euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Глеб Кавалёў. Беларускі бізнес адкрываецца ў Польшчы — і працягвае падтрымліваць Расію. Што?
    Беларускі бізнес паціху перабіраецца ў Польшчу. У Варшаве адкрываецца ўсё больш бараў з беларускімі каранямі. Напрыклад, BurgerLab. Ці Mon Nom.
    Гэтыя два брэнды адметныя тым, што паралельна захавалі свае беларускія кавярні. У якіх працягваюць гандляваць расійскім півам! Ну як бы "А што здарылася?".
    Пра этычнасць такога сядзення на двух крэслах размаўляем з Глебам Кавалёвым, заснавальнікам кавярняў "Карма" у Мінску (закрытая па зразумелых прычынах), Кіеве (закрытая па зразумелых прычынах), Варшаве і Гданьску. Можа, верыфікацыя беларускага бізнеса за мяжой усё ж патрэбная?
    47 min
  • Роза Турарбекава. Чаму Польшча і краіны Балтыі не закрылі мяжу з Беларуссю
    Польшча і краіны Балтыі не збіраюцца закрываць мяжу з Беларуссю. Пакуль. Але могуць гэта зрабіць, калі Лукашэнка не прыслухаецца да іх патрабаванняў — не выведзе з краіны "вагнераўцаў" і не адвядзе ад мяжы і не адправіць дадому мігрантаў. Што мусіць здарыцца, каб прыслухаўся? І чаму мяжу ўсё ж не закрылі?
    Гэта, а таксама словы Зяленскага, што Ціханоўскай не спатрэбіцца ўкраінская армія, апраўданні Лукашэнкі пасля смерці Прыгожына і іншае абмяркоўваем з незалежнай эксперткай, гісторыкам Розай Турарбекавай.
    39 min
  • Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка маўчыць пра Прыгожына. Лябедзька ў Кіеве.
    З крушэння самалёта, на якім меркавана ляцеў стваральнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын, прайшло амаль два дні. Пуцін ужо выказаў спачуванні сем'ям загінулых. А Лукашэнка, які даваў Прыгожыну гарантыі бяспекі пасля спыненага маршу на Маскву, маўчыць. Ды і што тут скажаш?
    Тым часам кантакты Кіева з беларускай апазіцыяй у выгнанні становяцца ўсё больш інтэнсіўнымі. На гэтым тыдні перамовы правялі дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк і прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі і Анатоль Лябедзька.
    Пра гэта пагаворым у сённяшнім стрыме з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама закранём тэму верыфікацыі беларускіх бізнесаў за мяжой, якой быў прысвечаны папярэдні стрым. Польскі бізнес-саюз выказаўся жорстка супраць. ABBA адказала.
    55 min
  • Кавалеўскі: Дбаем пра сваё, баронім сваіх з "Пагоняй" у сэрцы — наша ідэя сёння
    24 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі.
    Еўрапейская перспектыва мусіць сёння быць не толькі прагматычнай мэтай беларускага грамадства, але і дадатковым элементам нашай нацыянальнай ідэі. Бо мы мусім вярнуць Беларусь у сям’ю еўрапейскіх народаў. Не забываючыся пры гэтым на сваю нацыянальную годнасць і свае нацыянальныя адметнасці, перакананы Валерый Кавалеўскі.
    Пра тое, якое значэнне маюць нацыянальныя сімвалы і мова для вяртання беларусаў у еўрапейскую сям’ю і чаму гэтае вяртанне нам неабходнае, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валерыем Кавалеўскім.
    50 min
  • Віталь Цыганкоў. Гарантыі Лукашэнкі: што будзе з “Вагнерам” у Беларусі.
    Серада 23 жніўня прынесла шмат цікавых навінаў. З Украіны прыйшлі паведамленні пра захоп у выніку адмысловай аперацыі ГУР расійскага верталёта, а з Расіі прыляцела навіна пра “катастрофу” бізнес-джэта з Яўгенам Прыгожыным і яго ручным нацыстам Уткіным. Вечарам у беларускіх Мачулішчах прызямліўся транспартны самалёт РФ, і з’явілася меркаванне, што ён прыляцеў забіраць расселеных пад Асіповічамі “вагнеранят”…
    Што мяняе для Беларусі знікненне з ваеннага і палітычнага поля Прыгожына і ці цягне гэта за сабой вывад “Вагнера” з тэрыторыі нашай краіны? Ці ўспрымаў хоць хто-небудзь сур’ёзна “гарантыі”, якія Лукашэнка даваў вагнераўцам на чале з іх кіраўнікамі? Як знікненне фактару вагнераўцаў паўплывае на сітуацыю з закрыццём мяжы з Беларуссю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
    56 min
  • Яўген Мачалаў. За вашу і нашу свабоду: чаму беларусам і ўкраінцам наканавана быць разам
    З выглядам “а што такога здарылася?” свае віншаванні “ўкраінскаму народу” з Днём незалежнасці выказаў і… Лукашэнка. Сумнеўна, што ўкраінскі народ за выбухамі і абстрэламі гэтае віншаванне ўвогуле пачуе, але калі раптам і даведаецца пра яго існаванне, то, падазраю, будзе вельмі дзіўна чуць яго ад таго, хто дапамагае расійскім акупантам знішчаць украінскія гарады і саміх украінцаў. І тым больш чуць ад суагрэсара заклікі да перамоў.
    Як змяняецца стаўленне ўкраінскага грамадства да беларусаў цягам вайны і ці з’яўляецца разуменне адрознення паміж беларусамі і Лукашэнкам? Чаму кіраўніцтва Украіны насцярожана ставіцца да наладжвання стасункаў з беларускімі дэмсіламі і ці важна гэта сёння? Як захаваць у будучыні добрыя стасункі паміж нашымі народамі і пры чым тут рэпарацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык, сузаснавальнік тэлеграм-канала “БУСт” Яўген Мачалаў
    39 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners