euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • “Грай”: сустрэнем восень рок-н-ролам! Эфір з Вольскім, Пугачам і Стыльскім
    Чарговы беларускі фэст пройдзе неўзабаве ў Варшаве: 1 верасня Odess club прымае эстафету ад папярэднікаў — тут пройдзе фестываль беларускай музыкі “Грай”. Калі казаць пра музычную (галоўную) частку фэсту, то нас чакаюць выступы гуртоў Volski, “Дай Дарогу!”, Dzieciuki, J:Морс, :B:N: і The Superbullz. Але толькі музыкай справа не абмяжуецца!
    Чым адметны фэст “Грай” і ці стане ён пераемнікам фэсту з той жа назвай, што адбываўся ў Мінску? Ці атрымліваецца ў музыкаў за межамі Беларусі не толькі захаваць сябе, але і ствараць новае? З якімі праблемамі сутыкаюцца творцы і як іх магчыма вырашыць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць франтмены гуртоў VOLSKI, J:MOPC і “Дай дарогу!” Лявон Вольскі, Уладзімір Пугач і Юрась Стыльскі
    43 min
  • Роза Турарбекава/ З экскаватарам на Польшчу: чым рызыкуе Лукашэнка
    Цэнтр нацыянальнага супраціву Украіны паведамляе, што Расгвардыя правяла вучэнні па падаўленні пратэстаў у Расіі і… Беларусі. Сцвярджаецца, што на вучэннях адпрацоўвалі два сцэнары: і падаўленне масавых пратэстаў мабілізаваных і іх родных падчас правядзення поўнай мабілізацыі насельніцтва Расіі, і заход на тэрыторыю Беларусі для "навядзення парадку" пасля нанясення ўзброенымі сіламі Украіны і Польшчы ракетных удараў па лагерах вагнераўцаў. А тое, што маўчаць у адказ на любыя правакацыі наймітаў з тэрыторыі Беларусі суседзі не будуць, яны заявілі наўпрост.
    Чаму Пуцін з выкарыстаннем Лукашэнкі і наймітаў з “Вагнера” пераключыўся на Польшчу і ці варта Польшчы сапраўды асцерагацца нападу, ці гатовыя краіны NATO да такога развіцця падзей? Ці будзе з Захаду ў такім выпадку ўдар у адказ і ці чакаць поўнага закрыцця межаў з Беларуссю? Ці сталі нечаканасцю вынікі марафону па зборы грошай на дапамогу палітвязням і пра што гэты вынік сведчыць? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
    49 min
  • Трамп падмануў Вялікага Брата, кліматычны калапс прыпадзе на 2057
    Паспяховыя дзяржавы, якія хацелася б браць за прыклад, часам прымаюць спрэчныя рашэнні. Вось як Сінгапур: здавалася б, краіна будучыні, а карае смерцю, як у Сярэднявеччы.
    Але не толькі яны натхняюцца мінулым. Навукоўцы прадказваюць, што чалавецтва са сваім прагрэсам хутка адкаціцца на 12 тысяч гадоў назад. Гэта яшчэ не канец свету, але гучыць так сабе…
    Толькі Трамп не сумуе: назваў пракурора вар’ятам, бо той выставіў яму новыя абвінавачанні. Пра ўсё гэта чытайце ў нашым штотыднёвым аглядзе міжнародных навін!
    5 min
  • Калійка — усё? Мяжа закрываецца, Лукашэнка скардзіцца на ААН
    Беларускіх портаў у Расіі не будзе. А “Беларуськалій” ужо другі раз за год закрывае другое рудаўпраўленне “на рамонт”. З экспартам беларускіх калійных угнаенняў намеціліся праблемы?
    Абмяркуем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра “жудасны ціск у ААН”, на які скардзіцца Лукашэнка; чарговыя абяцанні заходніх краінаў закрыць мяжу з Беларуссю і пра хуткія слуханні па Аб’яднаным пераходным кабінеце ў Каардынацыйнай радзе.
    53 min
  • Сяргей Бульба. Ці пяройдзе беларускае войска пад сцягі “Вагнера”
    Тэма наймітаў з расійскай ваеннай кампанні “Вагнер” і іх сапраўдных мэтаў знаходжання ў Беларусі працягвае цікавіць не толькі саміх беларусаў, але і суседнія краіны. Асабліва на фоне скаргаў Лукашэнкі, што, маўляў, ён ледзь стрымлівае тых баевікоў ад “турыстычнага паходу” ў Варшаву і Жэшаў. На “паклон” да тых “вагнераўцаў” ездзяць лукашэнкаўскія сілавікі і дзеці з ваенна-патрыятычных арганізацый, а прадстаўнікі наймітаў наведваюць прапагандысцкія шоў і ладзяць “навучанні” для беларускіх вайскоўцаў.
    Ці ёсць падставы асцерагацца, што “вагнераўцы” ў сваёй большасці застануцца ў Беларусі і што яны тут будуць рабіць у такой колькасці? Ці толькі “перадачай баявога вопыту” займаюцца найміты Прыгожына, праводзячы навучанні з беларускімі вайскоўцамі? Якіх сюрпрызаў ад іх варта чакаць і якую пагрозу яны нясуць як для саміх беларусаў, так і для нашых суседзяў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны актывіст, заснавальнік “Белага легіёна” Сяргей Бульба
    58 min
  • Dymna Lotva: шлях праз “Пекла” да Беларусі
    Рок-музыкі ў эміграцыі сутыкнуліся з нечаканай праблемай — неабходнасцю наноў збіраць свае гурты. Бо ў некага не ўсе ўдзельнікі выехалі з краіны альбо, выехаўшы, аказаліся не ў адной краіне і адным горадзе. І не кожны з аўтараў рок-песень мог у першы час выходзіць да публікі з акустычнай гітарай. Паспрабуй адыграць пад акустыку альбо ў стылі трэш-метал, да прыкладу! Але музыкі і гурты сабралі, і рэпетыцыі аднавілі, і канцэрты ладзяць, і новыя песні запісваюць ды кліпы здымаюць. Як гурт Dymna Lotva, які днямі прэзентаваў сінгл і кліп на песню “Пекла”.
    Ці лёгка было ў Варшаве пачаць наноў, вярнуцца да творчасці і што для гэтага найперш спатрэбілася? Ці сапраўды беларусам важна захоўваць беларускасць за мяжой і як гэта зрабіць? З якімі праблемамі сутыкаюцца і ці лічаць патрэбным атрыманы ў эміграцыі досвед? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальнікі і ўдзельнікі гурта Dymna Lotva Яўген Чаркасаў і Кацярына Манкевіч
    40 min
  • Сідорская: адкрытасць, інклюзіўнасць, беларускасць — такой бачу нашу ідэю
    27 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — доктарка навук і гендарная даследчыца, медыяэкспертка Ірына Сідорская.
    Для нас вельмі важна, нягледзячы ні на што, не забываць, што мы жывём у еўрапейскім кантэксце, заўсёды памятаць пра правы чалавека і не забываць пра тое, што мы — беларусы. А гэта значыць, што мы павінны шанаваць сваю культуру і рабіць усё магчымае для пашырэння нашай мовы, перакананая Ірына Сідорская.
    Пра тое, чаму так важна ўсвядоміць сябе беларусам і як гэта звязана з неабходнасцю заставацца ў “еўрапейскім кантэксце”, якое значэнне для нацыянальнай ідэі мае інклюзіўнасць і што значыць “негвалтоўнае пашырэнне беларускай мовы”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ірынай Сідорскай.
    52 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners