euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • КР страціла віцэ-спікерку, хто будзе наступным
    За дзень да афіцыйнага заканчэння тэрміна дзейнасці цяперашняга складу Каардынацыйнай рады, Алена Жываглод сышла з пасады віцэ-спікеркі гэтай "грамадска-палітычнай ініцыятывы". Яе месца заняў Ян Рудзік, сябра Моладзевага наступу, кандыдат, які заняў трэцяе месца на выбарах спікера КР. У каментарах ужо паспелі пажартаваць, што гэтая пасада "на адзін дзень" для Рудзіка. Але гледзячы на тое, як КР няспешна ідзе насустрач выбарам новага склада, то Яну, відаць, давядзецца папрацаваць на новай пасадзе. Ну, ці чым яны там займаюцца…
    Чаму Жываглод сышла з пасады віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады і чаго дамаглася гэтым крокам? Што ці хто стаіць за зацягваннем працэсу падрыхтоўкі выбараў у КР і як гэта ўплывае на імідж яе ў грамадстве? Чаму ў дэмсілах узмацніліся працэсы ўнутранага супрацьстаяння і ці могуць палітыкі і актывісты з-за мяжы ўплываць на "адзіны дзень галасавання" ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая віцэ-спікерка Каардынацыйна рады, лідарка грамадскай суполкі "Сумленныя людзі" Алена Жываглод і былы дэлегат КР, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан
    57 min
  • Алесь Ліўшын: уся наша нацыянальная ідэя — у воклічы “Жыве Беларусь!"
    8 лютага ў эфіры Еўрарадыё — сакратар савета дырэктараў некамерцыйнай арганізацыі “Seattle Belarusians”, магістр камп’ютарных навук Корнэльскага ўніверсітэта (Cornell University, які ўваходзіць у элітную Лігу Плюшчу), архітэктар праграмнага абсталявання Алесь Ліўшын.
    Пабудаваць сапраўды беларускую Беларусь — у гэтым наша канчатковая мэта. І на гэтым павінныя быць сканцэнтраваныя нашы намаганні. Дзе б мы сёння ні знаходзіліся. Ніякая ўлада не вечная, і некалі ў нас будзе спрыяльны час. Але каб гэтым часам годна скарыстацца, рыхтавацца трэба ўжо цяпер і ні на імгненне не спыняць высілкаў, скіраваных на тое, каб Беларусь жыла вечна, перакананы Алесь Ліўшын.
    Пра тое, дзе знайсці сваю беларускасць і як яе захаваць у эміграцыі, чаму і ў глабальным сусвеце важна ганарыцца сваімі адметнасцямі і чаму мала, каб Беларусь проста жыла, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Ліўшыным.
    56 min
  • Пра Карлсана, Лукашэнку, кантрабанду і “запасны аэрадром”
    Цяпер галоўным чыноўнікам на выпадак раптоўна-доўгачаканага знікнення Лукашэнкі будзе старшыня Усебеларускага народнага сходу, а не той, хто мусіў бы ім стаць паводле Канстытуцыі. Альбо такім чынам Лукашэнка ўсё ж рыхтуе сабе “запасны аэрадром” на выпадак, калі ён ужо не здольны будзе выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы, але павінен будзе трымаць сітуацыю пад кантролем, каб не трапіць за краты. А ў гэты час трампісты і пуціністы вырашылі аб’яднаць намаганні і ў Маскву для запісу інтэрв’ю з Пуціным (каб нарэшце расказаць амерыканцам праўду пра вайну ва Украіне) скіравалі галоўнага трамп-вядоўцу Карлсана…
    Якіх дасягенняў на міжнароднай арэне чакаць ад візіту Лукашэнкі ва Узбекістан і ці не страшна яму ляцець так далёка? Ці будуць напады на выбарчыя ўчасткі і ці справяцца з іх аховай “сілы Карпянкова”? Як заходнія СМІ рэагуюць на канфлікт Зяленскага з Залужным і пры чым тут амерыканскі Карлсан? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    54 min
  • Дапамагчы палітвязням і не сесці за гэта: ці магчыма і якім чынам
    У апошні тыдзень студзеня ў Беларусі адбыліся затрыманні людзей, якія падазраюцца ў атрыманні дапамогі ад гуманітарнага праекта IneedHelpBy. Пад рэпрэсіі, паводле інфармацыі праваабаронцаў, трапілі больш за 200 чалавек. Толькі калі казаць пра гэтую хвалю затрыманняў. Але яна не першая і, на жаль, хутчэй за ўсё, не апошняя. Бо колькасць палітвязняў у краіне не змяншаецца, ім і іх сем’ям па-ранейшаму неабходная падтрымка і дапамога, і гэтая дапамога насуперак усяму працягвае паступаць.
    Што стала прычынай гэтай хвалі рэпрэсій і ці сапраўды рэч у атрыманні сваякамі палітвязняў нейкай дапамогі? Ці магчыма ў сённяшніх умова аказваць падтрымку такім чынам, каб яна не трапляла ў поле зроку спецслужбаў? Як дабіцца вызвалення палітвязняў і ці разглядаюцца такія магчымасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сузаснавальнік фонду BYHELP Аляксей Лявончык і сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак
    48 min
  • Як беларускі ганадаль упёрся ў лагістычную столю. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень
    Сёння абмяркуем, чаму савецкія практыкі барацьбы з дармаедамі не падходзяць для сучаснай Беларусі. А таксама — як беларускі знешні ганадаль упёрся ў лагістычную столю і што з гэтым збіраецца рабіць урад.
    8 min
  • Павел Усаў. Агенты ўплыву: пра выбары, зброю, прывід Крамля і "Божы дар"
    Рэжым актыўна рыхтуецца да кампаніі, якую чамусьці працягвае называць "выбарамі". Рыхтуецца так, як умее: абяцаюць кожны "выбарчы ўчастак" узяць пад узмоцненую ахову, сілавікам дазволілі ўжываць зброю без папярэджання, праўладных, але не ўхваленых адпаведнымі структурамі ахвотнікаў атрымаць мандат, да рэгістрацыі не дапусцілі. Прапаганда працуе напоўніцу. Што праўда, нечакана галоўнаму вію лукашэнкаўскай прапаганды Азаронку прыўзнялі вейкі, і ён даведаўся, што выбаршчыкаў цікавіць не яго аплёўванне "збеглых" ды пагрозы злобнай "натаўскай ваеншчыне і ўкраінскім бандэрам", а чэргі ды адсутнасць лекараў у паліклініках, ды праблемы з ЖКГ…
    Ад каго будуць бараніць выбарчыя ўчасткі сілавікі і што мяняе дазвол страляць без папярэджання? Што стаіць за жаданнем Літвы закрыць два памежныя пераходы і як гэта адаб’ецца на простых беларусах? Чаму ў дэмсілах узмацніліся працэсы ўнутранага супрацьстаяння і ці нясуць яны пагрозу? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
    1 hr 9 min
  • Чым падобныя выбары дэлегатаў КР і лукашэнкаўскіх "дэпутатаў"
    Напрыканцы студзеня Святлана Ціханоўская выступіла ў Страсбургу перад Камітэтам міністраў Рады Еўропы, куды ўваходзяць прадстаўнікі 46 дзяржаў. Падчас выступу Ціханоўская прапанавала распрацаваць дарожную мапу ўступлення Беларусі ў Раду Еўропы як найважнейшага кроку на шляху еўраінтэграцыі і стварэння дэмакратычнай будучыні Беларусі. Але гэта ў перспектыве. Пакуль жа беларусаў чакаюць выбары. Як унутры Беларусі, дзе 25 лютага пройдзе так званы "адзіны дзень галасавання", так і за мяжой, дзе абяцаюць правесці выбары ў Каардынацыйную раду. Але і там, і там ёсць свае нюансы.
    Чаму трэба ўжо цяпер займацца пытаннямі ўступлення Беларусі ў Раду Еўропы і ці не заўчасная гэта справа? Што не так з выбарамі ў Каардынацыйную раду і якое дачыннне да гэтага працэсу мае асабіста Ціханоўская? Чаго хоча дасягнуць Лукашэнка, арганізоўваючы сваю нібыта выбарчую кампанію, і пры чым там БДІПЧ АБСЕ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спецпрадстаўнік Святланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык
    52 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners