euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Леў Львоўскі . Кітайскі каляндар: як стан кітайскай эканомікі ўплывае на курс рубля
    Ва ўмовах санкцый галоўным эканамічным партнёрам Беларусі стала Расія. Здавалася б, што ў гэтым страшнага, асабліва калі такая сувязь дазваляе нарошчваць ВУП вышэй за запланаваны. Але эканамісты не так аптымістычна глядзяць на такую залежнасць. А тут яшчэ і кітайская эканоміка пачынае падаваць непрыемныя сігналы. Якія, перакананыя эканамісты, нясуць пагрозу і беларускай эканоміцы.
    Наколькі магчыма, што эканоміка Беларусі і ў 2024 годзе паўторыць поспехі года папярэдняга адносна паказчыкаў ВУП і ці састарэла “мантра аб страце незалежнасці” Беларусі? Ці сапраўды эканоміку Кітая чакаюць цяжкія часы і пры чым тут Беларусь? Чаму лукашэнкаўскі рэжым мэтанакіравана знішчае ІПэшнікаў і як на эканоміку ўплываюць рэпрэсіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі
    45 min
  • Мікалай Халезін. Пра брытанскі ордэн, тэатр, санкцыі, агентаў і гандаль палітвязнямі
    24 студзеня ў Віндзарскім замку з рук прынцэсы Анны Мікалай Халезін атрымаў свой першы ордэн Брытанскай імперыі M.B.E. Цікава, што ў лістападзе 2023 года менавіта прынцэса Анна такі ж ордэн уручыла Наталлі Калядзе. Праўда, адбылося гэта ў Букінгемскім палацы, але гэта ўжо нюансы. Безумоўна, такім чынам быў адзначаны ўнёсак Мікалая і Наталлі ў развіццё тэатра. Але не толькі дзейнасцю на тэатральнай глебе адзначыўся і выклікаў нянавісць лукашэнкаўскага рэжыму Мікалай Халезін.
    Ці пачаў Мікалай Халезін пасля атрымання ўзнагароды ператварацца ў помнік самому сабе і якія дзверы гэты ордэн дапамагае яму адчыняць? Чаму ўздзеянне санкцый на рэжымы Пуціна і Лукашэнкі амаль не заўважнае і ці працуюць санкцыі ўвогуле? Што адбываецца з беларускімі дэмсіламі і ці магчыма пераадолець крызіс? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кавалер ордэна Брытанскай імперыі, арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін
    58 min
  • Уладзімір Пугач. Рамантычны канцэрт: пра рэпрэсіі, эміграцыю, вайну і каханне
    Ёсць у гурта J:МОРС добрая традыцыя, якой ужо не адзін год, — ладзіць спецыяльны рамантычны канцэрт 14 лютага да Дня закаханых. Прыхільнікаў у гэтай традыцыі гурта заўсёды было шмат, яшчэ калі яны мелі магчымасць выступаць у Беларусі. Але сёння музыкі J:МОРС, як і вялікая колькасць беларусаў, жывуць у выгнанні, у вымушанай эміграцыі. Але гэта не азначае, што традыцыі можна парушаць.
    Ці месца сёння “рамантычным канцэртам” і ці не прыйшоў час змяняць традыцыі? Чаму неабходна зрабіць усё, каб захаваць у сабе здольнасць любіць і быць любімым? Якую ролю ў захаванні сябе ў эміграцыі маюць традыцыі і як нас змяняе адарванасць ад радзімы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае франтмен гурта J:МОРС Уладзімір Пугач
    33 min
  • Роза Турарбекава. Пра гісторыка Пуціна, Трампа, Кітай і “нерашучасць Ціханоўскай”
    Лекцыя па гісторыі ад Пуціна, з дапамогай якой ён паспрабаваў давесці амерыканцам, што распачатая Расіяй вайна ва Украіне — ніякая не акупацыя і не захоп тэрыторый суверэннай краіны, а вяртанне нейкага міфічна-гістарычнага “свайго” нашчадкамі Рурыка, відаць, адчыніла “скрынку Пандоры”. І ўжо ў Кітаі загаварылі пра вяртанне Уладзівастока як гістарычнай тэрыторыі. А тэму гістарычнага месца Смаленска і ўвогуле можна нават не прыгадваць.
    Наколькі сапраўды небяспечна сёння звяртацца да гісторыі ў пытаннях тэрытарыяльнай “справядлівасці” і з якога стагоддзя трэба пачынаць перагляд? Што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і чым гэта можа скончыцца? Чаму магчымая перамога Трампа на выбарах у ЗША так насцярожвае Еўропу? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
    1 hr 1 min
  • Яўген Магда. Ва Украіну з HIMARS: ці здолее Кізім наладзіць дыялог дэмсіл і Кіева
    Кіеў нарэшце вырашыў пачаць адбудоўваць адносіны з беларускім грамадствам і сіламі, якія гэтае грамадства прадстаўляюць, на афіцыйным узроўні — прызначаны амбасадар па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім. І пачаў сваю працу экс-амбасадар Украіны ў Беларусі з інтэрв’ю Еўрарадыё і сустрэчаў з прадстаўнікамі палка Каліноўскага. Адначасова з гэтым Зяленскі звольніў з пасады галоўнакамандуючага генерала Залужнага. А Трамп падчас выступу прыгадаў свае колішнія словы пра тое, што ЗША не будзе бараніць тую краіну-сябра NATO, якая не выконвае дамоўленасцяў па фінансаванні гэтай арганізацыі.
    Наколькі імаверна, што праз Трампа падтрымка Украіны з боку ЗША можа мінімалізавацца, і як гэта паўплывае на сітуацыю ва Украіне? Што рэальна можа зрабіць Кізім на пасадзе амбасадара па асаблівых даручэннях па Беларусі? Чаму ў Кіева не атрымліваецца пазбягаць напружання ў суседніх краінах і што правакуе акцыі пратэсту ля мяжы краін ЕС і Украіны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
    46 min
  • Іх норавы: Байдэна не прыцягнуць да адказнасці, бо ў яго “дрэнная памяць”
    Спецпракурор вырашыў не выстаўляць абвінавачанняў Джо Байдэну, растлумачыўшы, што прэзідэнт ЗША — "сталы чалавек з добрымі намерамі і дрэннай памяццю". У Дональда Трампа праз гэта бамбіць. Пра гэта і не толькі — у традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
    5 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners