euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • АВВА у ЗША: ці здольны беларускі бізнес адкрыць і скарыць Амерыку
    У сталіцы ЗША Вашынгтоне беларусы правялі свой І Беларускі бізнес форум. На які сабралі не толькі прадстаўнікоў беларускага бізнеса ў ЗША і Канадзе, але і з іншых куткоў планеты. Дый не толькі бізнеса. Дый не толькі беларусаў сабралі. Бо гасцямі і спікерамі форума сталі прадстаўнікі розных фінасавых і дзяржаўных структур ЗША.
    Чым адметны Форум у Вашынгтоне і чаму менавіта ў ЗША вырашылі ладзіць такое мерапрыемства? Ці актыўна адгукаўся бізнес з беларускім капіталам і каранямі на прапанову паўдзельнічаць і якую ролю арганізатары адводзілі на форуме прадстаўнікам дыяспаральных супольнасцяў? Ці быў паспяховым Форум і якімі вынікамі могуць пахваліцца арганізатары? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Марына Гірын і старшыня Згуртавання беларусаў Канады Алена Лявончанка
    46 min
  • Што "Жанчыны цяжкіх паводзін" думаюць пра 8 сакавіка?
    Бытавой савецкай трактоўкай "Міжнароднага жаночага дня" незадаволеныя ўсе. Жанчыны — бо ў гэты дзень стэрэатыпна "чакаюць кветак" (а што, у іншыя дні не чакаюць?). Мужчыны — бо гэта той самы дзень, калі трэба дэманстраваць пачуцці (а што, іншыя дні не тыя самыя?).
    Пра тое, як жанчыны ставяцца да гэтага свята і чаго чакаюць ад яго, пра павагу і роўнасць, пра падкаст "Жанчыны цяжкіх паводзін" гаворым з яго аўтаркамі Марынай Ментусавай і Анастасіяй Карасёвай.
    27 min
  • Аляксандр Чарнуха. “Міністэрства сепультуры”: усё, чаго вы не ведалі пра айчынную музыку
    Год таму вядомы беларускі музычны (і не толькі) журналіст Аляксандр Чарнуха вырашыў скарыць Ютуб і зарэгістраваў свой канал “Міністэрства сепультуры”. Спецыяльны ютуб-канал па-беларуску і пра беларускую музыку. Насуперак скептыкам, без якіх ніводная новая справа не пачынаецца, Аляксандр цягам года выдаў 45 праграм, займеў шмат прыхільнікаў і 1 мільён праглядаў.
    Чым адметная беларускамоўная прастора Ютуба і ці не абмяжоўвае аўтара выбар мовы для камунікацыі з гледачом? Што неабходна для стварэння годнага і цікавага кантэнту? Ці можна з дапамогай розных ютуб-праектаў дагрукацца да беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца ютуб-канала “Міністэрства сепультуры”, музычны журналіст, пісьменнік Аляксандр Чарнуха
    40 min
  • Алана Гебрэмарыям: захоўваць сваё і імкнуцца да свабоды — мая нацыянальная ідэя
    7 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — грамадска-палітычная дзяячка, адна з лідарак "Задзіночання беларускіх студэнтаў" і "Моладзевага блока" ў перыяд з 2018 да 2020 года, былая прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы, экс-сяброўка асноўнага складу Каардынацыйнай рады і былая палітзняволеная Алана Гебрэмарыям.
    Сёння для беларусаў вельмі важна вучыцца самім прымаць рашэнні і адказваць за іх вынік. Бо толькі ў дзяржаве, пабудаванай на самакіраванні, наша сапраўды свабодная і незалежная будучыня. Але падмуркам усё адно мусіць быць наша нацыянальная ідэнтычнасць. І здольнасць бараніць сваё, перакананая Алана Гебрэмарыям.
    Пра тое, чаму нельга падзяляць беларусаў і трэба шукаць паразумення і з “ябацькамі”, і з “рускамірцамі”, ці важныя для моладзі нацыянальныя каштоўнасці і пра важнасць умення прымаць самастойныя рашэнні і несці за іх адказнасць мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аланай Гебрэмарыям.
    58 min
  • Інфармацыйная вайна: ад Прыднястроўя да "рэвалюцыі TikTok"
    Расійская прапаганда падае вынікі апублічанага факту праслухоўвання нямецкіх ваенных як перамогу Расіі і спадзяецца, што такім чынам спыніць нават размовы пра пастаўкі нямецкіх ракет Украіне. Адначасова працягваючы разгойдваць сітуацыю ў Малдове. Партнёр Крамля, беларускі рэжым, пачаў актыўна рыхтавацца да "прэзідэнцкіх выбараў" 2025 года і "рэвалюцыі TikTok". Да чаго рыхтуюцца беларускія дэмсілы ва ўсёй сваёй разнастайнасці, пакуль незразумела.
    Як на бяспеку ў нашым рэгіёне ўплывае "скандал з праслухоўваннем" і падзеі ў Прыднястроўі? З якімі выклікамі рыхтуецца сустрэцца лукашэнкаўскі рэжым у 2025 годзе? Як на змены вакол нас і ўнутры беларускага грамадства рэагуюць дэмсілы? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
    58 min
  • Яраслаў Раманчук. Не зернем адзіным: як на рэжым паўплывае блакада "грузавой" мяжы
    На ўкраінска-польскай мяжы працягваецца блакада, якую ладзяць польскія фермеры. Не прапускаюцца грузавыя фуры ні з боку Украіны, ні з боку Польшчы. Такім чынам польскія фермеры нібыта бароняць свае інтарэсы. А вось на польска-беларускай мяжы, праз якую ў тую ж Польшчу ідзе сельгаспрадукцыя з, найперш, Расіі, блакады чамусьці не відаць. Затое краіны Балтыі ўводзяць забарону на пастаўкі сельгаспрадукцыі з Расіі і Беларусі.
    Што насамрэч стала нагодай для блакады фермерамі мяжы і якую ролю грае ў гэтым усім пазіцыя Кіева? Што стаіць за рашэннем краін Балтыі забараніць пастаўкі сельгаспрадукцыі з Расіі і Беларусі? Ці атрымаецца ў лукашэнкаўскага рэжыму знайсці новыя маршруты для сваёй кантрабанды на Захад? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук
    56 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners