euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Фрыдман. “Дапрыгацца да Украіны”: пра адзенне Колі, кадравы рэзерв, напад на Расію
    Украінскія вайскоўцы патапілі чарговы расійскі ваенны карабель, і нібыта ў адказ міністр замежных спраў Расіі Лаўроў заявіў, што прычынай вайны з Украінай зрабіўся… напад на Расію. Хто напаў — засталося не агучаным. Але ж Расія — краіна міралюбная, і менавіта таму Пуцін нібыта прапаноўваў ЗША дамовіцца пра мір ва Украіне. У гэты ж час Лукашэнка робіць усё, каб Беларусь не “дапрыгалася да Украіны”. А для гэтага ўсяго толькі і трэба, каб маладыя беларусы не марылі “нацягнуць на сябе імпартныя шмоткі”.
    Чаго дамагаецца ад ВНУ эксперт у адукацыі Лукашэнка і як звязаныя брэндавае адзенне і вайна ва Украіне? Як напад невядомых агрэсараў на Расію прывёў да акупацыі Расіяй часткі ўкраінскіх тэрыторый і пры чым тут пагрозы нацбяспецы ЗША? Чым адукацыйныя праграмы і семінары небяспечныя для рэжыму і навошта КДБ выпусціў у эфір “блогера” Пратасевіча? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    1 hr 2 min
  • Уладзімір Кавалкін. Пра "міфы" і рэальнасць беларускай эканомікі перад выбарамі
    У апошні час ЦікТок стаў літаральна прыёмнай, дзе можна агучыць свае праблемы — беларусы скардзяцца на нявыплату заробкаў, смярдзючую ваду, некампетэнтнасць медыкаў, спрабуючы такім чынам дагрукацца адразу да Лукашэнкі. У той жа час улады рапартуюць, што заробкі насамрэч растуць і ўвогуле з экананомікай усё добра. Маўляў, вунь вакансій па краіне — працуй хоць суткамі, а лічбы, якія сведчаць пра даўгі Беларусі перад Расіяй, — міф.
    Пра беларускую эканоміку напярэдадні выбараў у Беларусі, Расіі і ЗША, новых санкцый і магчымага нападу Пуціна на краіны Еўрасаюза гутарым з эканамістам, кіраўніком праекта "Кошт урада" Уладзімірам Кавалкіным.
    48 min
  • Воля Бромэн: захоўваць і абуджаць у сабе беларушчыну — мая нацыянальная ідэя
    15 лютага ў эфіры Еўрарадыё — актывістка суполкі беларусаў Мічыгана, сяброўка Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы і вядоўца сацыяльных сетак гэтай асацыяцыі Воля Бромэн.
    Беларускае грамадства апынулася ў сітуацыі, калі шмат актыўных людзей, гатовых змяняць і змяняцца, вымушаныя былі пакінуць краіну. Безумоўна, у гэтай вымушанай эміграцыі, жывучы ў дэмакратычных, цывілізаваных краінах, гэтыя людзі набудуць каштоўны вопыт, які будзе карысны падчас пабудовы Новай Беларусі. Але галоўны выклік перад імі сёння ў тым, каб на чужыне захаваць у сабе беларуса ўнутранага, захаваць беларушчыну і абудзіць тых, хто яшчэ не прачнуўся, перакананая Воля Бромэн.
    Пра тое, навошта нам у эміграцыі захоўваць ў сабе беларуса і беларушчыну, чаму без гэтага мы не будзем цікавымі для навакольных і што карыснага можа даць эміграцыя беларускай нацыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Воляй Бромэн.
    52 min
  • Сяргей Пятрухін. “Куды хавацца?”: што прымусіла блогера Пятрухіна эвакуявацца з Беларусі
    З Беларусі з дапамогай BYSOL быў эвакуяваны яшчэ адзін былы палітвязень. Пасля вызвалення сувядоўца ютуб-канала “Народны рэпарцёр” Сяргей Пятрухін не пажадаў выязджаць з краіны, як гэта зрабіў яго калега Аляксандр Кабанаў. І больш за год Пятрухін прытрымліваўся прынятага рашэння. Але, на жаль, у выніку і яму давялося зрывацца з месца і “партызанскімі сцежкамі” эвакуявацца…
    З чым давялося сутыкнуцца за кратамі і як з цягам часу мянялася стаўленне адміністрацыі калоніі да палітычных зняволеных? Якія настроі пануюць у беларускім грамадстве і ці змянілася стаўленне да падзей 2020 года і рэжыму ў беларусаў? Як рэпрэсіі ўспрымаюцца грамадствам і ці заўважаюць іх увогуле? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-палітвязень, блогер Сяргей Пятрухін
    1 hr
  • Максім Пазнякоў. Прафсаюзны рух: што ад яго засталося і як сёння бараніць правы працоўных
    Сярод тых сотняў тысяч беларусаў, якія былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі пасля падзеяў 2020 года, былі і актывісты прафсаюзных арганізацый. І за мяжой гэтыя людзі застаюцца ў прафсаюзным руху. Безумоўна, сёння адстойваць перад адміністрацый прадпрыемства, у профільных міністэрствах альбо беларускіх судах правы працоўных яны не могуць, але пэўныя інструменты для такой дзейнасці ў іх усё ж застаюцца і цяпер.
    Што засталося ад незалежных прафсаюзаў у Беларусі і ці магчыма абараняць правы працоўных з-за мяжы Беларусі? Як на сітуацыю з прафсаюзным рухам рэагуюць міжнародныя прафсаюзныя і праваабарончыя арганізацыі? Ці могуць яны паўплываць на пашырэнне ціску на лукашэнкаўскі рэжым? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза, выканаўца абавязкаў старшыні Беларускага кангрэса незалежных прафсаюзаў (БКНП) Максім Пазнякоў
    41 min
  • Сяргей Будкін. Культура ў выгнанні: якія выклікі стаяць перад беларускімі творцамі
    Беларуская Рада культуры абвесціла вынікі конкурсу праектаў, якія атрымаюць гранты на рэалізацыю. Вынікамі, як звычайна, засталіся задаволеныя далёка не ўсе. Асабліва з улікам таго, што заявак было нашмат больш, чым фінансаў. Свой адбітак на сітуацыю накладае тое, што вялікая колькасць творцаў былі вымушаныя з’ехаць у эміграцыю і сёння патрабуюць знешняй падтрымкі сваёй дзейнасці. І ўсё гэта на фоне ўзмацнення ціску на ўсю беларускую культуру ўнутры Беларусі.
    Як адбываўся конкурс заявак і ці апраўданыя абвінавачанні, што гучаць у бок сяброў журы? Якая яна, беларуская культура сёння, хто галоўныя гульцы на культурніцкім полі і якія праблемы стаяць перад імі? Колькі дзеячоў культуры знаходзіцца за кратамі і ці магчыма ім дапамагчы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін
    34 min
  • Павел Усаў. Сістэмны крызіс: пра выбары ў КР, “дзверы ў пекла” для рэжыма і санкцыі
    Сітуацыю вакол Каардынацыйнай рады і выбараў яе новага складу адныя называюць нармальным дэмакратычным працэсам, у якім няма нічога надзвычайнага, а іншыя — сістэмным крызісам усіх структур, якія былі ўтвораныя пасля падзеяў 2020 года. Не абыходзіцца без абвінавачанняў у працы на тыя ці іншыя спецслужбы ўсіх наўкол ці ў здрадзе інтарэсам народа, рэвалюцыі, Беларусі — можна выбіраць варыянт, які больш да спадобы ці найлепш пасуе да канкрэтнай сітуацыі. І пакуль ў асяродку дэмсіл усе змагаюцца з усімі, лукашэнкаўскі рэжым працягвае рэпрэсіі і здачу беларускага суверэнітэта.
    Ці сапраўды тое, што сёння адбываецца з Каардынацыйнай радай і выбарамі — крызіс, і як яго пераадолець? Чаму рэжым засяродзіў сваю ўвагу на адукацыі і чым гэта небяспечна? Што чакае беларускае грамадства і Беларусь у выпадку, калі вайна ва Украіне ператворыцца ў "замарожаны канфлікт", а Расія распачне вайну з краінамі NATO? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
    58 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners