З 21 красавіка Украіна ўзмацніла ахову мяжы з Беларуссю. Павялічана колькасць нарадаў, актывізавана адсочванне сітуацыі ў памежных раёнах. Адметна, што здарылася гэта на наступны дзень пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны, падчас якой Лукашэнка зрабіў некалькі заяў наконт сітуацыі на Данбасе.
Ці стала ўзмацненне аховы мяжы з Беларуссю рэакцыяй Кіева менавіта на словы Лукашэнкі? Ці праўда, што амаль 40% украінцаў хацелі б бачыць Лукашэнку кіраўніком Украіны? Ці застаецца Лукашэнка, нягледзячы на свае апошнія выказванні, “гібрыдным саюзнікам” Украіны? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае ўкраінскі палітолаг, дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда.