euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Галіна Казіміроўская. Беларуская скарбонка: якія каштоўнасці і знаходкі яна ўтрымлівае
    Беларуская культурная скарбонка захоўвае невычэрпныя багацці. Але часам гэтыя багацці так добра схаваныя, што нават адмыслоўцы не ведаюць пра іх існаванне. Гэта добра можа засведчыць Галіна Казіміроўская, якая нечакана для сябе і ўсіх нас адну такую скарбонку знайшла ў Лондане. Але такіх скарбонак безліч. Гэта і тыя творчыя калектывы, якія працуюць на карысць Беларусі, — “Concordia Chor” і “Вольны хор”, Беларуская школа мастацтваў імя М. Равенскага ў Варшаве і асобныя творцы. Якім для іх дзейнасці неабходная падтрымка — мы ўсе сёння можам ім яе даць.
    Ці толькі шанаваннем роднай мовы мусіць абмяжоўвацца Дзень роднай мовы і як з гэтым днём звязаныя знаходкі Казіміроўскай ў музеі імя Скарыны ў Лондане? Чаму так важна захоўваць беларускую культуру нават за мяжой, далёка ад беларускай зямлі? Якім чынам беларусы, якія жывуць у Польшчы і Літве, могуць падтрымаць беларускія ініцыятывы, як гэта зрабіць і чаму гэта так важна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае мастацкая кіраўніца і дырыжорка калектыву “Concordia Chor”, заснавальніца “Вольнага хору” і Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага ў Варшаве Галіна Казіміроўская.
    45 min
  • Павел Усаў. Пра "адмарозкаў і заблукалых", дыверсантаў і выбарчую спецаперацыю
    Для рэжыму "адзіны дзень галасавання" стаўся суцэльнай спецаперацыяй. І рыхтуюцца да яе адпаведна: з тактычнымі вучэннямі па супрацьдзеянню захопам выбарчых участкаў, "чэкісцка-вайсковымі аперацыямі" па затрыманні дыверсантаў, расказамі пужалак пра "вораг паўсюль", падрыхтоўку "збеглымі" звяржэння рэжыму і пачатак сусветнай вайны. Пры гэтым ні на хвіліну не спыняюцца рэпрэсіі, а ў лукашэнкаўскіх засценках загінуў чарговы палітвязень…
    Ці атрымаецца ў рэжыму запалохаць не толькі самога сябе, але і беларусаў, і ці варта чакаць правакацый цягам бліжэйшага тыдня? Чаму Захад абмяжоўваецца выказваннем заклапочанасці ў адказ на смерці ў пуцінскіх і лукашэнкаўскіх засценках і ці ёсць іншыя інструменты ўздзеяння? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
    59 min
  • Gender Gap: жанчына з вінтоўкай як апошні рубеж абароны Лукашэнкі
    Чамусьці лукашэнкаўскі рэжым звярнуў увагу на ўзровень вайсковай падрыхтоўкі ў асобных катэгорый грамадзян. Да прыкладу, рэктараў ВНУ. Іх чамусьці раптоўна выклікалі на заняткі па агнявой падрыхтоўцы. Адначасова у Беларускім саюзе журналістаў вырашылі, што варта было б узброіць беларусак, а Юлія Навальная заявіла, што будзе працягваць справу свайго забітага пуцінскім рэжымам мужа. Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
    39 min
  • Аляксандр Азараў і Аляксандр Ракіцкі. Пра план “Перамога”, завочныя прысуды і “свята выбараў”
    Лукашэнкаўская сістэма працягвае паказальна “караць” тых цяпер ужо былых супрацоўнікаў сілавых структур, якія адмовіліся браць удзел у рэпрэсіях супраць беларускага грамадства. На тэрмін ад 12 да 25 гадоў зняволення завочна асудзілі так званыя “суддзі” заснавальнікаў ініцыятывы ByPOL, звёўшы ў адну справу тых, хто цяпер ужо разам і не працуе. Адначасова рэжым робіць усё магчымае, каб падчас чарговай спецвыбарчай аперацыі нічога нават блізка не магло нашкодзіць планам па прызначэнні “дэпутатаў”.
    Чым кіруюцца “сілавікі” ў сваіх дзеяннях і ці сапраўды Лукашэнка ўжо не можа спыніць машыну рэпрэсій? Якія небяспекі для беларускіх палітвязняў існуюць у лукашэнкаўскіх турмах і калоніях? Як змянілася праца каманды ByPOL і якія задачы найперш ставяць яны перад сабой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік аб’яднання былых сілавікоў BELPOL Аляксандр Азараў і Аляксандр Ракіцкі
    35 min
  • Яўген Магда. Ці стане вайна ва Украіне пачаткам новай сусветнай вайны
    Канферэнцыя па бяспецы, што праходзіла на мінулым тыдні ў нямецкім Мюнхене, найперш была закліканая абмеркаваць варыянты супрацьстаяння Еўрасаюза патэнцыйнай расійскай ваеннай агрэсіі. Найперш — ва ўмовах, калі да ўлады ў ЗША прыйдзе Дональд Трамп і адмовіцца дапамагаць партнёрам па NATO супрацьстаяць агрэсіі з усходу.
    Ці сапраўды існуе імавернасць нападу расійскіх войск на краіны NATO, ці гатовая да гэтага Еўропа і якое месца ў гэтым сцэнары займае Беларусь? Чаму Украіна так доўга цягнула з наладжваннем канала сувязі з беларускімі дэмсіламі і якая роля адводзіцца Кіевам у гэтым працэсе амбасадару па асаблівых даручэннях Ігару Кізіму? Ці дапамогуць выбары ў Каардынацыйную раду палепшыць імідж дэмсіл у вачах украінскіх і еўрапейскіх палітыкаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
    38 min
  • Кныровіч vs Курэйчык: ці ўратуюць Каардынацыйную раду квоты і 3 галасы
    Год дзейнасці адноўленай Каардынацыйнай рады быў адметны скандаламі, дэманстрацыйнымі выхадамі са складу, узаемнымі абвінавачаннямі і невідавочнымі поспехамі ў працы. Да ўсяго, тэрмін паўнамоцтваў дзейнага складу КР скончыўся 8 лютага, але неабходныя рашэнні і працэдуры для правядзення новых выбараў у КР так і не былі распрацаваныя і агучаныя. Чым далей КР знаходзіцца ў “падвешаным стане”, тым больш у грамадстве сумневаў у патрэбе такой структуры.
    Што сёння ўяўляе сабой Каардынацыйная рада, якія мэты і задачы яе дзейнасці? Чаму дзейнасць КР непразрыстая і калі будзе справаздача па яе выніках? Ці магчыма ўратаваць імідж КР, што для гэтага трэба зрабіць і ці можа КР быць цалкам незалежным органам? Пра гэта ды іншае ў эфіры Еўрарадыё дэбатуюць блогер і палітычны актывіст Аляксандр Кныровіч і рэжысёр, выкладчык, палітолаг Андрэй Курэйчык
    46 min
  • Вольга Такарчук. З’ехаць, каб вярнуцца: ці застаецца вера ў перамены
    Затрыманая 19 траўня 2021 года і асуджаная на 1,5 года блогерка Вольга Такарчук пасля вызвалення працяглы час заставалася ў Беларусі і з’язджаць з краіны не збіралася. Але ў выніку і ёй давялося раптоўна змяніць сваё рашэння — 23 студзеня 2024 года дзякуючы BySOL Вольга разам з дзецьмі і бацькам пакінула Беларусь.
    Якія небяспекі для беларускіх палітвязняў існуюць у лукашэнкаўскіх турмах і калоніях і ці дапамагае замоўчванне факта затрымання ці катавання? Чым кіруюцца “сілавікі” ў сваіх дзеяннях і ці здымае прэтэнзіі адбытае пакаранне? Як змянілася стаўленне грамадства да падзей 2020 года, ці працуе прапаганда і ці застаецца вера ў перамены? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук
    52 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners