euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Дзень Волі: ці стане дзень святкавання БНР-106 днём яднання беларусаў
    Святкаваць 106-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі будуць беларусы па ўсім свеце. Мерапрыемствы будуць розныя па фармаце і маштабам. Сёння мы хацелі б звярнуць увагу на дзве кампаніі, што ладзяць святкаванне БНР-106. Першая — святкаванне ў Варшаве з мітынгам, шэсцем і канцэртам беларускіх музыкаў у Варшаве. Другая, гэта "Каманда БНР100", якая арганізоўвае маштабную трансляцыю для беларусаў і беларусак у Беларусі.
    Чым адметнае сёлетняе святкаванне ўгодкаў БНР і як абіраўся фармат мерапрыемства? Што неабходнае для годнага правядзення імпрэзаў і ці лёгка было атрымаць згоды на ўдзел? Ці можа Дзень Волі стаць днём, які аб’яднае беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык
    36 min
  • Аляксандр Фрыдман. Пра Шольца, агентуру ФСБ, “рэвалюцыю TikTok” і “сцэнар-2025”
    Скандал з праслухоўваннем расійскімі спецслужбамі перамоваў нямецкіх вайскоўцаў пакідае шмат пытанняў, ад пытання бяспекі ў Еўропе, у якую пад выглядам уцекачоў з Расіі былі засланыя агенты розных расійскіх спецслужбаў, да пытання паставак Украіне далекабойных ракет Taurus і палітычнай будучыні канцлера Шольца. Да ўсяго, напальваюць атмасферу як заява прэзідэнта Францыі Макрона пра магчымую адпраўку салдат NATO ва Украіну, так і спробы Крамля “разварушыць” Малдову. А лукашэнкаўскія “сілавічкі” пачалі рыхтавацца да "рэвалюцыі TikTok"…
    Чым можа скончыцца скандал з праслухоўваннем і на якія рашэнні найхутчэй пойдзе Шольц што да паставак ракет Taurus? Што стаіць за заявамі Макрона і спробамі кіраўніцтва Балгарыі сесці на два крэслы “беларускіх адносінаў”? Пра што сведчыць заява Кубракова наконт пачатку падрыхтоўкі да выбараў 2025 года і што не так з турыстамі з Ізраіля? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    48 min
  • Юрый Дракахруст. “Выбары-2025”: з прэзідэнткі-электа ў грамадскія актывісткі
    Рэжым пачаў рыхтавацца да электаральнай спецаперацыі пад кодавай назвай “Выбары Лукашэнкі — 2025”. І гэта не абмяжоўваецца заявай самога кандыдата — кіраўніцтва лукашэнкаўскіх карных структур папярэджвае, што яны пачалі рыхтавацца таксама. У лагеры дэмсіл таксама гаворка пра 2025 год ідзе, але пакуль ніякіх канкрэтных планаў не агучваецца. Затое шмат развагаў на тэму таго, што дэмсілы ў сённяшніх умовах зрабіць не здольныя. Ці пра тое, што ім лепш не рабіць.
    Ці варта ўжо сёння дэмсілам рыхтавацца да кампаніі 2025 года і якія варыянты дзеянняў існуюць? Што могуць прапанаваць беларусам лідары дэмсіл — як тым, хто знаходзіцца ў эміграцыі, так і тым, хто застаецца ў Беларусі? Ці можа спрацаваць пазіцыя “не злаваць дзеда” і ці рэальна дамагчыся вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё “Свабода” Юрый Дракахруст
    48 min
  • Ірына Сідорская. Чаго Лукашэнка ізноў хоча ад жанчын?
    Пасля трагічнай гібелі беларускі Лізы ў сацсетках узнялася хваля постаў пад тэгам #ХопіцьГвалціць. Жанчыны (і зрэдку мужчыны) апісваюць сітуацыі гвалту, у якія траплялі. А далей... рэакцыя мужчын на гэты флэшмоб паказала, што жанчыны баяцца іх нездарма. І неяк складана не абагульняць і не пачаць баяцца ўсіх мужчын наогул, калі чытаеш у каментарах усе гэтыя "сама вінаватая" і "пьяная гайка резьбе не хозяйка"...
    Абмяркоўваем гэта ўсё ў праграме Gender Gap з Ірынай Сідорскай. Таксама абмяркуем чарговы зварот Лукашэнкі да беларускіх жанчын з нагоды 8 сакавіка. Чаго ён ізноў хоча ад жанчын?
    45 min
  • Аляксандр "Маляваныч" Ждановіч. Амерыка, якую адкрыў Маляваныч, і пра яе беларусізацыю
    Амаль паўтара месяца вандраваў па ЗША вядомы практычна кожнаму беларусу Маляваныч — актор, вядоўца і дэкламатар Аляксандр Ждановіч. Не адно пакаленне беларусаў вырасла на “Калыханцы”, на гісторыях і аповедах Маляваныча. Гэтыя дзеці выраслі і раз'ехаліся па свеце. Хто па ўласным жаданні выправіўся ў вандроўку за акіян, кагосьці да гэтага прымусілі абставіны і рэпрэсіі. І там, за акіянам, у іх цяпер ёсць свае дзеці. І цяпер Маляваныч выправіўся са сваімі казкамі да іх – да дзяцей і дарослых. Маючы казкі адпаведныя для ўсіх.
    Чым адметныя выступы ў ЗША і што было самым нечаканым для Маляваныча? З якімі складанасцямі сутыкнуліся арганізатары тура і ці ёсць ў беларусаў ЗША патрэба ў такіх сустрэчах? Як дзецям, народжаным далёка ад Беларусі, знайсці сваю Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць актор і вядоўца Аляксандр "Маляваныч" Ждановіч і каардынатарка тура "Маляваныч адкрывае Амерыку”, першая прэзідэнтка Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы Надзея Нортан.
    44 min
  • Роза Турарбекава, Лукашэнка і яго рэжым скочваюцца ў эпоху “фундаменталізму”
    Лукашэнкаўская прапаганда (медыйная ці экспертная — розніца практычна не бачная) вельмі любіць дадаваць пафас і ўзнёсласць у тэксты, дзе прысутнічае Лукашэнка. Калі ён нешта прамаўляе падчас наведвання “ўчастка № 1”, то абавязкова гэта будзе “важная заява”, нават калі гэта тычыцца ўдзелу Лукашэнкі ў кампаніі па перапрызначэнні Лукашэнкі 2025 года. Калі тэлефонная справаздача Пуціну, то гэта як найменш — “фундаментальная размова”. Ну, а яшчэ можна стаць у позу і “на чыстым Глазе” заявіць, што “ў гульню “ўмяшання ў выбары” можна гуляць і ўдвох”. Не, умешвацца ў працэсы прызначэння выкладчыкаў у ВНУ рэжым здольны, а вось як лукашысты з МЗС РБ будуць умешвацца ў выбары ў ЗША ці ў ЕС, паглядзець будзе цікава.
    Якія “фундаментальныя тэмы”, а дакладней задачы для Лукашэнкі, могуць абмяркоўвацца ў размове двух дыктатараў? Ці зможа Мінск адмовіцца ад удзелу ў расійскім нападзе на краіны ЕС? Як умяшанне карнікаў ды ідэолагаў уплывае на ўсю сістэму вышэйшай адукацыі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
    1 hr 4 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners