euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Пра Падаляка, кандыдата Яську Гаспадара, Ціханоўскую і бязвыбары
    На другую гадавіну паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, у Кіеў прыехала шмат палітыкаў першай велічыні з розных краін свету. Ад дэмакратычнай супольнасці Беларусі на сустрэчы былі прадстаўнікі Палка Каліноўскага і Офіса Ціханоўскай. Паводле інфармацыі, два дні ў Кіеве для беларускай “дэлегацыі” былі вельмі насычанымі.
    Чым была адметная паездка ў Кіеў і якія сустрэчы былі найбольш важнымі і выніковымі? Чаму найвышэйшы ўзровень сустрэч для прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл — дарадцы таго ці іншага ўзроўню і ці варта хваліцца сустрэчамі з Падалякам? Навошта было гуляцца ў віртуальнага кандыдата на лукашэнкаўскіх выбарах і што прынясе Ціханоўскай год 2025? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і дарадца ў пытаннях канстытуцыйнай рэформы і парламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька.
    54 min
  • Рубэн Меграбян. Канец АДКБ: ці стане пазіцыя Арменіі прыкладам для іншых краін
    З Ерэвана напрыканцы мінулага тыдня прыйшла навіна, што Арменія "замарозіла" свой удзел у АДКБ. Па словах прэм’ер-міністра Арменіі Пашыняна, дамова ў дачыненні да іх краіны не выконваецца, а ў гэты час "Азербайджан плануе захоп новых армянскіх тэрыторый". Да ўсяго, з боку Масквы нібыта няспынна гучаць заклікі да "армянскага народа скінуць ўладу".
    Ці стала такое рашэнне ўладаў Арменіі нечаканым і чаму адразу не заявіць пра выхад з АДКБ? Чым небяспечнае гэта рашэнне Ерэвана і якой помсты можна чакаць ад Масквы? Што азначае рашэнне Арменіі для іншых краін-сябраў АДКБ і ці пойдзе на такі ж крок нехта яшчэ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт армянскага Інстытута міжнародных адносін і бяспекі Рубэн Меграбян
    31 min
  • Алена Жываглод. Штат укамплектаваны: як нейрасетка прадказала спіс "дэпутатаў"
    Напярэдадні так званага "адзінага дня галасавання" ініцыятыва "Сумленныя людзі" апублікавала свой спіс будучых "пераможцаў" і будучых "дэпутатаў", заявіўшы, што іх прадказанне праўдзівае як мінімум на 93%.
    Ці адпавядае прадказанне "на 93%" ад "Сумленных людзей" выніковым спісам з прызначанымі "дэпутатамі"? Чым кіраваліся "Сумленныя людзі", складаючы свае спісы, і ці варта наогул звяртаць увагу на тое, хто і куды быў прызначаны? На што скіраваныя дзеянні "Сумленных людзей" і што не тое з інтэрв’ю Алены Жываглод прапагандыстам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады, лідарка грамадскай суполкі "Сумленныя людзі" Алена Жываглод
    36 min
  • Роза Турарбекава. Гульні ў выбары: ці атрымалася ў Лукашэнкі перайграць Ціханоўскую
    Пакуль у Беларусі пад звышпільным наглядам сілавікоў і спецслужб чакана трыумфальна праводзіўся "адзіны дзень галасавання" за прызначаных дэпутатаў, у Вільні прайшла чарговая сесія Стратэгічнага дыялогу "ЗША — Беларусь", які пачаўся 6–8 снежня 2023 года ў Вашынгтоне. Адначасова з "датэрміновым галасаваннем" на лукашэнкаўскіх выбарах, амбасадар па асобых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім зладзіў сустрэчы практычна з усімі асноўнымі акторамі беларускіх дэмсіл. А з Ерэвана прыйшла навіна, што Арменія "замарозіла" свой удзел у АДКБ.
    Ці атрымалася ў рэжыму аднавіць сваю легітымнасць праз дзейства пад назвай "адзіны дзень галасавання" і чым адметная была гэтая электаральная кампанія? Чым адметная віленская сесія Стратэгічнага дыялогу "ЗША — Беларусь" і да чаго атрымалася дамовіцца? Што азначае рашэнне Арменіі для іншых краін-сябраў АДКБ? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
    51 min
  • Юльяна Шаметавец. Пра хітрыкі “таварыша маёра”, гендарныя квоты КР і цэнзуру
    Беларускае кібервойска працягвае радаваць сваімі перамогамі і стратамі, нанесенымі праціўніку. Кірункі, па якіх наносілі свае ўлады “Кіберпартызаны”, самыя розныя: звесткі кіроўцаў, якія дастаўлялі расійскія “Арланы”, дадзеныя праслухоўвання тэлефонаў чыноўнікаў і медыкаў падчас першай хвалі Covid-19, парады, як абараніць свае звесткі ад новых тэлефонных махляроў, за якімі хаваецца “таварыш маёр”, і гэтак далей. Да ўсяго, пытанне выбараў у Каардынацыйную раду не застаецца без увагі прадстаўнікоў “кібераў” і “каліноўцаў”.
    Ці атрымалася адстаяць пазіцыю “Кіберпартызан” і палка Каліноўскага адносна сістэмы выбараў у Каардынацыйную раду? Чым адметныя праведзеныя апошнім часам аперацыі “кібераў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца “Кіберпартызан” і палка імя Кастуся Каліноўскага Юльяна Шаметавец
    35 min
  • Аляксандр Кныровіч. 23 лютага — дзень "дзякуёў за службу"
    23 лютага Лукашэнка і ўсё яго пост-савецкае асяроддзе святкуе "Дзень абаронцаў айчыны". І апошнім часам важнасць гэтага свята істотна ўзрасла. Бо 23 лютага — гэта для аўтакрата магчымасць сказаць сваім верным сілавічкам "Дзякуй за службу" роўна тады, калі яны гэтага чакаюць.
    А што можа быць больш прыемнага, чым атрымаць падзяку, на якую разлічваеш?
    Абмяркуем гэта ў стрыме з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. А яшчэ, натуральна, пагаворым пра выбары: датэрміновае галасаванне ў Беларусі і выбары ў Каардынацыйную раду.
    53 min
  • Міхаіл Самусь. Адкуль на Беларусь рыхтуецца напад і пры чым тут дыверсанты і УСУ
    Паводле Лукашэнкі, з тэрыторыі Украіны праз беларуска-ўкраінскую мяжу праз дзень шпацыруюць дыверсійныя групы. Адны ідуць далей — на неабсяжныя прасторы варожай Расіі, іншыя застаюцца на тэрыторыі “сінявокай”, каб тут рабіць сваю чорную дыверсійную справу. Адначасова ля межаў нашай мірнай краіны стаілася ці то 112, ці то 114 тысяч узброеных да зубоў байцоў УСУ, а самалёты NATO няспынна шукаюць хаця б невялічкую шчылінку ў нябеснай брані, каб “несанкцыянавана” заляцець у наш край. Карацей, вялікая вайна стукае ў дзверы мірных беларусаў, якія “з братняю Руссю” міралюбна рыхтуюцца да сумесных вучэнняў 2025 года.
    Дзеля якіх мэтаў УСУ сабрала ля беларускай мяжы такую колькасць салдат і што ўкраінскія ДРГ робяць у нашай краіне, навошта Кіеў так правакуе Лукашэнку? Чым небяспечныя чарговыя маштабныя беларуска-расійскія вучэнні 2025 года? Ці засталіся ў Захаду варыянты ціску на рэжымы ў Мінску і Маскве і як сітуацыю на фронце змянілі б ракеты Taurus? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь
    41 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners