euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Павел Лібер. Новая Беларусь: ці атрымаецца на лічбавай пляцоўцы збудаваць дзяржаву
    На пачатку снежня споўніўся год платформе “Новая Беларусь”. Гэта тая праграма, якую часам (нават самі яе стваральнікі) пазіцыянуюць як будучую лічбавую дзяржаву — Digital Belarus. Што праўда, апошнім часам яны гэтага не робяць, бо так і не здолелі патлумачыць, як такая лічбавая дзяржава на практыцы можа існаваць і якую карысць сваім віртуальным грамадзянам прынесці. Сама ж платформа “Новая Беларусь” у выглядзе праграмы не толькі існуе, але і прыносіць карысць.
    Якія дасягненні ў платформы, чым яе распрацоўшчыкі могуць пахваліцца ў выніку года працы? Чаму больш не пазіцыянуюць сваю распрацоўку як “лічбавую дзяржаву” і што з ідэяй пабудовы Беларусі па-за межамі Беларусі? Ці існуе ўплыў палітычных сіл ці структур на платформу і якія далейшыя планы на пашырэнне функцыяналу “Новай Беларусі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае стваральнік платформы “Новая Беларусь”, праекта “Голас”, ІТ-прадпрымальнік Павел Лібер.
    42 min
  • Аляксандр Кныровіч. Скажы мне, хто твой сябра: хто гуртуецца вакол Лукашэнкі
    Не вядома, ці сціхлі нарэшце ў Дубаі авацыі ў гонар Лукашэнкі, якія нібыта пачаліся пасля выступу апошняга на экалагічным форуме, але цікавасць да таго, з кім там пераважна Лукашэнка кантактаваў і братаўся, дакладна не сціхае. Ці больш правільна сказаць, не сціхае смех ад узроўню тых кантактаў. Бо гэта паказчык таго, хто гатовы паціскаць Лукашэнку руку.
    Гэта, а таксама іншыя эканамічныя і палітычныя навіны абмяркуем з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам
    50 min
  • Арцём Брухан. Подых імперыі: Саюзная дзяржава як сродак знішчэння Беларусі
    32 гады таму ў Белавежскай пушчы лідары Беларусі, Украіны і Расіі — Шушкевіч, Краўчук і Ельцын — падпісалі Белавежскія пагадненні, афіцыйна паставіўшы крыж на існаванні СССР. Але наўзамен яму быў створаны СНД, а крыху пазней — “Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі”. Апошняе існуе і да сёння, але 6 жніўня 2023 года беларускія дэмсілы як адну са сваіх стратэгічных мэтаў вызначылі выхад з ўсіх саюзаў з Расійскай Федэрацыяй. Каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення пры падтрымцы Аб'яднанага пераходнага Кабінета Беларусі падрыхтавала і публікуе даклад “Саюзная дзяржава як інструмент прыкрыцця імперскай палітыкі Расіі”.
    Якія пагрозы для незалежнасці Беларусі нясе напаўжывая Саюзная дзяржава? Якія высновы робяць аўтары даклада? Ці існуе магчымасць мірна выйсці з-пад уплыву Расіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан
    36 min
  • Ірына Сідорская. Gender Gap: рэжым з жанчынамі не ваюе, але экстрэмістамі прызнае
    Лукашэнка раней любіў расказваць пра тое, што ён “з жанчынамі не ваюе”. Хоць і лічыць, што не жаночая гэта справа — быць прэзідэнтам Беларусі. Маўляў, ёсць пэўныя “традыцыйныя каштоўнасці” і іншая трасца. Вось толькі дзіўна, што жаданне маці, каб яе дзеці не гінулі на вайне, дзіўным чынам у галаве Лукашэнкі і яго памагатых з тых “традыцыйных каштоўнасцяў” выпадае, і таму антываенны “Саюз маці Беларусі” прызнаюць “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
    Пра гэтую нелагічную сітуацыю, а таксама пра “забарону ЛГБТ” у Расіі і пра тое, ці дойдзе гэта да Беларусі, гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
    39 min
  • Павел Усаў. Агентура і маргінес: што паказаў чарговы скандал у дэмсілах
    Стваральніца тг-каналаў “Дзікае паляванне” і “Карнікі Беларусі” Яніна Сазановіч у праграме "Белсата" чарговы раз расказала пра сітуацыю з агентам ГУБАЗіКа ў ЧКБ, пра ролю ў гэтым правале Франка Вячоркі і пра тое, што за наступствы гэтага правалу ніхто не быў пакараны. Калі параўноўваць з тым, што Яніна казала год таму ў эфіры Еўрарадыё, то гэтае інтэрв’ю адрознівалася толькі яе словамі, што Франак — агент лукашэнкаўскіх спецслужб. Праўда, без доказаў такой супрацы. Ну і што АПК лабіраваў “неўключэнне гаманца Лукашэнкі Машынскага” ў санкцыйны спіс. Таксама без доказаў. Эфір быў выдалены, прычыны выдалення "Белсат" патлумачыў, але гэтая сітуацыя стала нагодай для чарговага скандалу ў дэмсілах.
    Якія высновы можна зрабіць з сітуацыі з выдаленнем праграмы і ці сапраўды за ўсім “тырчаць вушы Франка”? Што ці хто стаіць за правакаваннем скандалаў у дэмсілах і каму на карысць раскідванне бездоказных абвінавачанняў? Ці варта чакаць станоўчых вынікаў ад “стратэгічнага дыялогу” паміж беларускімі дэмсіламі і ЗША? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
    1 hr 7 min
  • Уладзімір Грыгорык: ствараць прыгажосць на нашай агульнай планеце — у гэтым мая ідэя
    7 снежня ў эфіры Еўрарадыё — бізнесмен, мецэнат, сябра беларускай дыяпары Таронта (Канада) Уладзімір Грыгорык.
    Мы мусім працаваць на тое, каб людзі ўсёй планеты ведалі і бачылі, што беларусы таленавітыя, што яны могуць ствараць выдатныя рэчы, што яны здольныя прыўнесці нешта ў жыццё ўсяго чалавецтва. Але пры гэтым мы павінны ганарыцца тым, што мы — беларусы, што мы — з Беларусі. Бо агульная прыгажосць на нашай планеце мусіць складацца з нашых нацыянальных адметнасцяў. Такіх, у тым ліку, як мова, культура, гісторыя і традыцыі, перакананы Уладзімір Грыгорык.
    Пра тое, як звязаныя бізнес і нацыянальныя каштоўнасці, чаму Лукашэнка так ненавідзіць прадпрымальнікаў і ці можна пабудаваць Новую Беларусь, не пазбавіўшыся лукашызма, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Уладзімірам Грыгорыкам.
    59 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners