euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • “Беларускае апалчэнне”: пра марафон, Ціханоўскую, Сахашчыка і вайну
    Канферэнцыя “Беларускае апалчэнне”, на якую, паводле інфармацыі арганізатараў, сабраліся прадстаўнікі “ўсіх структур, якія ваююць”, прайшла 19-20 жніўня ў Кіеве. У выніку, сярод іншага, прынялі рашэнне пра ўдзел у арганізацыі дабрачыннага марафона па зборы дапамогі беларускім добраахвотнікам — як тым, хто працягвае ваяваць на баку Украіны, так і тым, хто звольніўся з УСУ і каму патрэбная альбо медыцынская, альбо фінансавая дапамога.
    Што стала нагодай для сустрэчы і ці апраўданыя словы пра тое, што гэтая канферэнцыя добраахвотнікаў была “непрадстаўнічай”? Ці сапраўды былі прадстаўленыя “ўсе структуры, якія ваююць” і што наконт ПКК і БДК? Як шараговыя добраахвотнікі ставяцца да Ціханоўскай, Сахашчыка і дэмакратычных структур? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы добраахвотнік Аляксандр Руткевіч
    45 min
  • Вайна хабаў: ці будуць пераможцы і хто ад яе страчвае.
    Інцыдэнт вакол Беларускага моладзевага хаба не толькі не вырашаецца, але з часам заходзіць у тупік. Новае і старое кіраўніцтва выстаўляюць адно аднаму ўсё больш прэтэнзій, гучаць абвінавачанні і пагрозы судом. А ў гэты час ініцыятывы, школкі і гурткі, што працавалі ў памяшканні хаба, не ведаюць, дзе ім працягваць сваю дзейнасць, а дзеці і дарослыя, што займаліся там, у роспачы. Але ёсць і іншыя, невідавочныя на першы погляд, негатыўныя наступствы гэтага канфлікту.
    Што сёння адбываецца з хабам, ці ёсць магчымасці паразумецца і хто насамрэч стаіць за ўсёй гэтай сітуацыяй? Ці здолее старая каманда хаба аднавіць дзейнасць у новым месцы і ці ёсць на гэта сродкі? Якую пагрозу нясе гэты канфлікт для ўсёй беларускай дыяспары Варшавы і пры чым тут Лявончык? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сузаснавальнік Беларускага моладзевага хаба Алесь Лапко і сузаснавальнік фондаў дабрачыннай дапамогі BYHELP i BYSOL Аляксей Лявончык
    59 min
  • Аляксандр Фрыдман. “Гэта вы фашысты!” — як акупанты супраць нацыстаў агітавалі.
    У Мінску прайшло чарговае антыфашысцкае комік-шоу, дзе адказныя за распачатую ў цэнтры Еўропы вайну спрабавалі даказаць сабе і прадстаўнікам блізкіх па духу рэжымаў, што фашысты не яны, а іх ахвяры. Усё гэта выглядала б вельмі смешна, калі б не было так трагічна ў жыцці. І працягам спроб перакінуць адказнасць на іншых стала інтэрв’ю Лукашэнкі збеглай у Расію былой украінскай журналістцы.
    Пра што сведчыць жаданне распальвальнікаў вайны даказаць, што гэта іншыя міфічныя фашыста-нацысты? Ці атрымалася ў Лукашэнкі давесці, што яго выкарысталі ўцёмную і ён нічога не ведаў пра планы Пуціна напасці на Украіну? Якую пагрозу нясе “літвінізм” бяспецы Літвы і ці варта нам дзяліць з літоўцамі спадчыну ВКЛ? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.
    1 hr 2 min
  • Валерый Кавалеўскі. Пашпарт Новай Беларусі: ці ўсё так аптымістычна, як выглядае?
    Паводле інфармацыі АПК, за тыдзень жаданне атрымаць пашпарт Новай Беларусі выказалі 57 тысяч чалавек. Прычым некаторыя адзначалі, што яны выказваюцца і за іншых чальцоў сваёй сям’і. І гэта пры тым, што перспектывы прызнання гэтага пашпарта ў якасці сапраўднага дакумента, з якім можна будзе вандраваць па свеце, досыць цьмяныя. Але ў сітуацыі, калі праз пераслед на радзіме атрымаць новы пашпарт немагчыма, а межы з Беларуссю ў любы момант могуць быць закрытыя, і такі варыянт выглядае прымальным. Нягледзячы на тое, што ёсць і больш надзейныя дакументы наўзамен нядзейнаму беларускаму пашпарту…
    Пра што сведчыць цікавасць беларусаў да пашпарта Новай Беларусі, ці сапраўды іх дастаткова для запуску праекта па вырабе дакумента і ці ёсць зрухі ў пытанні яго прызнання? Ці сапраўды Польшча, Літва і Латвія пойдуць на поўнае закрыццё межаў з Беларуссю, чаму найперш размова ідзе пра пасажырскія перавозкі? Якія могуць быць наступствы ад пагаршэння стаўлення да беларусаў у асобных краінах ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі
    47 min
  • Ірына Сідорская. Gender Gap: пра пацалункі, доўгія валасы, кар’ерную столь у жанчын і… Карач
    Новыя тэхналогіі імкліва змяняюць свет і нас у гэтым свеце. Але не ва ўсім і не ўсюды. Часам нават арганізацыі, якія, здавалася б, мусяць быць у авангардзе зменаў, у пэўных аспектах застаюцца рэтраградамі. Як, напрыклад, лукашэнкаўскае МЗС з яго стаўленнем да жанчын-дыпламатаў і іх кар’ерных магчымасцяў. Але што казаць, калі само грамадства часам дае падставы лічыць, што мы па-ранейшаму існуем у якім пазамінулым стагоддзі.
    Пра тое, чаму ў пэўных арганізацыях і ўстановах існуе практычна непераадольная для жанчын кар’ерная столь, мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
    41 min
  • Галіна Казіміроўская. Пра “спеўныя скарбы”, вольныя песні і… дзяцей
    Галоўнае — не спыняцца, кажам мы сабе штодня і працягваем рабіць сваю справу. Рабіць, што ў нашых сілах, на карысць Беларусі і беларусаў. Творцы пішуць новыя песні, карціны ці ставяць спектаклі альбо ствараюць ініцыятывы для навучання дзяцей. Іншыя падтрымліваюць і па магчымасці спрыяюць іншым справам ды працэсам. Менавіта такой пазіцыі трымаецца Галіна Казіміроўская, калі працягвае займацца заснаванай ёй і калегамі Беларускай школай мастацтваў ці адшуквае новыя, часам невядомыя творы беларускіх кампазітараў у розных архівах і бібліятэках.
    Ці магчыма ў сённяшніх умовах ствараць за мяжой навучальныя ўстановы беларускай скіраванасці і з якімі праблема найперш даводзіцца сутыкацца? Якія адкрыцці зробленыя падчас творчай вандроўкі ў Лондан? Над чым цяпер працуе “Вольны хор” і якіх сюрпрызаў ад яго чакаць прыхільнікам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае мастацкая кіраўніца і дырыжорка калектыву “Concordia Chor”, заснавальніца “Вольнага хору” і Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага ў Варшаве Галіна Казіміроўская.
    1 hr 2 min
  • Роза Турарбекава. Пра ліст Пазняка, палівязняў, літвінізм і нейтральны Кітай
    Пагроза закрыцця самых папулярных сярод беларусаў межаў — з Польшчай і Літвой (а таксама Латвіяй) разам з прысутнасцю наймітаў “Вагнера” на тэрыторыі Беларусі застаюцца самымі актуальнымі тэмамі для абмеркавання ўжо не адзін тыдзень. Сюды ж пачалі дадавацца правакацыі расійскіх прыхадняў ля межаў Польшчы і Літвы. І хоць пазней яны аказаліся фэйкамі, а вагнераўцы займелі тытул “фаташоп-войскаў”, непрыемныя ўражанні засталіся. Як і пасля змены стаўлення да беларусаў у Літве з прыязнага на падазронае.
    Пра што сведчыць адсутнасць рэакцыі на прапанову Пазняка абмяняць палонных беларусаў-наймітаў на палітвязняў? Ці сапраўды Польшча, Літва і Латвія пойдуць на поўнае закрыццё межаў з Беларуссю, чаму найперш размова ідзе пра пасажырскія перавозкі і як гэта дапаможа пералічаным краінам абараніць свае інтарэсы і бяспеку? Якія могуць быць наступствы візіту кітайскага міністра абароны ў Беларусь? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
    59 min
  • Аркадзь Мошас, Сігналы Захаду: ці пачуюць ЕС і ЗША намёкі Лукашэнкі
    На мінулым тыдні Лукашэнка выдаў чарговую серыю прарасійскіх і канспіралагічных тэзісаў пра прычыны вайны ва Украіне. Хто паводле вышэйзгаданага “палітычнага аналітыка” вінаваты ў тым, што расійскія войскі пачалі забіваць украінцаў і нішчыць украінскія гарады (у тым ліку з тэрыторыі Беларусі), здагадацца можна з першага разу. Як і наконт таго, якім чынам і на якіх умовах трэба тэрмінова спыняць вайну…
    На каго найперш было скіраванае гэтае інтэрв’ю, чаму менавіта цяпер яно з’явілася і ці пачуюць яго на Захадзе? Ці сапраўды Польшча, Літва і Латвія пойдуць на поўнае закрыццё межаў з Беларуссю, чаму найперш размова ідзе пра пасажырскія перавозкі і як гэта дапаможа пералічаным краінам абараніць свае інтарэсы і бяспеку? Ці гатовы Захад да працяглай вайны з Расіяй і як змяняецца стаўленне да беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас
    48 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners