euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Паліна Бродзік. Дыпламатыя: як наладзіць адносіны дэмсіл Беларусі з Украінай
    Прадстаўнік МЗС Украіны, амбасадар па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім выправіўся ў падарожжа для сустрэч і перамоў з прадстаўнікамі і лідарамі беларускіх дэмсіл. Знаёмства, пачатае ў Кіеве сустрэчамі з камандаваннем палка імя Кастуся Каліноўскага і прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінета ва Украіне Генадзем Манько, працягнулася ў Варшаве. Пасля чаго Ігар Кізім едзе ў Вільню.
    Чым была цікавая сустрэча прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады з украінскім дыпламатам і якія вынікі гэтай сустрэчы? Якія задачы вырашае сёння міжнародная камісія КР і што зробленае за год працы? Як вярнуць давер грамадства да КР і чаго чакаць ад выбараў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады, кіраўніца Free Belarus Center Паліна Бродзік
    43 min
  • Максім Пазнякоў: Мова, гісторыя, культура і сацыяльная справядлівасць — мая ідэя
    22 лютага ў эфіры Еўрарадыё — старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза, выканаўца абавязкаў старшыні Беларускага кангрэса незалежных прафсаюзаў (БКНП) Максім Пазнякоў.
    Не трэба думаць, што працоўнага чалавека нічога, апроч "чаркі ды шкваркі", не цікавіць. Насамрэч, і пытанні незалежнасці краіны, і сумленных выбараў, і палітычная сітуацыя ў краіне, і нават пытанне беларускай мовы ім важныя, і ўсё гэта яны часцяком абмяркоўвалі ў "курылках". Праўда, цяпер нават у "курылках" і сярод сваіх размаўляць на такія тэмы стала небяспечна, але тое, што людзі маўчаць, не азначае, што ім ўсё пералічанае стала абыякава, перакананы Максім Пазнякоў.
    Пра тое, чаму імкнучыся да сацыяльнай справядлівасці нельга забывацца пра нацыянальныя каштоўнасці, пра незалежнасць, беларускую мову, гісторыю і культуру і іх значэнне для працоўнага чалавека, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Максімам Пазняковым.
    59 min
  • Аляксандр Фрыдман. "Выбары": ад правакацый спецслужб да планаў на Заходнюю Беларусь
    Паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркама, такой актыўнасці на выбарах беларусы не выказвалі ніколі. Нават 2020 год з яго прэзідэнцкай выбарчай кампаніяй — нішто ў параўнанні з "адзіным днём наведвання буфетаў", арганізаваным сёлета. А як можа быць інакш, калі нарэшце сілавікі пад кіраўніцтвам галоўнага барацьбіта з вітрынамі і прыхільніка "Вагнера" здолелі забяспечыць парадак на выбарчых участках! А ўсе дыверсанты былі паспяхова пералоўленыя ў палескіх балотах непахіснымі кадэбістамі.
    Ці ёсць прыкметы таго, што словы Лукашэнкі пра падрыхтоўку заходнікі спецслужбамі правакацый у Польшчы адпавядаюць рэчаіснасці? Чаму для рэжыму сёлетняя электаральная кампанія стала сапраўднай чэкісцка-ваеннай спецаперацыяй? Ці засталіся ў Захада варыянты ціску на рэжымы ў Мінску і Маскве? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    57 min
  • Улад Кобец. Ці гарантуе Еўропе бяспеку Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы
    З 16 па18 лютага Святлана Ціханоўская ўдзельнічала ў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Інфармацыі пра сустрэчы лідаркі беларускіх дэмсіл, яе выступы і прамовы было шмат практычна ва ўсіх сродках масавай інфармацыі. Але апроч Ціханоўскай у працы канферэнцыі бралі ўдзел і прадстаўнікі экспертнай супольнасці ды аналітыкі. І гэтая актыўнасць была не менш важнай, хоць і не такой медыйна заўважнай, як актыўнасць Ціханоўскай і яе каманды.
    Чым адметная сёлетняя Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы і на якія выклікі найперш звярталася ўвага? Якое месца адводзілася пытанню Беларусі і ці ўдалося трымаць “беларускую павестку” ў полі зроку ўдзельнікаў Канферэнцыі? Як эксперты ацэньваюць імавернасць вялікай вайны і ці гатовы Захад рэагаваць на такі выклік? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец
    42 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners