euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Кныровіч. Чаму ўсе хочуць беларускіх студэнтаў
    У беларускіх універсітэтах — недабор. Улады мяркуюць, што ва ўсім вінаваты Захад, які перацягвае светлыя галовы беларускіх выпускнікоў у свае ВНУ. Каб тыя далей стваралі крутыя праекты і ўдзельнічалі ў іх эканоміцы. Аднак усё мусіць выправіць новы адукацыйны хаб, які стане беларускім Гарвардам.
    Пра тое, што не так з айчыннай адукацыяй і ці дапаможа ёй свой Гарвард, узяўся разабрацца блогер Аляксандр Кныровіч. Пра свае высновы ў 13:00 ён распавядзе ў традыцыйным пятнічным стрыме на Еўрарадыё!
    А яшчэ мы пагутарым пра калабарацыю БелАза з Талібанам, запуск прапагандысцкага ютубу і дапамогу Расіі, пра якую кажа Лукашэнка і за якую яго нібыта асуджаюць. Далучайцеся!
    36 min
  • Аліса Рыжычэнка. 15 цягнікоў таварыша Сі: як па Кітаі б'юць антылукашэнкаўскія санкцыі
    Кітай канчаткова адмовіўся пастаўляць у Беларусь 15 новых цягнікоў з-за перасцярогаў патрапіць пад санкцыі ЗША. Ну, тыя самыя санкцыі, якія, паводле слоў лукашэнкаўскіх чыноўнікаў і прапагандыстаў, "не працуюць". Тыя санкцыі, якія сталі прычынай спынення працы на заводзе ў Фаніпалі, дзе выраблялі цягнікі "Штадлер". Але святое месца пустым быць не можа, і таму ў тым самым Фаніпалі вырашана пабудаваць завод для вырабу… віскі. А каб два разы не ўставаць, то вырашана (праўда, ужо не ў Фаніпалі) пабудаваць чарговы цэлюлозна-кардонны завод. Відаць, чыноўнікі вырашылі паўтарыць "поспех" масавага будаўніцтва цэментных заводаў, бум на якія быў колькі гадоў таму.
    Чым тлумачыцца будаўніцтва чарговага завода па вырабе паперы: запатрабаванасцю на ранку ці жаданнем хоць куды ўкласці сродкі? Як "не працуюць" санкцыі і ці толькі імі тлумачыцца рашэнне Кітая наконт паставак цягнікоў? З якімі цяжкасцямі сутыкаецца эканоміка апошнім часам і што адбываецца на рынку нерухомасці? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
    55 min
  • Мікіта Мелказёраў: ідэя наша вядомая — "Жыве Беларусь!" і хай яна жыве добра
    12 верасня ў эфіры Еўрарадыё — вядоўца ютуб-канала "Жыццё-маліна" і канала пра беларускую гісторыю "Загляне сонца" Мікіта Мелказёраў.
    Вельмі хацелася б, каб у беларусаў стаўся пэўны мараторый на Расію. Каб хаця б гадоў 50 праіснаваў гэты "каранцін" і каб беларусы нарэшце зразумелі, што ніякія яны не браты нам і за ўсю гісторыю яны нам зрабілі вельмі шмат крыўды. І гэты сусед не толькі па сёння застаецца для нас вельмі небяспечным, але, на жаль, пры нашым жыцці ён у лепшы бок не зменіцца. Таму найперш нам трэба думаць пра будучыню сваёй краіны, перакананы Мікіта Мелказёраў.
    Пра тое, чаму найпершая задача для нас сёння — заставацца беларусамі і пашыраць сваю беларускасць, чаму так важна ведаць гісторыю і як павінна выглядаць мяжа з Расіяй, мы і разважаем у праграме "Ідэя Х" з Мікітам Мелказёравым.
    56 min
  • Ігар Сігоў і Раман Арлоў. Беларусы заснавалі ў Варшаве "Ордэн Белай Мышы"
    У адным невялікім паводле эўрапейскіх мерак тэатры каманда складалася з аднаго дырэктара, аднаго рэжысёра, адной акторкі, аднаго актора, аднаго драматурга, аднаго кампазітара, аднаго мастака і аднаго прадзусара... Але каманда гэтых творцаў і аднадумцаў настроеная была вельмі рашуча і аптымістычна. Таму без ваганняў узялася стварыць тэатральную пастаноўку паводле твору выбітанага айчыннага пісьменніка Уладзіміра Арлова "Ордэн Белай Мышы".
    Чым адметны раман "Ордэн Белай Мышы", чаму менавіта яго абрала творчая група для пастаноўкі? Як збіралася каманда для рэалізацыі праекту і хто ладзіў “кастынг”? З якімі праблемамі ўжо сутыкнуліся энтузіасты і хто ім аказаў дапамогу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць актор Ігар Сігоў і артыст, кампазітар Раман Арлоў
    51 min
  • Вадзім Кабанчук. Калі заўтра вайна: ці гатовыя дэмсілы да такога сцэнару
    Усё часцей у паветраную прастору Беларусі залятаюць расійскія беспілотнікі. Асобныя адзінкі такіх парушальнікаў збіваюць, але большасць “спакойна” альбо вылятае за межы краіны, альбо знікае ў невядомым кірунку. Магчыма, самазнішчаецца, а магчыма, падае недзе ў лесе. А калі наступным разам гэтая лётная бомба зваліцца на жылы дом? Цалкам не выключана, што гэта стане нагодай для ўцягнення рэжымам беларусаў у вайну.
    Ці ўлічваюць дэмсілы імавернасць уцягвання краіны ў вайну і ці маюць на такі выпадак план дзеянняў? Ці стане гэтая сітуацыя магчымасцю для вызвалення Беларусі ад расійскага ўплыву? Ці ёсць у беларускага грамадства рэсурсы для стварэння нацыянальна-вызвольнага руху і якую ролю ў ім могуць адыгрываць беларускія добраахвотнікі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінета, былы намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук
    38 min
  • Павел Усаў. Жывая нацыя: ці выжывуць беларусы ва ўмовах вайны і русіфікацыі
    Чарговую, ужо 510-ю, гадавіну перамогі войска Вялікага княства Літоўскага над акупацыйным войскам даўніх ворагаў нашых народаў — маскавітамі (маскалямі) адсвяткавалі беларусы 8 верасня. Але тое, што беларусы лічаць гэтую вайсковую перамогу значнай падзеяй у нашай гісторыі, чамусьці падсмаліла… пачуцці расійскіх лібералаў. А вось пачуцці лукашэнкаўскіх прапагандыстаў падсмаліла стрыманая рэакцыя Захада на вызваленне “гуманным Лукашэнкам” яшчэ 30 палітвязняў.
    Чаму гадавіна бітвы пад Воршай так важная для беларускай нацыі і што дзіўнага ў рэакцыі расійскіх лібералаў? Як прапаганда падае вызваленне палітвязняў і ці здолее рэжым прадаць тэзіс мірнага неба падчас “выбараў-2025”? Ці вырасла апошнім часам пагроза ўцягвання Беларусі ў вайну? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    1 hr 1 min
  • Мікалай Халезін. Пра спорт, тэатр, санкцыі, палітвязняў і Генасамблею ААН
    У канцы верасня нью-ёркскі эксперыментальны тэатральны клуб La MaMa адкрые свой 63-і сезон новай пастаноўкай з інтрыгоўнай назвай “KS6: SMALL FORWARD” беларускага Свабоднага тэатра. Гэта аповед пра вядомую беларускую баскетбалістку Кацярыну Сныціну, якая нядаўна скончыла сваю спартовую кар'еру. Галоўную ролю выканае сама Сныціна ў тандэме з польска-брытанскай дыджэйкай Бланкай Барбарай. Дарэчы, так супала, што акурат у Нью-Ёрку збіраюцца лідары і прадстаўнікі краін-сябраў ААН на Генасамблею. Запрошаныя на мерапрыемства і Святлана Ціханоўская, і прадстаўнік рэжыму Максім Рыжанкоў.
    Чым адметная новая пастаноўка Свабоднага тэатра (апроч удзелу ў ёй Кацярыны Сныцінай) і чаму для прэм’еры быў абраны Нью-Ёрк? Каго чакаюць на прэм’еру і чаго беларусам чакаць ад Геасамблеі ААН? Што паўплывала на рашэнне рэжыму аб вызваленне палітвязняў і на якіх умовах Захад гатовы будзе распачаць перамовы з Мінскам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кавалер Ордэна Брытанскай імперыі, арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін
    58 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners