euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Зміцер Папоў і Яўген Скарабутан. Беларуская Варшава: як знайсці Беларусь за мяжой
    Вымушаная эміграцыя вельмі часта змушае не проста хутчэй і больш актыўна рухацца, каб наладзіць сваё жыццё, але часам і мяняць прафесію. Так, нехта ідзе працаваць на будоўлю ці ў таксі, а нехта робіцца ІТ-шнікам, хоць раней быў ад гэтых прафесій далёка. А нехта адкрывае сваю кавярню альбо рэстаран. Хоць раней адкрываў мастацкую галерэю альбо музычны клуб.
    Ці лёгка ў Варшаве пачаць свой бізнес і што для гэтага найперш патрэбнае? Ці сапраўды для беларусаў важна захоўваць беларускасць за мяжой і як гэта зрабіць? З якімі праблемамі яны сутыкаюцца і ці лічаць карысным атрыманы ў эміграцыі досвед? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць былы галерэйшчык і арганізатар выстаў, а цяпер прадпрымальнік і заснавальнік рэстарана TrzyRogi Зміцер Папоў і заснавальнік беларускай кавярні KAKAO Warszawa Яўген Скарабутан
    46 min
  • Украіны Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў. Пра гастролі “Вагнера”, Лукашэнку, каліноўцаў і Пазняка
    Актыўная фаза акупацыйнай вайны Расіі супраць Украіны цягнецца ўжо амаль паўтара года. Вайны, падтрыманай лукашэнкаўскім рэжымам, што ледзь не паставіла крыж на даўнім сяброўстве беларускага і ўкраінскага народаў. Калі б не беларускія добраахвотнікі, беларускія валанцёры, асобныя, на жаль, нешматлікія, украінскія палітыкі і палітолагі, якія тлумачаць украінцам розніцу паміж беларусамі і лукашыстамі. І калі б не такая рэдкая з’ява, як прабеларускі ўкраінскі відэаблогер…
    Чаму і пасля ўварвання расійскага войска ва Украіну з тэрыторыі Беларусі ён працягвае заставацца ў беларускай павестцы і ці атрымліваецца даводзіць суайчыннікамі розніцу паміж беларусамі і ўкраінцамі? Ці сапраўды роля беларускіх добраахвотнікаў ва ўкраінскім войску такая вялікая, як падаецца беларусам, і якая дапамога патрэбная самім ваярам? Ці існуе пагроза, што “вагнераўцы” з Беларусі пойдуць ва Украіну, і як ўкраінцы да гэтага ставяцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае блогер з Украіны Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў
    48 min
  • Павел Слюнькін. Ці прымусяць “вагнераўцы” Захад пачаць перамовы з Мінскам
    Лукашэнка зноў пачаў пагражаць “калектыўнаму Захаду”, абраўшы галоўным аб’ектам сваіх нападаў Польшчу. Па-першае, гэта падабаецца Пуціну, а, па-другое, ён займеў важкі, на яго думку, аргумент у выглядзе наймітаў з “Вагнера”. І, не зважаючы на словы прэзідэнта Літвы пра Беларусь як “губерню Расіі”, Лукашэнка абяцае абараніць жыхароў Заходняй Украіны ад “захопніцкіх апетытаў імперыялістычнай Польшчы”…
    Колькі суб’ектнасці ў Лукашэнкі, калі пытанне тычыцца дзеянняў “Вагнера” на тэрыторыі Беларусі? Ці сапраўды заходнія палітыкі канчаткова прынялі думку пра Беларусь як частку Расіі і якія пагрозы нясе такое стаўленне? Ці варта разлічваць на выдачу ордара на арышт Лукашэнкі і ці не варта перагледзець санкцыйную палітыку ў дачыненні да Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR), былы супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Слюнькін
    55 min
  • Ірына Сідорская. “Вагнера” прыехалі!”: ці будуць ад гэтага ў захапленні беларускі?
    Апошнія дні большасць публічных абмеркаванняў тым ці іншым чынам звязаная са знаходжаннем наймітаў з “Вагнера” ў Беларусі. Уладальнік гэтай прыватнай вайсковай кампаніі Прыгожын, гаворачы пра прыезд сваіх падначаленых у нашу краіну, чамусьці найперш звярнуў увагу на “рэакцыю” беларусак: нібыта яны ў захапленні ад з’яўлення такіх патэнцыйных кавалераў…
    Гэтыя словы і саму сітуацыю абмяркоўваем з доктаркай навук і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай
    37 min
  • Аляксандр Фрыдман. Чым скончацца варшаўскія гастролі "аркестра Вагнера"
    Няўдалы тур пад назвай “Кіеў за тры дні” не стаў навукай ні для крамлёўскага, ні, відаць, для драздоўскага стратэгаў. Праўда, цяпер аб’ектам сваіх планаў па “ўратаванні рускамоўных” і сусветнай стабільнасці яны абралі Украіну. Адзін расказвае пра “імперскія планы кіраўніцтва Польшчы”, другі радасна вязе першаму ў якасці доказа “польскага вераломства” чарговыя мапы са словамі “а я вам зараз пакажу”. А яшчэ ёсць нібыта “нічыйныя” вагнераўцы, якія так хочуць “на экскурсію ў Варшаву і Жэшуў”.
    Што прымушае Лукашэнку паўтараць практычна ўсе трызненні Пуціна і што стаіць за яго словамі пра “ратаванне” Заходняй Украіны? Ці існуе пагроза, што “вагнераўцы” ў Беларусі выключна для таго, каб ствараць напружанне ля польскай мяжы? Якую небяспеку найміты ўяўляюць для грамадзян Беларусі і як на вайну ва Украіне ўплывае пазіцыя ЗША што да атак на Крэмль? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    59 min
  • Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч. Як у выгнанні захаваць сваю беларускасць
    У чарговы свой “еўрапейскі тур” выправіўся галоўны казачнік Беларусі Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч. І гледзячы на ажыятаж, з якім яго сустракалі прыхільнікі ў Вільні, Беластоку ды Варшаве, беларусы паспелі засумаваць па яго выступах і майстар-класах. Нягледзячы на тое, што беларускіх імпрэз што ў Вільні, што ў Польшчы цяпер вельмі багата…
    Што цікавага вязе ў сваім творчым чамадане актор, чым парадуе прыхільнікаў гэтым разам? Якую ролю культурныя імпрэзы адыгрываюць у захаванні беларусамі сваёй ідэнтычнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае актор і вядоўца Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч.
    43 min
  • Роза Турарбекава. Напружванні Лукашэнкі: ці баіцца Варшава вагнераўцаў
    Чарговы раз Лукашэнка падхапіў трызненні Пуціна і пачаў развіваць тэму “паўсюль ворагі”. Да ўсяго, яму так, відаць, спадабалася колькасць мемаў, што спарадзіла яго стэндап-шоу з картамі, што ён вырашыў адыграць і другі сезон серыяла “А зараз я вам пакажу, адкуль...” Гэтым разам на картах паказаныя “планы Польшчы па акупацыі часткі Украіны”. Ну, Пуцін жа пра гэта днямі казаў, але без доказаў — патрэбных для гэта картаў у яго няма! І ад вагнераўцаў ён адмовіўся, а тыя так хочуць “на экскурсію ў Варшаву і Жэшуў”! Відаць, паглядзець, ці ёсць у мясцовых крамах чорныя пакункі вялікіх памераў.
    Што прымушае Лукашэнку паўтараць за Пуціным любое трызненне і ці верыць ён сам сваім “картам”? Ці існуе пагроза, што вагнераўцы сапраўды надумалі скончыць жыццё самагубствам ля польскай мяжы? Навошта амерыканская разведка злівае інфармацыю Лукашэнку і як бяспеку ў рэгіёне змяняе пацверджаная наяўнасць у Беларусі ядзернай зброі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
    1 hr 1 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners