euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Віталь Цыганкоў. Пра Трампа, вайну і “сінія пальцы” Лукашэнкі
    У Еўропе ўсё часцей гучаць змрочныя прагнозы пра фактычна непазбежнасць супрацьстаяння (не хочацца казаць пра вайну) з Расіяй. І што трэба быць гатовымі адбіваць агрэсію расійскіх акупацыйных войск супраць краін-сябраў NATO без дапамогі ЗША. Дзе, імаверна, на прэзідэнцкіх выбарах пераможа Дональд Трамп. Дарэчы, адным з галоўных плацдармаў, якім скарыстаюцца для сваёй агрэсіі расіяне, эксперты і вайскоўцы называюць Беларусь.
    Якія пагрозы нясе бяспецы Еўропы прыход да ўлады Трампа і ці гатовыя краіны ЕС супрацьстаяць агрэсіі сваімі сіламі? Ці зможа Мінск адмовіцца ад удзелу ў расійскім нападзе на краіны ЕС? Навошта Лукашэнка грае ў “выбары” і што гэта гульня дае рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
    57 min
  • Аляксандр Кныровіч. Выбары, пахаванне і як правільна распіліць мільярд
    Галоўная падзея 1 сакавіка 2024 года адбываецца ў Маскве, дзе развітваюцца з апазіцыйным палітыкам Аляксеем Навальным. Уважліва сочым за тым, што там адбываецца, і каментуем з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам.
    42 min
  • Вольга Цесакова. З дэпутатаў у экстрэмісты: як працуе сістэма прызначэння "дэпутатамі"
    Дэпутатка Мінгарсавета Вольга Цесакова нарэшце можа дадаць да гэтага свайго статуса пазнаку "экс". Бо нягледзячы на тое, што ўжо некалькі гадоў, як яна вымушана з’ехала з Беларусі і з таго часу не прысутнічала (нават віртуальна) ні на адным пасяджэнні сталічных дэпутатаў, гэта не стала нагодай для пазбаўлення "народнай абраніцы" дэпутацкага мандата. Але нават кароткі час знаходжання ў складзе дэпутацага корпуса далі Вользе шмат карысных навыкаў. Да прыкладу, уменне прадказваць новы склад Мінгарсавета ці, знаходзячыся ў Польшчы, трапляць на асабісты прыём да "дэпутата" Палаты прадстаўнікоў.
    Чым цікаввы новы склад дэпутацкага корпуса Мінгарсавета і па якім прынцыпе "станавіліся" дэпутатамі? Што змянілася для Цесаковай са з’яўленнем яе прозвішча ў спісе "экстрэмістаў"? Як можна патрапіць на асабісты прыём "дэпутата ПП", не выязджаючы з Польшчы і пра той прыём нічога не ведаючы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістарка эканомікі і кіравання, дэпутатка Мінгарсавета, заснавальніца ініцыятывы "Гэта наш горад", экспертка-кансультантка па мясцовым кіраванні і самакіраванні Вольга Цесакова.
    38 min
  • Віціс Юрконіс. Не прайграць КДБ: хто ці што стаіць за тэорыяй “змовы ліцвіністаў”
    Літва закрыла яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю — “Райгардас” і “Лаварышкі”. А тысячы беларусаў, якія атрымалі від на жыхарства ў Літве, пройдуць дадатковую праверку адпаведных службаў. Але гэта толькі вяршыня айсберга складанасцяў, якія апошнім часам пачаліся ў літоўска-беларускіх адносінах. І гаворка цяпер нават не пра нейкі напалову міфічны “ліцвінізм”, якога напалохаліся літоўцы. Паведамленні з пагрозамі, якія атрымліваюць грамадзяне Літвы нібыта ад беларусаў, званкі беларусам нібыта з Дэпартаменты міграцыі з пагрозамі аб дэпартацыі… Такое адчуванне, што не абышлося без нейкага трэцяга боку.
    Ці сапраўды літоўскае грамадства адчувае пагрозу з боку беларусаў, якія абралі Літву другім домам, і пры чым тут КДБ з ФСБ? Ці існуе падзел беларусаў на лукашыстаў і праціўнікаў рэжыму ў разуменні як літоўскіх палітыкаў ды экспертаў, так і шараговых грамадзян? Як пазбегнуць эскалацыі напружанасці і ці можна проста не заўважаць асобных радыкалаў з іх антыбеларускімі выказваннямі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выкладчык Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта, прадстаўнік Freedom House ў Літве, палітолаг Віціс Юрконіс
    50 min
  • Маргарыта Ворыхава. Моладзевы фронт: што дэмсілы маюць прапанаваць моладзі
    Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава стала прадстаўніцай Беларусі ў Кансультатыўнай радзе па справах моладзі Рады Еўропы. Такое рашэнне было прынятае 19 лютага падчас Еўрапейскага моладзевага форума, што праходзіў у Страсбургу. І гэта першы выпадак, калі грамадзянін Беларусі атрымаў прадстаўніцтва ў гэтай структуры Рады Еўропы, якая складаецца з 30 прадстаўнікоў моладзевых і недзяржаўных арганізацый.
    Якія першасныя задачы, датычныя моладзі, стаяць перад Маргарытай Ворыхавай і ці мае яна рэсурс і магчымасці для іх вырашэння? Што адбываецца з беларускай адукацыяй і як моладзі пазбезнуць ідэалагічнага замбавання? Якія праблемы і выклікі стаяць перад моладдзю ва ўмовах эміграцыі і ці застаецца моладзь у "беларускай павестцы"? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву, прадстаўніца Беларусі ў Кансультатыўнай радзе па справах моладзі Рады Еўропы, старшыня Беларускага нацыянальнага моладзевага савету "RАDА" Маргарыта Ворыхава
    38 min
  • Вольга Такарчук: мая нацыянальная ідэя простая — мова, гісторыя, незалежнасць
    29 лютага ў эфіры Еўрарадыё — блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук.
    Неабходна, каб усё больш беларусаў прачыналася, каб яны згадвалі, хто яны насамрэч, каб людзі цікавіліся сапраўднай гісторыяй сваёй краіны, вывучалі беларускую мову і — марылі пра незалежную Беларусь. І некалі гэтыя нашы мары абавязкова спраўдзяцца, перакананая Вольга Такарчук.
    Пра тое, чаму вяртанне сабе беларускай мовы такое важнае для беларускага народа, ці магчыма забіць у чалавеку жаданне свабоды, і пра тое, як аб’яднаць падзеленае грамадства, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Такарчук.
    50 min
  • Валер "daroha" Руселік. Ці здольны "беларускі ютуб" перамагчы "расіян" і рэжымную прапаганду
    Ютуб-блогер Валер Руселік стаў пераможцам у катэгорыі "Мастацкае відэа" дэкламатарскага спаборніцтва да Дня роднай мовы, арганізаванага фундацыяй "Tutaka". Навіна, безумоўна, прыемная. Асабліва для пераможцы. Але больш цікавым стала тое, колькі беларускамоўных ютуб-блогераў і ютуб-каналаў на самыя розныя тэмы і для самай рознай аўдыторыі з’явілася цягам апошніх некалькіх гадоў. Адныя маюць мільёны праглядаў, іншыя такім пахваліцца не могуць, але ўсе яны працуюць на адну мэту: стварэнне беларускамоўнай ютуб-прасторы.
    Ці спрыяе беларуская мова развіццю беларускага блогерства, ці стрымлівае яго? Што варта рабіць, каб перацягнуць беларусаў з расійскага сегмента ютуба ў айчынны, чаго для гэтага не хапае? Ці павялічваецца непаразуменне паміж блогерамі, якія ствараюць кантэнт за мяжой, і тымі, хто працуе ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ютуб-блогер, аўтар праекта "daroha" і сувядоўца праекта "Хрусь і папалам" Валер Руселік
    43 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners