euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Іх норавы: Байдэна не прыцягнуць да адказнасці, бо ў яго “дрэнная памяць”
    Спецпракурор вырашыў не выстаўляць абвінавачанняў Джо Байдэну, растлумачыўшы, што прэзідэнт ЗША — "сталы чалавек з добрымі намерамі і дрэннай памяццю". У Дональда Трампа праз гэта бамбіць. Пра гэта і не толькі — у традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
    5 min
  • Таццяна Кулакевіч. Прывід Трампа: чаму яго баіцца Еўропа і чакаюць у Крамлі
    Прэзідэнцкія выбары ў ЗША ўсё бліжэй, і барацьба за крэсла ў Белым доме становіцца ўсё больш напружанай. І напруга гэтая адчуваецца і адбіваецца фактычна на ўсім свеце. У Еўропе ўжо пралічваюць варыянты сваіх дзеянняў на выпадак прыходу да ўлады Дональда Трампа. Які, як вядома, і пра выхад ЗША з NATO заяўляе, і пра тое, што вайну Расіі з Украінай за некалькі дзён скончыць, і з міграцыйным крызісам на мяжы з Мексікай справіцца…
    Наколькі верагодная перамога Трампа і ці сапраўды гэта так страшна, як некаторыя эксперты кажуць? Што адбываецца ў Тэхасе і як гэта ўплывае на расклад палітычных сіл падчас выбарчай кампаніі? Чаму перамогі Трампа так чакаюць у Крамлі, што будзе з дапамогай Украіне і ці варта разлічваць на падтрымку з боку адміністрацыі Трампа дэмсілам Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктарка навук, прафесарка паліталогіі ва Універсітэце Паўднёвай Флорыды Таццяна Кулакевіч.
    49 min
  • Андрэй Ягораў. У каго мандат даўжэйшы: што адбываецца з Каардынацыйнай радай
    Тэрмін паўнамоцтваў дэлегатаў Каардынайцыйнай рады ІІ склікання скончыўся. Але "маладыя палітыкі" сваім рашэннем працягнулі дзейнасць свайго "мандата". На тэрмін… А пакуль не будзе абраны новы склад КР і ён, той новы склад, не збярэцца на сваё першае пасяджэнне. Магчыма, гэта будзе ў чэрвені. І магчыма, што нават у 2024 годзе. Але гэта недакладна. Бо ў адпаведнасці з якімі правіламі і працэдурамі тыя выбары мусяць адбыцца, дзеючыя дэлегаты яшчэ не вызначыліся.
    Што сёння адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і ці сапраўды яна знаходзіцца ў крызісным стане? Чаму да гэтага часу не прынятыя неабходныя дакументы, якія б рэгулявалі выбары ў КР і што ці хто заміналі распрацаваць гэтыя нормы ў час? Якую ролю ў зацягванні прыняцця неабходных дакументаў адыгралі "падкілімныя гульні" і як гэта сітуацыя ўплывае на імідж КР і дэмсіл агулам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў
    40 min
  • Аляксандр Кныровічю Пуцін прысабечыў ВКЛ, Лукашэнка ў Ташкенце, выбары ў КР.
    Пуцін прачытаў Такеру Карлсану лекцыю па гісторыі, з якой беларусы даведаліся шмат "цікавага". Аказваецца, Вялікае княства Літоўскае было рускай дзяржавай. Адчуваеце, як доўгія рукі Крамля цягнуцца да нашай гістарычнай спадчыны?
    Пра тое, што бацьку Зяленскага (які нарадзіўся ў 1978 годзе) Пуцін назваў франтавіком, а таксама заявіў, што Гітлер развязаў Другую сусветную вайну таму, што яго змусіла Польшча — нават і казаць не будзем. Але ў стрыме з Аляксандрам Кныровічам, магчыма, абмяркуем.
    Таксама пагаворым пра Лукашэнку ў Ташкенце і выбары ў Каардынацыйную раду.
    43 min
  • Дзмітрый Грамакоў. Прызнанне: якія магчымасці дае прызначэнне Кізіма дэмсілам
    Прызначаны некалькі дзён таму амбасадарам па асаблівых даручэннях па Беларусі экс-амбасадар Украіны ў РБ Ігар Кізім паспеў не толькі даць вялікае інтэрв’ю Еўрарадыё ў жывым эфіры, але і сустрэцца з прадстаўнікамі палка імя Каліноўскага і спецпрадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінета ў Кіеве Генадзем Манько. Некаторыя эксперты і палітыкі ўжо назвалі як факт гэтага прызначэння, так і праведзеныя Ігарам Кізімам сустрэчы пацверджаннем таго, што “Кіеў прызнаў Ціханоўскую”.
    Як прызначэнне Ігара Кізіма ацэньваюць ва ўкраінскай экспертнай супольнасці і якое значэнне надаюць гэтаму факту? Ці варта казаць пра нейкае прызнанне Кіевам, а калі прызнанне ёсць, то каго ці чаго? Якую дапамогу і падтрымку сёння могуць аказаць бакі адзін аднаму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік дырэктара і кіраўнік даследчых праектаў Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расійскай агрэсіі, украінскі паліттэхнолаг Дзмітрый Грамакоў
    44 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners