euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Уладзімір Кавалкін. Ці пацягне "Вагнера" беларуская эканоміка
    Дагэтуль застаецца незразумелым, ці пераедзе ПВК "Вагнер" і яе кіраўнік Прыгожын у Беларусь. А калі пераедзе — то за які кошт расійскія найміты будуць існаваць у нашай краіне. Ведаючы, колькі грошай іх утрыманне вымагала ў Крамля, становіцца зразумелым, што беларуская эканоміка наўрад ці пацягне прыгожынскую "армію". Ці пацягне?
    І наколькі сітуацыя з "Вагнерам" уплывае на аслабленне беларускага рубля? Што далей будзе з доларам — упадзе ніжэй за адзнаку ў тры рублі ці вырасце да чатырох? Чаму беларусаў працягваюць скарачаць на працы і што дасць краіне далучэнне да міжнародных дамоваў у межах ШАС? Чаго чакаць рэжыму ад сустрэчы Ціханоўскай з Байдэнам?
    Апошнія падзеі, звязаныя з беларускай эканомікай, абмяркоўваем з кіраўніком праекту "Кошт урада", эканамістам Уладзімірам Кавалкіным.
    35 min
  • Дзяніс Кандакоў: свабода, разнастайнасць, шматмоўе — у гэтым наша ідэя сёння
    13 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — былы дэкан гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, выкладчык Універсітэта ў Сарбоне і шэрагу іншых французскіх універсітэтаў Дзяніс Кандакоў.
    Тэма зямлі, прыватнай уласнасці на зямлю заўсёды была актуальнай і вельмі балючай для беларусаў. Мець свой кавалак зямлі, на якім ты пачуваешся гаспадаром і за які нясеш адказнасць, спрадвеку і да сёння было і застаецца беларускай марай. Няздзейсненай, на жаль. Бо менавіта з уласнага невялікага кавалку зямлі пад нагамі пачынаецца нараджэнне сваёй краіны, сваёй дзяржавы. А далей ідуць адчуванне важнасці сваёй мовы, гонар за сваю культуру і сваю гісторыю, перакананы Дзяніс Кандакоў.
    Пра тое, як звязаныя тэмы прыватнай уласнасці на зямлю і нацыянальнай ідэнтычнасці, пры чым тут свабода і як шанаванне матчынай мовы залежыць ад шматмоўя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Дзянісам Кандаковым.
    50 min
  • Аляксандр Чарнуха. Хто такі Вольскі: чаму беларусы мала цікавяцца сваім
    Беларусы распачалі ў сацсетках “культурніцкі” флэшмоб з нагоды тыдня беларускай культуры пад хэштэгам #ByCultureGlobal23, дзе дзяліліся сваімі думкамі пра беларускую культуру, падказвалі новыя імёны творцаў, раілі, на каго ці што звярнуць увагу альбо каго пераслухаць-перачытаць-перагледзець. І ўсё выглядала так узнёсла, пакуль чарга выказвацца не дайшла да Аляксандра Чарнухі…
    Што не так з беларускай культурай ці людзьмі, для якіх тая культура нібыта і існуе? Чаму нават за мяжой у вымушанай эміграцыі ці на радзіме падчас прымусовай русіфікацыі грамадства беларусы больш цікавяцца замежнымі культурнымі здабыткамі, чым сваімі? Як можна змяніць сітуацыю і ці можна прымусіць любіць Вольскага? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае музычны крытык, пісьменнік, драматург і ютуб-блогер Аляксандр Чарнуха
    36 min
  • Піт Паўлаў. Пра вайну, музыку, “каліноўцаў” і вызваленне Беларусі
    Рок-музыка, франтмен гурта N.R.M. Піт Паўлаў вярнуўся з Украіны, дзе граў канцэрты для байцоў палка Каліноўскага. Але не толькі выступы былі нагодай для паездкі — музыка завёз беларускім добраахвотнікам гуманітарны груз. Апроч таго, Піт спрычыніўся да здымак фільма, прысвечанага беларускім ваярам.
    Што было самым складаным у арганізацыі і падрыхтоўцы паездкі ва Украіну? Якія ўражанні ад пабачанага і пачутага, ці сапраўды байцам падчас вайны патрэбная рок-музыка? Ці былі сустрэчы падчас вандроўкі з украінцамі і якое іх стаўленне да беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музыка, франтмен гурта N.R.M. Піт Паўлаў
    38 min
  • Павел Лібер. Чым жыве “Новая Беларусь” і хто набудзе для яе зямлю
    Праект “лічбавай Беларусі”, да якога спачатку шмат хто ставіўся скептычна, працягвае не толькі жыць, але і развівацца. Ужо ідуць размовы не толькі пра стварэнне падатковага праекта і сваёй разліковай адзінкі, але і пра набыццё ці арэнду зямлі, каб віртуальная Беларусь выйшла ў рэал. Неверагодна? Так, выглядае на тое. Але як казаў класік, рабі нечаканае...
    Якія паслугі і магчымасці прапануе ўжо цяпер праект "Новая Беларусь" і што ў планах? Навіны падаткавага праекта — што прапануюць беларусам распрацоўшчыкі і ці мае гэта сэнс у сённяшніх абставінах? Ці паўплывае на працу і развіццё праекта “Новая Беларусь” сыход з каманды Яраслава Ліхачэўскага? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае Павел Лібер
    40 min
  • Валерый Карбалевіч. Пра NATO, смерць Пушкіна, Наўседу і “губерню Расіі”
    Пакуль на саміце NATO ў Вільні вырашаліся глабальныя пытанні рэгіянальнай бяспекі, усяго за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад сталіцы Літвы, за літоўска-беларускай мяжой, працягвалася трагедыя беларускага народа. З-за кратаў так і не выйшаў вернік, палітвязень Зміцер Дашкевіч, пры нібыта “нявысветленых абставінах” палітвязень Алесь Пушкін памёр у рэанімацыі, лукашэнкаўскія карнікі працягваюць затрыманні, “суды” — выносяць палітычна матываваныя прысуды. У бок Захаду ляцяць пагрозы выкарыстаць ядзерную зброю і размясціць на беларускай зямлі наймітаў-забойцаў з “Вагнера”…
    Ці можна лічыць супадзеннем смерць Алеся Пушкіна падчас саміту NATO ў Вільні? Што стаіць за словамі Наўседы пра “губерню Расіі”? Ці ёсць у Альянса магчымасці паўплываць на сітуацыю ў нашым рэгіёне і як прыцягнуць увагу краін NATO да “беларускага пытання”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.
    41 min
  • Сяргей Федуняк. NATO ля мяжы: ці стане гэта пагрозай для Лукашэнкі
    Напярэдадні саміту NATO прэзідэнт Турцыі Эрдаган паведаміў, што не выступае супраць прыёму Швецыі ў Альянс. Адпаведны дакумент найбліжэйшымі днямі будзе перададзены на ратыфікацыю ў турэцкі парламент. А за дзень да гэтага рашэння Турцыя вярнула ва Украіну камандзіраў палка “Азоў”, якія паводле дамоўленасці мусілі знаходзіцца па-за межамі роднай краіны да канца вайны. Што да саміту ў Вільні, то там наўрад ці агучаць рашэнне пра прыняцце ў NATO Украіны, але і без падтрымкі яе не пакінуць. Спрабуе прыцягнуць увагу да сваіх праблем і беларуская супольнасць.
    Ці толькі вайна на яе тэрыторыі стаіць на дарозе Украіны ў NATO? Ці ёсць у Альянса магчымасці паўплываць на сітуацыю ў нашым рэгіёне і якія? Як прыцягнуць увагу краін NATO да “беларускага пытання”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае прафесар Чарнавіцкага нацыянальнага ўніверсітэта, доктар палітычных навук Сяргей Федуняк.
    36 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners