euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Як беларускі ганадаль упёрся ў лагістычную столю. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень
    Сёння абмяркуем, чаму савецкія практыкі барацьбы з дармаедамі не падходзяць для сучаснай Беларусі. А таксама — як беларускі знешні ганадаль упёрся ў лагістычную столю і што з гэтым збіраецца рабіць урад.
    8 min
  • Павел Усаў. Агенты ўплыву: пра выбары, зброю, прывід Крамля і "Божы дар"
    Рэжым актыўна рыхтуецца да кампаніі, якую чамусьці працягвае называць "выбарамі". Рыхтуецца так, як умее: абяцаюць кожны "выбарчы ўчастак" узяць пад узмоцненую ахову, сілавікам дазволілі ўжываць зброю без папярэджання, праўладных, але не ўхваленых адпаведнымі структурамі ахвотнікаў атрымаць мандат, да рэгістрацыі не дапусцілі. Прапаганда працуе напоўніцу. Што праўда, нечакана галоўнаму вію лукашэнкаўскай прапаганды Азаронку прыўзнялі вейкі, і ён даведаўся, што выбаршчыкаў цікавіць не яго аплёўванне "збеглых" ды пагрозы злобнай "натаўскай ваеншчыне і ўкраінскім бандэрам", а чэргі ды адсутнасць лекараў у паліклініках, ды праблемы з ЖКГ…
    Ад каго будуць бараніць выбарчыя ўчасткі сілавікі і што мяняе дазвол страляць без папярэджання? Што стаіць за жаданнем Літвы закрыць два памежныя пераходы і як гэта адаб’ецца на простых беларусах? Чаму ў дэмсілах узмацніліся працэсы ўнутранага супрацьстаяння і ці нясуць яны пагрозу? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
    1 hr 9 min
  • Чым падобныя выбары дэлегатаў КР і лукашэнкаўскіх "дэпутатаў"
    Напрыканцы студзеня Святлана Ціханоўская выступіла ў Страсбургу перад Камітэтам міністраў Рады Еўропы, куды ўваходзяць прадстаўнікі 46 дзяржаў. Падчас выступу Ціханоўская прапанавала распрацаваць дарожную мапу ўступлення Беларусі ў Раду Еўропы як найважнейшага кроку на шляху еўраінтэграцыі і стварэння дэмакратычнай будучыні Беларусі. Але гэта ў перспектыве. Пакуль жа беларусаў чакаюць выбары. Як унутры Беларусі, дзе 25 лютага пройдзе так званы "адзіны дзень галасавання", так і за мяжой, дзе абяцаюць правесці выбары ў Каардынацыйную раду. Але і там, і там ёсць свае нюансы.
    Чаму трэба ўжо цяпер займацца пытаннямі ўступлення Беларусі ў Раду Еўропы і ці не заўчасная гэта справа? Што не так з выбарамі ў Каардынацыйную раду і якое дачыннне да гэтага працэсу мае асабіста Ціханоўская? Чаго хоча дасягнуць Лукашэнка, арганізоўваючы сваю нібыта выбарчую кампанію, і пры чым там БДІПЧ АБСЕ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спецпрадстаўнік Святланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык
    52 min
  • Ігар Кізім. Якія "асаблівыя" даручэнні амбасадару Украіны дасць Зяленскі
    Былы амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім днямі атрымаў новае прызначэнне. Прычым, таксама наўпрост звязанае з "беларускім кірункам" — рашэннем міністра замежных спраў Украіны ён прызначаны амбасадарам па асобых даручэннях па Беларусі. Фактычна, гэта азначае, што Кіеў вырашыў наладзіць наўпроставую камунікацыю з беларускімі дэмсіламі.
    Чаму не спецпрадстаўнік Украіны па Беларусі, а менавіта амбасадар па асобых даручэннях, і што будзе ў яго абавязкі ўваходзіць? Ці можа Кізім, маючы такую “пасаду”, прыехаць у Мінск і заняць кабінет у амбасадзе Украіны? Чаго хоча дасягнуць у адносінах з беларускімі дэмсіламі і ці будзе спрабаваць наладзіць сувязі з з Лукашэнкам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амбасадар па асобых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім
    36 min
  • Павел Лібер. Новая Беларусь vs Саюзная дзяржава: чый падатковы праект лепшы
    Ні камуністы ў Савецкім Саюзе, ні іх нашчадкі ў выглядзе лукашэнкаўскага рэжыму не лічылі патрэбным даваць справаздачу грамадзянам краіны, куды і на якія патрэбы ідуць падаткі, якія дзяржава з гэтых самых грамадзян збірае. І падавалася, што беларусам гэта насамрэч і не цікавае. Аказалася, што гэта не так. Асабліва калі ёсць магчымасць частку, хай і невялікую, ад падаткаў выдаткаваць на тыя патрэбы, на якія падаткаплатнікі самі вырашаць. Адна праблема: пакуль гэта працуе толькі ў “Новай Беларусі”…
    Што з сябе ўяўляе падатковы праект ад Новай Беларусі і ці ёсць ужо ў яго “гісторыя поспеху”? Навошта беларусам пералічваць частку сваіх падаткаў у гэты праект і як гэта рабіць? Чым гэтая прапанова стваральнікаў Новай Беларусі лепшая за магчымасці самому пералічыць гэтыя грошы на пэўныя беларускія ініцыятывы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае стваральнік платформы “Новая Беларусь”, праекта “Голас”, ІТ-прадпрымальнік Павел Лібер
    46 min
  • Ірына Сідорская. Gender Gap: гендарныя квоты як абавязковы складнік дэмакратычных выбараў
    Здавалася б простая справа — правесці дэмакратычныя і празрыстыя выбары ды абраць новы склад Каардынацыйнай Рады, а колькі дыскусій, спрэчак і непаразуменняў гэта ўжо выклікала. І найперш вакол пытання гендарных квот, як гэта не дзіўна.
    Пра тое, чаму гендарныя квоты патрэбныя і дзеля чаго, што не так з "традыцыйнымі каштоўнасцямі", якія ўнеслі ў праект Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, а таксама пра забароненыя расійскім судом фемінітывы мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай
    40 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners