26 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — прадпрымальнік Валер Бардун.
Калі ты робіш любімую працу — ты жывеш шчаслівым жыццём. Але заўжды неабходна думаць пра большае, чым атрыманне матэрыяльнага прыбытку і дабрабыту. Варта клапаціцца пра тое, які след ты пакінеш на гэтай зямлі, што карыснага зробіш не толькі для сябе і сваёй сям’і, але і для сваёй краіны, перакананы Валер Бардун.
Пра тое, чаму ў любой справе важнае крытычнае мысленне і якую ролю ў бізнесе грае беларуская мова, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валерам Бардуном.