць будучыня ў адносінах паміж Кіевам і дэмсіламі? Як выглядае сітуацыя ў беларускіх дэмсілах звонку і як гэтую сітуацыю можна выправіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
    46 min
  • “Дзякаваць дзеду”: як мусіць змяняцца стратэгія дэмсіл і ў якім кірунку
    Напярэдадні 17 верасня, прыдуманага рэжымам “свята”, Лукашэнка падпісаў указ аб вызваленні 37 палітвязняў. Як адразу падалі гэтую падзею прапагандысты — праявіў і здзейсніў акт “гуманізма”. Што праўда, гэта ніякім чынам не паўплывала на дзейнасць ГУБАЗіКа ды іншых карных структур, якія працягвалі затрымліваць і асуджаць беларусаў за, як яны кажуць, “злачынствы пратэстнага накірунку”. Вось такі “Дзень народнага адзінства”. Але сам факт гэтага чарговага вызвалення нарадзіў шмат спрэчак — як наконт таго, што прывяло да такога кроку з боку рэжыму, так і таго, як дэмсілам варта на яго рэагаваць, якую стратэгію далейшых дзеянняў абіраць.
    Ці сапраўды беларусы не лічаць 17 верасня не тое каб святам, але нават не шануюць як нацыяўз’яднальную падзею? Як дэмсілы мусяць змяніць сваю стратэгію на фоне вызвалення рэжымам часткі палітвязняў і пры наяўнасці працягнення рэпрэсій? Як санкцыі ўплываюць на рэжым і на беларускае грамадства? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    1 hr 2 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners