euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Наталля Задзяркоўская. Як музей у Варшаве дапамагае рабіць Беларусь вольнай
    Год таму, 17 ліпеня 2022 года, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне адкрыла ў цэнтры Варшавы новую беларускую прастору — музей Вольнай Беларусі. За год музей зрабіўся адной з самых папулярных беларускіх пляцовак у Варшаве, дзе ладзіліся не толькі выставы, канферэнцыі і творчыя сустрэчы, але і тэатральныя прэм'еры, і аўкцыёны, і "Спеўныя сходы". А 22 ліпеня музей Вольнай Беларусі запрашае на “Вечар-сустрэчу сяброў музея Вольнай Беларусі”, прысвечаны гадавіне са дня адкрыцця.
    Чым са зробленага цягам года можа асабліва ганарыцца каманда музея? Што цікавага плануецца і з якімі цяжкасцямі ў працы яна сутыкаецца? Якую ролю такія прасторы, як музей Вольнай Беларусі, адыгрываюць для захавання беларусамі сваёй ідэнтычнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктарка музея Вольнай Беларусі (Варшава) Наталля Задзяркоўская.
    31 min
  • Леанід Каліценя і Максім Жбанкоў. Пра кіношнікаў у эміграцыі, творчасць і грошы
    Здавалася, эміграцыя для беларусаў — зусім не цукар. Але вось айчынным кіношнікам змена геаграфічных каардынат пайшла, як ні дзіўна, на карысць: за апошнія паўтара года яны стварылі ажно дзве прафесійныя ініцыятывы. Адна — Беларуская незалежная кінакадэмія — была гучна прадстаўленая на Берлінскім кінафестывалі, а на яе адкрыццё завіталі кіраўнік Еўрапейскай кінаакадэміі і міністарка культуры Германіі. Другая — Беларуская сетка кінематаграфістаў — хутка ладзіць у Варшаве з'езд беларускіх кінематаграфістаў.
    Дык дзеля чаго кіношнікі будуць збірацца на анансаваным з'ездзе? І навошта беларускай супольнасці ажно дзве вельмі падобныя адна да адной арганізацыі? Дзе аўтарам шукаць грошы пад уласныя праекты? І што цяпер адбываецца з кіно ў самой Беларусі? Пра гэта ды іншае пагаворым з сустваральнікамі Беларускай сеткі кінематаграфістаў: прадзюсарам Леанідам Каліценем і кінааналітыкам Максімам Жбанковым.
    32 min
  • Сяргей Дубавец. Пра акупацыю, эміграцыю, партызаншчыну і арышт Лукашэнкі
    "Галоўнае, каб быў мір і спакой — гэта эканоміка. Ніхто нікому не дапаможа", — заявіў 21 ліпеня Лукашэнка і абурыўся, што Еўропа адварочваецца ад Украіны ў пытанні харчавання. Але, здаецца, і без Украіны ў беларускага кіраўніка хапае праблем. Гэта і "вагнераўцы", якія калонамі заязджаюць у Беларусь, і ордар на арышт, які замаячыў на гарызонце за вываз украінскіх дзяцей у нашу краіну. Ды і ў эканоміцы справы так сабе — эксперты кажуць пра немінучую дэвальвацыю.
    Пры чым, як аказалася, вагнераўцы, якія з камфортам размясціліся ў Беларусі, жывуць тут за наш кошт. Прымаючы бок — Беларусь — бясплатна забяспечвае расійскі кантынгент харчаваннем, палівам, электрычнай і цеплавой энергіяй, іншымі відамі камунальных паслуг, медыцынскай дапамогай. Беларусам такое і не снілася, для іх грошай няма. А расіянам — калі ласка!
    Пра прыярытэты беларускіх уладаў пагаворым сёння з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама закранем іншыя важныя тэмы: Беларускі Чырвоны крыж адчувальна пазелянеў і цяпер у адкрытую служыць рэжыму, набліжаюцца слуханні па Аб'яднаным пераходным кабінеце ў Каардынацыйнай радзе, а супраць байполаўца Аляксандра Азарава (Кныровіч упэўнены!) гуляе ФСБ Расіі.
    36 min
  • Сяргей Дубавец. Пра акупацыю, эміграцыю, партызаншчыну і арышт Лукашэнкі
    Неўзабаве трэцяя гадавіна выбараў 2020 года. Падзеяў, якія адны называюць абуджэннем беларускай нацыі, іншыя — спланаванай у Маскве аперацыяй, скіраванай на далейшае паглынанне Беларусі. Адны ўхваляюць пратэсты, іншыя кажуць, што тагачасныя лідары выбарчай кампаніі вінаватыя ў тых шалёных рэпрэсіях, якія абрынуў лукашэнкаўскі рэжым як помсту за свой жнівеньскі страх. Як вынік, у Беларусі тысячы асуджаных па палітычных прычынах, 1,5 тысячы палітвязняў, сотні тысяч эмігрантаў, вынішчанае палітычнае і культурніцкае поле.
    Што насамрэч патрэбна вагнераўцам у Беларусі і якія пагрозы яны нясуць, як беларусам, так і суседнім з Беларуссю краінам? З чым мы прыйшлі да трэцяй гадавіны выбараў 2020 года? Ці рэальна пабачыць Лукашэнку на лаве падсудных у Гаазе і ці можа выжыць беларуская культура ў эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае публіцыст, літаратар, Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі Сяргей Дубавец.
    45 min
  • Юльяна Шаметавец. Пра “дзіравыя базы”, план “Перамога”, агентуру і бяспеку
    Чым далей, тым большае значэнне набывае кібербяспека. І гаворка нават не пра ўмоўныя базы ўдзельнікаў плана “Перамога”, якія могуць трапіць у рукі лукашэнкаўскіх карнікаў: пры жаданні вас у той план запішуць самі “губазы”. Калі людзі атрымліваюць гады пазбаўлення волі за каментары ці перапосты, зробленыя невядома калі, калі цябе правакуюць праз розныя чат-рулеткі ці падстаўляюць агенты спецслужб.
    Якія меры бяспекі магчыма прыняць, каб гарантавана пазбегнуць рэпрэсій за дзеянні ў сацсетках? Што адбываецца з базамі, якія складалі апанеты рэжыму і ці бяспечна рэгістравацца ў якіх-кольвек ініцыятывах? Ці існуе рэцэпт вызвалення палітвязняў і ці магчыма сёння правесці інтэрнэт-галасаванне альбо выбары? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца "Кіберпартызан" і палка імя Каліноўскага Юльяна Шаметавец.
    48 min
  • Аляксандр “Кусь” Клачко. Баец “Кусь”: мова, гісторыя, культура — у гэтым наша нацыянальная ідэя
    20 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — беларускі добраахвотнік батальёна "Волат" палка імя Кастуся Каліноўскага Аляксандр “Кусь” Клачко.
    “Рускі штык і рускі поп” не далі магчымасці беларусам у час, калі іншыя народы будавалі свае нацыянальныя дзяржавы і завяршалі сваё фармаванне як нацыі, прайсці тым жа шляхам. Але цяпер мы мае шанец завяршыць некалі пачатыя нацыябудаўнічыя працэсы. Безумоўна, з папраўкай на сучаснасць і з разуменнем, што свет змяніўся, як і мы самі. Тым не менш, падмурак мусіць заставацца ранейшым — мова, гісторыя і культура. Без гэтага будучыні ў Беларусі не будзе, перакананы Аляксандр “Кусь” Клачко.
    Пра тое, дзе знайсці сілы на супраціў і ці магчыма вярнуць сабе краіну мірным шляхам, чаму так важна ўсвядоміць сябе беларусам і пры чым тут мова, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам “Кусем” Клачко.
    53 min
  • Ігар Тышкевіч. Павольная акупацыя: пра мэты “Вагнера” і арышт Лукашэнкі
    У Беларусь працягваюць ехаць калоны “вагнераўцаў”. І колькі на сёння гэтых наймітаў-забойцаў з расійскай ваеннай кампаніі ўжо знаходзіцца на тэрыторыі нашай краіны, беларусам не паведамляюць, але гэта дакладна больш за 2 тысячы. Міністэрства абароны паведаміла, што “падраздзяленні ССА РБ адпрацоўваюць вучэбна-баявыя задачы з байцамі “Вагнер” на палігоне “Брэсцкі”. У той жа час у Еўрапарламенце заклікалі Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаць ордар на арышт Лукашэнкі. А ўздоўж украінска-беларускай мяжы ўкраінскія вайскоўцы паставілі дзясяткі тысяч міннных пастак…
    Што насамрэч трэба “вагнераўцам” у Беларусі і якія пагрозы яны нясуць як беларусам, так і суседнім з Беларуссю краінам? Ці варта асцерагацца правакацый на мяжы і як да магчымых нечаканасцяў рыхтуюцца ўкраінскія вайскоўцы? Ці рэальна пабачыць Лукашэнку на лаве падсудных у Гаазе?
    47 min
  • Аляксей Лявончык. Пра “гаманцы рэжыму”, “белыя паліто”, агентуру і палітвязняў
    На тых, хто робіць працу, заўсёды знойдуцца “белыя палітоны”, якія раскажуць і пра тое, як вы ўсё няправільна робіце, і што ўсе вашыя праекты намарэч скіраваныя на дапамогу сабе, а не іншым, раскажуць нават, агентам якой спецслужбы вы з’яўляецеся. Зрабіць не тое што лепш, а хаця б нешта такім “танцорам” перашкаджае шмат што і хто пачынаючы з вас, але ў выніку давер да тых, хто спрабуе нешта рабіць, у грамадства змяншаецца.
    Якія галоўныя высновы варта зрабіць са скандалу вакол грошай на дабрачыннасць аднаго з нібыта “гаманцоў рэжыму” і ці трэба за такую дапамогу неяк “дзякаваць”? Што адбываецца ў асяродку дэмакратычных сіл і ці не прыйшоў час даць магчымасць іншым паспрабаваць перамагчы рэжым, перанакіраваўшы ім усе рэсурсы дэмсіл? Ці існуе рэцэпт па вызваленні палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік фондаў дабрачыннай дапамогі BYHELP i BYSOL Аляксей Лявончык.
    45 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners