euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Ігар Тышкевіч. Стаўка на каліноўцаў: ці чакалі ў Кіеве прыезду Ціханоўскай
    Спробы асэнсаваць вынікі канферэнцыі “Шлях да волі”, якую ладзіў полк імя Кастуся Калінўскага ў Кіеве, працягваюцца і да сёння. І размова не толькі пра паперкі, якія не падпісалі прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай ды Аб’яднанага пераходнага кабінета. Размова пра тое, што будзе далей з “аб'яднаўчымі ініцыятывамі” палка, з палітычнымі амбіцыямі яго прадстаўнікоў і з планам стварыць вызваленчае войска.
    Якія высновы можна зрабіць па выніку двух дзён канферэнцыі, арганізаванай каліноўцамі, і ці сапраўды ў Кіеве чакалі прыезду Ціханоўскай? Якое значэнне мае сітуацыі з непадпісаннем дакументаў канферэнцыі прадстаўнікамі асобных структур дэмсіл? Ці можна казаць, што Кіеў зрабіў стаўку на каліноўцаў як на палітычную сілу і будзе далей камунікаваць найперш з імі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аналітык украінскага Інстытута будучыні Ігар Тышкевіч
    43 min
  • Ганна Янкута. “Час пустазелля”: як выжыць у часы бясчасся і не страціць сябе
    Яскравыя гістарычныя падзеі натхняюць творчых людзей на іх асэнсаванне і спробы ўсвядоміць іх уздзеянне на чалавека. “Час пустазелля” Ганны Янкута — гэта спроба асэнсаваць бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года. У кнізе перапляліся сапраўдныя і выдуманыя гісторыі – пра бежанства і эміграцыю, пра валанцёрства пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны, пра межы і мовы, пра Мінск і Варшаву, Кракаў і Гародню, а таксама пра пошук адказаў на ўсе пытанні ў варшаўскім геалагічным музеі.
    Як з хаатычных дзённікаў 2022 года вырасла гісторыя на мяжы мастацкай і дакументальнай прозы? Як мінулае пераплятаецца з будучыняй і чаму кніга памірае, як толькі яе надрукуюць? Ці дапамагаюць падарожжы захоўваць творчы імпэт і ці страчваем мы сувязі з айчынай, знаходзячыся далёка ад яе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута
    39 min
  • Аляксандр "Маляваныч" Ждановіч. Казкі для дзяцей і дарослых: якія яны мусяць быць сёння
    Прыжывацца на новым месцы заўсёды цяжка. І асабліва калі гэтае новае месца ты не выбіраў, не планаваў гэтага перасялення і не рыхтаваўся да яго. І таму вельмі важна мець сродкі, якія дапамогуць справіцца з цяжкасцямі акліматызацыі. Такім сродкам для беларусаў сталі беларуская культура і беларуская спадчына, якія хваля эміграцыі вынесла на чужыя берагі разам з вымушанымі эмігрантамі.
    Якую ролю культурныя імпрэзы адыгрываюць у захаванні беларусамі сваёй ідэнтычнасці? Ці сапраўды музыка, тэатр ды іншыя беларускія культурныя праекты і івенты дапамагаюць адаптавацца на чужыне? Якія казкі дапамогуць справіцца з сумам па радзіме і ці ёсць такія казкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае актор і вядоўца Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч
    39 min
  • Роза Турарбекава. Кошык кітайскіх яблыкаў для Лукашэнкі: на што намякае Кітай
    З дакладам “Беларусь, Украіна і будучыня Еўропы” выступіла Святлана Ціханоўская ў Ельскім універсітэце 4 снежня. Гэта там, дзе выкладае знаны даследчык Беларусі гісторык Цімаці Снайдэр. А Наталля Пінчук, жонка зняволенага лаўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, сустракалася з аўтарам “Акта аб дэмакратыі ў Беларусі” кангрэсменам Смітам і гаварыла з ім пра становішча палітвязняў у Беларусі. Практычна ў той жа час ў Літве актыўна абмяркоўваюцца меры ўніфікацыі санкцыяў супраць беларусаў і расіян, у Варшаве доўжацца слуханні Каардынацыйнай рады па пытанні вызвалення палітвязняў, а ў Пекіне Сі Цзіньпін хваліць Лукашэнку за тое, як той дзеля ўтрымання ўлады рэпрэсуе беларусаў.
    Ці ёсць у дэмакратычных сіл інструменты ўздзеяння на рэжым? Ці існуюць сёння магчымасці вызваліць палітвязняў і хто тымі магчымасцямі здольны скарыстацца? Як можна пра нешта дамаўляцца з тым, хто ўсё адно падмане? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
    1 hr
  • Дзмітрый Грамакоў. Беларускае войска: ці магчыма яго стварыць ва Украін
    Вынікі канферэнцыі “Шлях да волі”, якую правёў у Кіеве полк імя Каліноўскага, будуць абмяркоўваць яшчэ доўга. Як і сачыць за тым, якая праца вядзецца далей і хто да гэтай працы з палітычных актараў далучаецца. Ужо відавочна, што пэўныя дзеячы, якія чамусьці лічаць сябе беларускімі і дэмакратычнымі палітыкамі, засталіся за бортам такой працы. З іншага боку, інтарэсы ўкраінскага боку ў гэтых беларускіх палітычных працэсах застаюцца невідавочнымі. Але ўжо вядома, што па выніку гэтай канферэнцыі паміж палком Каліноўскага і Міжнародным цэнтрам супрацьдзеяння расійскай агрэсіі (Украіна) падпісаны мемарандум аб супрацы і ўзаемадзеянні.
    Якія інтарэсы пераследуе ўкраінская ўлада, спрыяючы палітызацыі каліноўцаў? Што найперш цікавіць Кіеў у пытанні ўзаемадзеяння дэмакратычных сіл па выпрацоўцы стратэгіі вызвалення Беларусі? Ці можна казаць, што выбар Кіева спыніўся на каліноўцах і з імі будуць весціся далейшыя перамовы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік дырэктара і кіраўнік даследчых праектаў Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расійскай агрэсіі, украінскі паліттэхнолаг Дзмітрый Грамакоў
    53 min
  • Надзея Ількевіч. Дзе беларускім ініцыятывам шукаць крэатыўнасць для працы
    У лістападзе 2023-га размешчаная ў Вільні культурная прастора CreateCulture Space адзначыла сваю гадавіну. За час працы прастора ператварылася ў знакавае для беларускай супольнасці месца на мапе, дзе за год прайшло 418 мерапрыемстваў, а імпрэзы прасторы наведала больш за 5800 чалавек. Але CreateCulture Space — гэта не толькі ўтульная прастора з бясплатным каворкінгам, шматлікімі культурнымі імпрэзамі і суполкамі…
    Якім стаў 2023 год для CreateCulture Space і што здалелі за гэты год зрабіць? Што найперш цікавіць наведвальнікаў беларускай культурнай прасторы ў Вільні і якія адносіны з мясцовымі ўладамі? Якія планы на далейшую працу і ці ёсць перспектывы развіцця? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальніца некамерцыйнай арганізацыі CreateCulture Group і культурнай прасторы ў Вільні Надзея Ількевіч
    34 min
  • Павел Слюнькін. Пройгрышны сцэнар: ці памяняе Лукашэнка Бабарыку на Латушку
    Два дні ў Варшаве цягнуліся слуханні Каардынацыйнай рады па пытанні вызвалення палітвязняў. Удзел у абмеркаванні прынялі прадстаўнікі не толькі Офіса Ціханоўскай у асобе Вольгі Гарбуновай і Аб’яднанага пераходнага кабінета ў асобе Паўла Латушкі, але і прадстаўнікі праваабарончых арганізацый, дабрачынных фондаў, рознага кшталту ініцыятыў і асацыяцый, а таксама — палітычныя аналітыкі і эксперты. Сказана было шмат усяго, у тым ліку і непрыемнага для дэмакратычных сіл і палітычных лідараў у прыватнасці.
    Ці існуюць сёння магчымасці для вызвалення палітвязняў і хто тымі магчымасцямі здольны скарыстацца? Ці ёсць у дэмакратычных сіл інструменты ўздзеяння на рэжым? Як можна пра нешта дамаўляцца з тым, хто ўсё адно падмане? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR), былы супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Слюнькін
    1 hr 1 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners