euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • “Дзея другая”: эратычна-музычныя спектаклі ў змрочныя часы
    Напярэдадні Калядаў ды Новага года ўдзельнікі тэатра “Dzieja Druhaja” разам з аднадумцамі-летуценнікамі раптоўна вырашылі, што “ў нашы змрочныя часы вельмі патрэбныя лёгкія, вясёлыя, эратычна-музычныя спектаклі”. І падрыхтавалі да паказу эратычна-музычную чытку п'есы Францішка Аляхновіча “Шчаслівы муж”. Вясёлы твор пра каханне, жарсці ды імкненне зрабіцца кімсьці больш значным, чым ты ёсць.
    Чаму вырашылі ўзяцца менавіта за п’есу Францішка Аляхновіча “Шчаслівы муж”? Чаго чакаць ад “эратычна-музычнай чыткі” і ці можна на прагляд пастаноўкі браць дзяцей? Ці не выглядае зварот да менавіта такой тэмы здзеклівым ў сітуацыі, у якой знаходзіцца шмат хто з беларусаў як унутры краіны, так і за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць выкладчык беларускай літаратуры і культуралогіі Васіль Дранько-Майсюк і сузаснавальніца тэатра "Дзея другая", акторка Вольга Каралёнак
    40 min
  • Алякскандр Кныровіч. “Зацэментаваны” мільярд грошай беларусаў: хто верне
    Лукашэнка, вядома,“запусціў” заводы, якія ў Беларусі былі яшчэ з часоў БССР, — гэта вам не толькі ён сам, але і любы прапагандыст-пачатковец раскажа. А яшчэ ён (бо а хто ж робіць у Беларусі ўсё — пачынаючы з выплат пенсіянерам пенсій і перабірання бульбы да захоўвання мірнага неба над галовамі беларусаў?!) пабудаваў шмат новых прадпрыемстваў. І дрэваапрацоўчых, і цэментных, і яшчэ нейкіх. Ну а тое, за чые грошы гэта насамрэч было зробленае і што прыбытку тыя вытворчасці не даюць, гэта, як вы разумееце, іншае і не простага народа справа.
    Ці сапраўды пабудаваныя высокатэхналагічныя прадпрыемствы стратныя і за чые грошы гэта было збудавана? Ці сапраўды Захад ужо канчаткова змірыўся з думкай, што Беларусь — частка Расіі? Ці варта Беларусі ў будучыні разлічваць на падтрымку ЗША і як хутка ў Вашынгтоне забудуцца пра “стратэгічны дыялог” з беларускімі дэмсіламі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер, прадпрымальнік, сябра Каардынацыйнай рады Алякскандр Кныровіч.
    40 min
  • Юры Дракахруст. Пра агентаў-тэрарыстаў, дэградацыю структур і авечую шкуру
    Еўрапарламент прыняў чарговую рэзалюцыю, у якой заклікаў краіны ЕС падтрымаць беларускіх палітычных зняволеных і іх семʼі, а таксама ўзмацніць ціск на рэжым праз новыя санкцыі. Яшчэ дэпутаты лічаць, што трэба працягваць выдаваць гуманітарныя візы грамадзянам Беларусі, якія цярпяць пераслед. Амаль адначасова з ініцыятывы Офіса Святланы Ціханоўскай у Камітэце па замежных справах літоўскага Сейма прайшлі слуханні, прысвечаныя прававому становішчу беларусаў у краіне. Якіх асобныя літоўскія палітыкі і дзяржслужбоўцы настойліва заклікаюць прыраўняць у абмежаваннях да расіян. У той жа час у самой Беларусі Лукашэнка расказвае чарговыя жахі пра групу агентаў-тэрарыстаў, якіх заходнія спецслужбы няспынна закідваюць у “сінявокую”.
    Чаму да Лукашэнкі наўзамен ляскату натаўскіх танкаў ля беларускіх межаў прыйшлі групы агентаў-тэрарыстаў? Чаго чакаць ад чарговай рэзалюцыі Еўрапарламента і калі пачнецца “перагортванне старонкі” ў адносінах з Мінскам? Ці атрымаецца ў Лукашэнкі нацягнуць вобраз перамоўшчыка і ці паверыць яму Кіеў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё “Свабода” Юрый Дракахруст
    50 min
  • Вадзім Шышко. ТБМ у Польшчы: ці здолеюць беларусы захаваць сваё за мяжой
    Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны было створанае 27 чэрвеня 1989 года, з’яўляючыся, такім чынам, адным з найстарэйшых у Беларусі няўрадавых грамадскіх аб’яднанняў. Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў, Пётр Садоўскі, Алег Трусаў — гэта толькі пачатак спісу выбітных асоб, звязаных з дзейнасцю ТБМ, арганізацыі, якая мела найшырэйшую сетку рэгіянальных суполак і замежных аддзяленняў. Але пасля 2020 года рэпрэсіі лукашэнкаўскага рэжыму не абмінулі і гэтую арганізацыю — 8 лістапада 2021 года Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэнне ліквідаваць ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Толькі праз пэўны час ТБМ аднавіла сваю дзейнасць — у Польшчы.
    Чаму было прынятае рашэнне стварыць Таварыства беларускай мовы за мяжой і ці з’яўляецца яно пераемнікам беларускага ТБМ? Чым канкрэтна будзе займацца таварыства за мяжой і з якімі арганізацыямі плануе супрацоўнічаць? Ці магчыма захаваць нацыянальную мову ў эміграцыі і як дажыць да “Новай Беларусі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ў Польшчы Вадзім Шышко.
    29 min
  • Мурзёнак: мая ідэя — свабодная, дэмакратычная, незалежная, нейтральная Беларусь
    14 снежня ў эфіры Еўрарадыё — доктар медыцынскіх навук, прафесар імуналогіі ў Міжнародным інстытуце радыёэкалогіі імя Сахарава, супрацоўнік Міністэрства аховы здароўя Канады, аўтар 100 навуковых прац, паэт, старшыня аўтарскага аддзела Згуртавання беларусаў Канады, рэдактар вэб-часопіса “Культура. Нацыя”, актывіст беларускай дыяспары Атавы Пётра Мурзёнак.
    Калі мы хочам існаваць як суверэнная, незалежная дзяржава, то моўнае пытанне да працэсаў будаўніцтва Новай Беларусі мусіць быць падключанае абавязкова. Без нацыянальнай мовы мы ператворымся ў дадатак да ўсходняга суседа і станем “рускімі са своеасаблівым дыялектам”. А гэта можа прывесці і да знікнення беларусаў калі не як этнасу, то як нацыі, перакананы Пётра Мурзёнак.
    Пра тое, як звязаныя моўнае пытанне і дзяржаўны суверэнітэт, як нам гэтае пытанне вырашыць і захавацца як нацыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Пётрам Мурзёнкам.
    1 hr
  • Улад Кобец. Марафон супрацьстаяння: ці вытрымаюць яго дэмсілы
    Прадстаўнікі беларускіх дэмсіл робяць, па іх словах, усё магчымае, каб Беларусь і праблемы беларусаў заставаліся ў фокусе ўвагі сусветных палітыкаў. Для гэтага ладзяцца розныя канферэнцыі, візіты, сустрэчы ды “стратэгічныя дыялогі”, праводзяцца кансультацыйныя сустрэчы і шмат чаго іншага. Але вайна ва Украіне і дзеянні лукашэнкаўскага рэжыма (а часам і дзеянні пэўных прадстаўнікоў тых самых дэмсіл) змяншаюць эфект ад старанняў лідараў на міжнародным узроўні.
    Чаму палітыкі самых нібыта сяброўскіх да беларусаў краін апошнім часам не жадаюць бачыць розніцы паміж беларусамі і расіянамі? Ці сапраўды Захад ужо канчаткова змірыўся з думкай, што Беларусь — частка Расіі? Ці варта разлічваць на падтрымку ЗША і як хутка ў Вашынгтоне забудуцца пра “стратэгічны дыялог” з беларускімі дэмсіламі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец
    44 min
  • Стратэгічны дыялог: чым ён дапаможа Беларусі і беларусам
    “Стратэгічны дыялог з ЗША”, які ладзілі на мінулым тыдні прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл у Вашынгтоне, даўно скончыўся, вынікі яго ўжо прааналізавалі эксперты, палітолагі, палітычныя зайздроснікі і прапагандысты, а ўдзельнікі раз’ехаліся працаваць на карысць Беларусі далей. Тым не менш цікава, якія вынікі для сябе зрабілі не палітыкі, а прадстаўнікі дыяспары, якія таксама былі задзейнічаныя ў гэтым дыялогу.
    Што асноўнае з пункту гледжання прадстаўнікоў амерыканскай дыяспары агучылі і вызначылі падчас гэтага дыялогу? Ці можна казаць, што як мінімум найбліжэйшым часам беларускае пытанне будзе ў фокусе кіраўніцтва ЗША? З якімі праблемамі найперш сутыкаюцца беларускія эмігранты ў Амерыцы і ці атрымаецца гэтыя праблемы вырашыць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца беларускай дыяспары ЗША на стратэгічным дыялогу ад Каардынацыйнай рады, першая прэзідэнтка Асацыяцыі беларусаў Амерыкі Надзея Нортан і доктарка навук, прафесарка паліталогіі ва Універсітэце Паўднёвай Флорыды Таццяна Кулакевіч.
    51 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners