euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Карупцыя і злачынствы рэжыму: як зрабіць іх агульнавядомымі
    11 снежня група беларускіх журналістаў-расследавальнікаў апублікавала матэрыял, у якім выкраваюцца схемы паставак праз Беларусь люксавых аўто з Еўропы ў Расію ў абыход санкцый. І расказваецца, хто на гэтым зарабляе. Такім чынам пра сябе заявіў новы расследавальніцкі праект “Бюро Медыя”. А заснавалі яго журналісты, якія раней адзначыліся шэрагам гучных расследаванняў у складзе каманды Беларускага расследавальніцкага цэнтра. Таго самага, які апошнім часам запісвае “Ноч з Чалым”.
    Што асноўнае ў расследавальніцкай дзейнасці журналістаў “Бюро” — якія тэмы ў прыярытэце і чаму першай абралі тэму абыходу санкцый? Якія прычыны змусілі групу журналістаў заснаваць свой раследавальніцкі праект, а не далучыцца да іншага СМІ? З якім праблемамі найперш сутыкаюцца беларускія журналісты-раследавальнікі і чаму гэты кірунак у айчыннай журналістыцы так слаба развіты? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі праекта “Бюро Медыя” Аляксандр Ярашэвіч і Аляксей Карпека.
    43 min
  • Як зацікавіць беларусаў выбарамі ў Каардынацыйную раду
    У Каардынацыйнай радзе нарэшце вызначыліся з тым, якім хочуць бачыць працэс выбараў новага складу гэтай структуры, і з тым, як ён мусіць праходзіць, у адпаведнасці з якімі крытэрамі, стандартамі і патрабаваннямі. І сабралі ўсё ў адзін дакумент пад назвай “Праект выбарчай сістэмы Каардынацыйнай рады”. Зваротнай сувязі як ад патэнцыйных выбаршчыкаў, так і ад магчымых удзельнікаў выбарчай кампаніі доўга чакаць не давялося — крытычныя заўвагі з’явіліся ў той жа дзень. Працэс, як кажуць, пайшоў.
    Што асноўнае ў распрацаванай сябрамі КР выбарчай сістэме і ці схіліць апублікаваны дакумент людзей да ўдзелу ў выбарах? Якія асноўныя прэтэнзіі да агучаных КР прапаноў і ці будуць улічаныя крытычныя заўвагі? Ці варта чакаць станоўчых вынікаў ад працы абноўленага складу КР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць віцэ-спікерка Каардынацыйна рады, лідарка грамадскай суполкі “Сумленныя людзі” Алена Жываглод і кіраўніца мабілізацыйнага праекта КР “Рух большасці”, прадстаўніца “Моладзевай фракцыі” Ганна Краўчанка.
    52 min
  • Вадзім Пракоп’еў. Чым Пракоп’еў так напалохаў рэжым і навошта яму КР
    Колькі дзён таму паплечнік Валерыя Сахашчыка, экс-вядоўца “Радыё Гаага” Вадзім Пракоп’еў заявіў пра свой намер узяць удзел у выбарах у новы склад Каардынацыйнай рады. І неўзабаве ў Беларусі распачалася новая хваля рэпрэсій і рабавання пад назвай “справа Каардынацыйнай рады”, а яшчэ праз колькі дзён стала вядома, што 19 снежня Вадзіма Пракоп’ева будуць судзіць. Завочна. Абвінавачваюць яго гэтым разам паводле пяці крымінальных артыкулаў, сярод якіх знявага Лукашэнкі і паклёп на яго. Пры тым, што 21 чэрвеня 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прыгаварыў Пракоп’ева да 25 гадоў зняволення нібыта за падпал дома Гайдукевіча.
    Навошта Пракоп’еў вырашыў ісці ў Каардынацыйную рады і які ўвогуле сэнс у існаванні гэтай структуры? Што адбываецца ў дэмакратычных сілах, хто ці што стаіць за ўсё новымі скандаламі ў асяродку апанентаў рэжыму? Ці існуе магчымасць сілавога сцэнара вызвалення Беларусі і ці дапамогуць гэтаму вызваленню палітычныя амбіцыі штаба палка Каліноўскага? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з грамадскім дзеячам Вадзімам Пракоп’евым
    1 hr 17 min
  • Вайна BYPOL і BELPOL: хто будзе ў пройгрышы ў выніку
    Спадзяванні, што раскол у асяродку былых сілавікоў скончыцца на тым, што яны разыйдуцца па сваіх арганізацыях, а далей BYPOL і BELPOL будуць спакойна займацца кожны сваім накірункам дзейнасці, не спраўдзіліся. Тым больш, што нібыта такая дамоўленасць і была раней агучаная. Але “дамова аб ненападзе” праіснавала нядоўга. І спачатку з’явілася расследаванне пра скрадзеныя са “скарбонкі” BYPOL грошы, а потым пра агента КДБ у кіраўніцтве BELPOL.
    Што паказалі вынікі аўдыту BYPOL, ці на ўсе пытанні былі атрыманыя адказы і ці знятыя ўсе падазрэнні ды абвінавачанні аб нямэтавым выкарыстанні сродкаў? Калі заявы наконт “агента КДБ” праўда, то чаму ён дагэтуль на свабодзе і ці варта было агучваць гэтую інфармацыю? Ці варта чакаць станоўчых вынікаў ад такіх сварак у асяродку дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўнікі BYPOL, былыя супрацоўнікі ГУБАЗіКу, экс-прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету ў справе аднаўлення правапарадку Аляксандр Азараў і Станіслаў Лупаносаў.
    1 hr 2 min
  • Ірына Сідорская. Gender Gap: у якіх выпадках Качанавай лепш маўчаць, чым гаварыць? Заўсёды…
    Каардынацыйная рада вызначылася з тым, якім чынам і паводле якіх правіл будуць праводзіцца выбары новага складу гэтай структуры. Сярод іншага, прынятае рашэнне, што сярод будучых сябраў КР мусіць быць як найменш 40% жанчын. А ў паралельнай Беларусі Наталля Качанава працягвае разважаць на тэму дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне. І гэтае яе імкненне нясе небяспеку.
    Пра тое, чаму Качанавай лепш маўчаць, чым разважаць на тэмы дэмаграфічнай сітуацыі, як “жаночая квота” паўплывае на працу КР, а таксама пра тое, чаму палова ахвяр хатняга гвалту не звяртаецца па дапамогу, мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
    36 min
  • Аляксандр Фрыдман. Без хакея: што Лукашэнка хоча “нарыць” у афрыканскай зямлі
    Крыху пакруціўшыся па Афрыцы, Лукашэнка зноў вярнуўся ў Эміраты. У хакей ні ў Гвінеі, ні ў Кеніі не гуляў, але “зямлю рыць” паабяцаў. У гэты ж час Святлана Ціханоўская працягвае сустрэчы з заходнімі лідарамі, а прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведвае Аргентыну і ЗША. А ў Расіі следам за Мінскам абвясцілі дату наступных прэзідэнцкіх выбараў. Пра ўдзел у якіх “нечакана для ўсіх” ужо паспеў заявіць Уладзімір Пуцін.
    Чаго Лукашэнку апошнім часам так цягне ў Афрыку і ў Эміраты? Ці пішуць на Захадзе пра візіт Ціханоўскай у ЗША і як гэта можа адбіцца на стаўленні да “беларускага пытання”? Які ўплыў на сітуацыю ў Беларусі маюць расійскія выбары? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам
    48 min
  • Роза Турарбекава. Пра Лукашэнку ў Афрыцы, Ціханоўскую ў ЗША і цэнзуру ў Беларусі
    Выбар маршрутаў для замежных вандровак у Лукашэнкі і раней быў не багаты, а пасля 2020 і асабліва пасля 2022 года ён увогуле зменшыўся да мінімуму. Прымаюць яго толькі там, дзе кіруюць такія ж “лідары”, якіх абвінавачваюць у шматлікіх злачынствах. Напрыклад, у Афрыцы, куды ён і выправіўся пасля наведвання Кітая. Таксама, дарэчы, вядомага генацыдам у дачыненні да уйгураў. Таму ніякага здзіўленне і шоку не выклікае ініцыятыва кіраўніка НАУ Паўла Латушкі, які прапанаваў стварыць у ЕС рабочую групу для прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы.
    Чаго шукае Лукашэнка ў Афрыцы і ці атрымаецца ў яго жаданае знайсці? Ці можна лічыць візіт Святланы Ціханоўскай у ЗША паспяховым і ў чым выяўляецца гэты поспех? Ці стала нечаканасцю ініцыятыва па вяртанні ў штодзённую практыку прымянення цэнзуры і чаго чакаць далей? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
    54 min
  • Аляксандр Апейкін. Пра Алімпіяду, белы сцяг, палітвязняў і перагорнутую старонку санкцый
    Кіраўніцтва МАК заявіла пра допуск да Алімпійскіх гульняў у Парыжы спартоўцаў з Беларусі і Расіі. Пры ўмове, што яны будуць выступаць пад белым сцягам і без выканання дзяржаўнага гімна ў выпадку перамогі такога спартоўца. Што праўда, Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі ўдакладніла: санкцыі з прарэжымных лёгкаатлетаў з Беларусі і Расіі не здымаюцца і таму да ўдзелу яны не дапускаюцца ні ў якім выглядзе і ні пад якім сцягам. Тым не менш, сімптомы насцярожваюць.
    Чаму было прынятае рашэнне дапусціць рэжымных спартоўцаў з Беларусі і Расіі і што мяняе іх выступ пад белым сцягам? Ці з’яўляецца гэта сведчаннем таго, што чыноўнікі ад спорту рыхтуюцца перагарнуць старонку ў адносінах з Масквой і Мінскам? Ці сапраўды спартыўныя санкцыі і пытанне вызвалення палітвязняў ніякім чынам не могуць быць звязаныя? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін
    45 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners