euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Павел Латушка. Арышт Лукашэнкі, “крыміналка Груздзевых”, санкцыі і перамовы
    У Еўрапарламенце заклікалі Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаць ордар на арышт Лукашэнкі. Дэпутаты заявілі, што Беларусь нясе адказнасць за шкоду, нанесеную Украіне ў сувязі з вайной, і злачынствы, учыненыя ва Украіне, у тым ліку за незаконны вываз дзяцей. Паралельна Еўрасаюз да гадавіны выбараў 2020 года рыхтуе новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Прычына — працяг рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Паводле інфармацыі з Бруселя, паралельна абмяркоўваецца яшчэ адзін пакет санкцый, падставай для якога стаў саўдзел Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны. У той жа час у самой Беларусі ўжо знаходзіцца звыш 2 тысяч наймітаў-забойцаў з расійскай кампаніі “Вагнер”.
    Што дае ордар на арышт Лукашэнкі, калі такі ж ордар на арышт Пуціна на лаву падсудных яго не прывёў? “Крыміналка” на сясцёр Груздзевых, якія чамусьці лічаць сябе спявачкамі — хто іх прыцягне іх да адказнасці і якую ролю выконвае сёння “Славянскі базар”? Ці працуюць санкцыі, як перамагчы Лукашэнку і вызваліць палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка
    53 min
  • Мікалай Халезін. “Вам пакет — санкцыйны!”: ці напалохае ён Лукашэнку
    Новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі рыхтуе Еўрасаюз да гадавіны выбараў 2020 года. Прычына — працяг рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Паводле інфармацыі з Бруселя, паралельна абмяркоўваецца яшчэ адзін пакет санкцый, падставай для якога стаў саўдзел Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны. У той жа час за апошні год імпарт тавараў з ЕС у Беларусь значна павялічыўся, і гэта выглядае на любімую гульню лукашэнкаўскага схематозу — дапамога Расіі ў абыходзе санкцый.
    Што з сябе ўяўляюць новыя санкцыі і ці атрымаецца ў рэжыму паслабіць санкцыйны ціск на “калійку”? Чаму наноў актывізаваліся размовы пра непазбежнасць перамоў з рэжымам дзеля вызвалення палітвязяняў і ці маюць яны перспектывы? Як словы Наўседы ўплываюць на агульнае стаўленне да Беларусі на Захадзе і што дае кароткае спатканне Байдэна з Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін.
    1 hr
  • Ірына Сідорская. Ціханоўская сярод лідараў-мужчын, крызіс маскуліннасці і паніка вакол вазэктаміі
    У сусветнай палітыцы па-ранейшаму дамінуюць мужчыны. Напрыклад, сярод удзельнікаў Саміта NATO ў Вільні Святлана Ціханоўская была адной з нешматлікіх жанчын. Ці дапамагае гэтае адрозненне? Ці выгадна, што беларусаў прадстаўляе менавіта жанчына?
    Пра гэта пагаворым у сённяшнім выпуску Gender Gap з доктаркай навук Ірынай Сідорскай. Спусцімся таксама "на ўзровень ніжэй" — туды, дзе жанчыны актыўна адваёўваюць прастору ў мужчын, а мужчыны ўжо і не ведаюць, што рабіць, каб дэманстраваць сваю маскуліннасць.
    50 min
  • Роза Турарбекава. Пра Сувалкскі калідор, традыцыі НКУС і ўмовы вяртання
    У барацьбе з “дыверсантамі” лукашэнкаўскія спецслужбы будуць выкарыстоўваць “лепшае з досведу і традыцый НКУС”, заявіў днямі Карпянкоў. Чым адметныя “традыцыі НКУС” адносна кіраўнікоў гэтых жа структур, Карпянкову, спадзяемся, давядзецца даведацца на асабістым прыкладзе. Іншая справа, што “традыцыі НКУС” ужо відавочныя ў Беларусі — традыцыя даносаў адроджаная і пастаўленая на паток.
    Што з сябе ўяўляе Сувалкскі калідор і ці могуць найміты з “Вагнера” стварыць праблему на тым кірунку? Чаму “традыцыі НКУС” так падабаюцца лукашыстам і ці здольная гісторыя хоць нечаму навучыць? Як словы Наўседы ўплываюць на агульнае стаўленне да Беларусі на Захадзе і што дае кароткае спатканне Байдэна з Ціханоўскай? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
    1 hr 2 min
  • Рэпрэсіі ў Беларусі, вайна ва Украіне, страйк супраць штучнага інтэлекту. Гэта адбываецца адначасова
    Гэта штодзённы агляд галоўных сусветных навін ад Еўрарадыё. Калі хочаце вярнуць веру ў людзей і падчас паўстання машын заўзець за чалавецтва — адразу гартайце ў канец.
    7 min
  • Іван Ступак. Ці стаў саміт NATO “правальным” для Украіны
    Два дні як скончыўся саміт NATO, і эмоцыі, што віравалі вакол прынятых на ім рашэнняў, крыху сцішыліся. Ва Украіне ўжо больш абмяркоўваюць ваенную дапамогу, якую УСУ атрымаюць ад заходніх патрнёраў, а не няспраўджаныя надзеі пра імгненнае ўступленне Украіны ў Альянс ці пікіроўку Зяленскага і міністра абароны Вялікабрытаніі. Што да самой рэзалюцыі, прынятай у Вільні, то там згадваецца і Беларусь. І нібыта працягам гэтай згадкі сталі словы ўкраінскага генерала Наема пра тое, што “па той бок мяжы (у Беларусі) ва Украіны сяброў няма”...
    Якія галоўныя высновы па выніках саміту NATO і ці мелі падставы спадзяванні наконт прыняцця Украіны ў Альянс проста цяпер? Што адбываецца на ўкраінска-беларускай мяжы — як у ваенным, так і ў палітычным плане? Ці сапраўды контрнаступ Украіны “запаволіўся” і як яго хуткасць звязаная з заходняй падтрымкай УСУ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украінскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак
    41 min
  • Аляксандр Кныровіч. Ціханоўская і NATO, Чырвоны Крыж, няісны завод у Барысаве
    Каб без растаможкі гандляваць кітайскімі аўтамабілямі ў Расіі, Беларусь стварыла завод па вытворчасці рухавікоў. Толькі вось завода гэтага ніхто не бачыў, як і шматмільённых інвестыцый у яго стварэнне. Што адбываецца?
    Пагутарым пра гэта з блогерам і сябрам Каардынацыйнай рады Аляксандрам Кныровічам. Абмяркуем таксама гарачыя тэмы тыдня: сустрэчу Байдэна з Ціханоўскай на саміце НАТА (і ўвогуле беларускую тэму на ім), z-генсака беларускага Чырвонага Крыжа, смерць Алеся Пушкіна, вяртанне маці Рамана Пратасевіча ў Беларусь і чарговы прывід Прыгожына — гэтым разам у лагеры пад Асіповічамі.
    42 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners