euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Роза Турарбекава. Чым пагражае смерць Навальнага беларускім палітвязням і Беларусі
    Раптоўная смерць расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага ў калоніі амаль нікога не пакінула абыякавым. Безумоўна, у гэтай смерці вінаваты пуцінскі рэжым і крамлёўскі дыктатар асабіста. Але ў гэтай сітуацыі найбольшыя перасцярогі звязаныя з тым, якія пагрозы гэтая смерць у расійскай калоніі мае для беларускіх палітвязняў. І як гэта ўвогуле можа адбіцца на сітуацыі ў Беларусі.
    Якія небяспекі для беларускіх палітвязняў і для Беларусі ўвогуле можа мець трагедыя Навальнага ў расійскай калоніі? Ці сапраўды ў дзеяннях і заявах палітыкаў Сербіі і Славакіі чытаецца жаданне гэтых краін “перагарнуць старонку” у адносінах з лукашэнкаўскім і пуцінскімі рэжымамі і да чаго гэта можа прывесці? Чым для беларускай адукацыі скончыцца пераслед іншадумства сярод выкладчыкаў, што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і пры чым тут беларускія добраахвотнікі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
    48 min
  • Іван Ступак. Дыверсанты: навошта іх закідвае Украіна праз беларускую мяжу
    16 лютага Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад кіраўніцтвам Белкаапсаюза, расказаў пра тэрарыстычныя жахі, якія адбываюцца на беларуска-украінскай мяжы. Па яго словах, дыверсанты з выбухоўкай і выкарыстаннем дронаў, прабіраліся з Украіны праз балоты, каб ладзіць дыверсіі — пераважна ў Расіі. І такое адбываецца два-тры разы на тыдзень! Вядома, усіх дыверсантаў затрымалі. І гэта толькі верхавіна айберга, цалкам які Лукашэнка пакажа ўдзячным беларусам (і расіянам) пазней. Але гэта недакладна…
    Ці сапраўды ўкраінскі бок няспынна перакідвае праз мяжу з Беларуссю сваіх дыверсантаў і ці толькі ў Расію яны накіроўваюцца? Якія меры бяспекі на беларускім накірунку прадпрымаюцца ўкраінскім бокам і што сёння на тым участку адбываецца? Што адбываецца на ўкраінска-расійскім фронце і якую ролю ў дапамозе расійскім захопнікам адыгрывае лукашэнкаўскі рэжым? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украінскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак
    35 min
  • Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка затрымаў украінцаў і не разумее, куды знікла сала.
    Лукашэнка ўсё больш нагадвае Брэжнева ў апошнія яго гады. Сёння ён пацікавіўся ў сваіх чыноўнікаў, дзе прадаюцца выпечка, дранікі і сала, якія яму часта дэманструюць на выставах. Да яго дагэтуль не дайшло, што гэта ўсё паказуха. Што ў Савецкім Саюзе, пра які ён марыць, па-іншаму і не можа быць.
    Пра гэта, а таксама пра затрыманні ўкраінскіх дыверсантаў, якія адбываюцца нібыта "два-тры разы на тыдзень", і пра тое, як такія заявы звязаныя з выбарамі: у беларускі парламент і ў Каардынацыйную раду. А яшчэ абмяркуем празаічныя справы: дольшчыкаў жылога комплекса ў Мінску, якіх, падаецца, падманулі двойчы.
    45 min
  • Юрась Губарэвіч. “Кадравы рэзерв”: ці скарыстаюцца яго магчымасцямі Тур і КДБ
    З паведамленняў лукашэнкаўскай прапаганды і заяў Следчага камітэта стала вядома, што заведзеная крымінальная справа на ўдзельнікаў “Кадравага рэзерву”. Маўляў, да анлайн-лекцыі падключыліся “агенты” і выявілі людзей, якія ўдзельнічаюць у праграме, знаходзячыся ў Беларусі. Прапагандысты нават паказалі відэа з затрыманымі, якія прызнаюцца ў сваім удзеле ў “Кадравым рэзерве”. Але арганізатары праграмы сцвярджаюць, што “магчымасць пабачыць спіс іншых удзельнікаў тэхнічна выключана платформай ZoomWebinar. Нават адміністратар там бачыць толькі пералік асабістых нумароў замест імёнаў удзельнікаў”.
    Ці сапраўды былі затрыманыя ўдзельнікі праграмы “Кадравы рэзерв”, а калі так, то чаму гэта адбылося? Якія меры бяспекі выкарыстоўваюць заснавальнікі праграмы і чаму ў спецслужбаў такая цікавасць да “Кадравага рэзерву”? Што далей будуць рабіць каардынатары і лектары праграмы, ці варта яе працягваць у тым выглядзе, у якім яна існуе сёння? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета, каардынатар праграмы “Кадравы рэзерв для Новай Беларусі” Юрась Губарэвіч
    41 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners